Будзь блаславенная, Зямля Беларуская
Будзь блаславенная, Зямля Беларуская
Сёння, 3 красавiка, па блаславеннi Мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусi адкрываецца 7-я духоўна-асветнiцкая выстава-продаж "Вербны кiрмаш". Культурна-асветнiцкая праграма выставы называецца "Мой родны кут". Галоўныя яе тэмы: святыя Зямлi Беларускай, хрысцiянскiя традыцыi Бацькаўшчыны, гiсторыя i сучаснасць Беларускай праваслаўнай царквы. Падчас работы выставы будуць адбывацца сустрэчы-гутаркi i лекторыi для моладзi i школьнiкаў, майстар-класы (у тым лiку па традыцыйных беларускiх рамёствах: керамiцы, пляцення з лазы), сустрэчы з урачамi-гамеапатамi i фiтатэрапеўтамi, лiтаратурна-паэтычныя кампазiцыi з удзелам вядомых беларускiх акцёраў (Марыя Захарэвiч, Вiктар Манаеў, Яўген Пiменаў i iнш.), прэзентацыi новых кнiг i фiльмаў, семiнары, сустрэчы са свяшчэннаслужыцелямi... Штодня на выставе будзе працаваць дзiцячая гасцёўня "Вясёлка". Як заўсёды, тут можна набыць традыцыйныя велiкодныя сувенiры, корабы i кошыкi для асвячэння ў царкве кулiчоў, вербныя кампазiцыi, абразы, лiтаратуру, святочную вопратку, хусткi i шалiкi, вырабы народных майстроў i мастакоў. Экспазiцыя размесцiцца па адрасе: Мiнск, вулiца Казлова, 3 (Палац мастацтваў). Яна будзе працаваць штодня да 11 красавiка з 10 да 20 гадзiн (у апошнi дзень — да 18 гадзiн). Больш падрабязную iнфармацыю пра культурна-асветнiцкую праграму кiрмашу можна даведацца па тэлефоне (017) 273 72 98 або на сайце www.pravoslav-expo.by Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, 3 красавiка, па блаславеннi Мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусi адкрываецца 7-я духоўна-асветнiцкая выстава-про
|
|