21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На поўначы Літвы па рэках расцяклося дызельнае палiва

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На поўначы Літвы па рэках расцяклося дызельнае палiва

У Рокiшскiм раёне Лiтвы (на поўначы краiны) у рэкi Шалтойi i Вiжуона патрапiла дызельнае палiва, якое разлiлося ў вынiку нелегальнага падключэння да трубаправода.

Нафтапрадукты, як паведамляе Dеlfi.lt са спасылкай на Liеtuvоs ziniоs, ужо расцяклiся на сем кiламетраў i дасягнулi тэрыторыi суседняй Латвii. Як адзначае агенцтва, невядомыя зрабiлi ўрэзку ў трубаправод, па якiм палiва транспартуецца з Расii ў Латвiю. У Юадупскiм старастве, дзе адбылася аварыя, абвешчана надзвычайнае становiшча.

Албанiя i Харватыя ўвайшлi ў НАТА

Албанiя i Харватыя сталi членамi НАТА, паведамляе АFР. Цырымонiя прысвечаная гэтай падзеi, прайшла ў ЗША. На ёй прысутнiчалi намеснiк дзяржсакратара Джэймс Стэйнберг, албанскi пасол Аляксандр Салабанда i пасол Харватыi Калiнда Грабар-Кiтаровiч. Апошняя заявiла, што войска Харватыi возьме ўдзел у аперацыi НАТА ў Афганiстане.

Дзве краiны атрымалi запрашэннi ўступiць у альянс у красавiку 2008 года на самiце арганiзацыi, а пратаколы аб далучэннi Албанii i Харватыi да НАТА былi падпiсаныя ў лiпенi 2008-га. У лютым 2009 года прэм’ер-мiнiстр Албанii Салi Берыша заявiў, што краiна гатовая размясцiць у сябе аб’екты амерыканскай сiстэмы ПРА, калi Вашынгтон папросiць аб гэтым — напрыклад, у тым выпадку, калi Польшча i Чэхiя адмовяцца размяшчаць аб’екты ПРА ў сябе.

патанулi Больш за 230 нелегальных iмiгрантаў

У Мiжземным моры перакулiлася судна, на якiм каля 257 нелегальных iмiгрантаў з Афрыкi спрабавалi дабрацца да берагоў Італii. Лiвiйскiя выратавальнiкi знайшлi жывымi каля 20 з iх, лёс больш як 230 чалавек невядомы.

Прычынай катастрофы стала панiка на борце перагружанага судна. Паводле сведчанняў тых, хто выжыў, ва ўмовах моцнага ветру корпус судна даў цечу. Пачалася панiка, большасць пасажыраў сабралася ўздоўж аднаго з бартоў, у вынiку чаго судна перакулiлася. У чаканнi дапамогi iмiгранты больш за восем гадзiн правялi ў вадзе, спрабуючы трымацца за корпус судна. З 70 жанчын, якiя знаходзiлiся на борце, выжыла адна, з дваiх дзяцей, якiх таксама ўзялi ў плаванне, не выжыў нi адзiн. Сярод пасажыраў судна, якое выправiлася ў плаванне ад берагоў Лiвii, былi грамадзяне Алжыра, Егiпта, Тунiса, Гамбii, Сенегала, Нiгерыi i Кот-д’Iвуара.

Улады Аўстралii прымусiлi Соса-Соlа выправiць рэкламу

Улады Аўстралii загадалi кампанii Соса-Соlа выправiць рэкламу, у якой кампанiя заявiла, што яе прадукцыя не нясе небяспекi для здароўя чалавека.

Камiсiя па канкурэнцыi Аўстралii палiчыла, што падобная рэклама Соса-Соlа з’яўляецца "непрымальнай", паколькi ўводзiць спажыўцоў у зман.

Юшчанка аспрэчыць дату прэзiдэнцкiх выбараў

Прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка звернецца ў Канстытуцыйны суд краiны, каб абскардзiць дату прэзiдэнцкiх выбараў, прызначаных Вярхоўнай Радай.

Пра гэта заявiла намеснiк кiраўнiка прэзiдэнцкага сакратарыята Марына Стаўнiйчук. Як паведамлялася раней, Рада прызначыла выбары на 25 кастрычнiка 2009 года.

Зямля ў прыгарадзе Кiева патаннела на 20 працэнтаў

Зямля пад катэджнае будаўнiцтва ў прыгарадзе Кiева ў першым квартале гэтага года патаннела на 1041 долар (падзенне склала 20%). Сотка зямлi цяпер ацэньваецца ў 4132 долары. Пра гэта паведамляе кансалтынгавая кампанiя "SV Dеvеlорmеnt".

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Рокiшскiм раёне Лiтвы (на поўначы краiны) у рэкi Шалтойi i Вiжуона патрапiла дызельнае палiва, якое разлiлося ў вынiку нелегальнага падключэння да т
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика