21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

АБ’ЯДНОЎВАЮЧЫ НАМАГАННІ

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

АБ’ЯДНОЎВАЮЧЫ НАМАГАННІ Выступленне Старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Батуры Б.В. на адкрыццi другой сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь чацвёртага склiкання (2 красавiка 2009 г.)

 

Паважаныя запрошаныя, журналiсты!

Мы пачынаем другую сесiю Савета Рэспублiкi ў няпростых умовах. Дэпрэсiўныя з’явы ў сусветнай эканомiцы перараслi ў глабальны фiнансава-эканамiчны крызiс, якi аказвае ўздзеянне i на нашу краiну. Але, як было адзначана Кiраўнiком дзяржавы, "у такой сiтуацыi наша задача — вытрымаць удары сусветнага рынку, захаваць высокi ўзровень сацыяльна-эканамiчнага развiцця, забяспечыць сваю энергетычную i харчовую бяспеку". Для гэтага ў нашай краiне мабiлiзаваны ўсе рэсурсы. Кiраўнiцтвам дзяржавы прымаюцца меры па пераадоленні наступстваў сусветнага крызiсу. Са свайго боку мы, парламентарыi, павiнны аператыўна стварыць трывалы прававы фундамент для гэтых працэсаў.

Савет Рэспублiкi чацвёртага склiкання актыўна ўключыўся ў работу ў гэтым напрамку. У мiжсе- сiйны перыяд адбылося пашыранае пасяджэнне Прэзiдыума Савета Рэспублiкi з удзелам членаў Урада, кiраўнiцтва Нацыянальнага банка i дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў на тэму "Аб задачах Парламента Рэспублiкi Беларусь па забеспячэннi стабiльнага развiцця нацыянальнай эканомiкi ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу". Мы канструктыўна ўзаемадзейнiчаем з усiмi суб’ектамi заканадаўчай iнiцыятывы: не чакаем, пакуль законапраект з’явiцца ў Парламенце, а на самых раннiх этапах яго распрацоўкi ўносiм свае прапановы, выступаем з рэкамендацыямi, гэта значыць працуем над законамi.

Асаблiвая ўвага ўдзяляецца намi пытанням лiбералiзацыi ўмоў гаспадарання i стымулявання прадпрымальнiцкай iнiцыятывы. Падчас вясновай сесiі будуць разгледжаны папраўкi да законаў аб валютным рэгуляваннi i валютным кантролi, аб кампенсацыi банкаўскiх укладаў фiзiчных асобаў. Прыняцце гэтых законаў дасць магчымасць спрасцiць працэдуры ажыццяўлення валютных аперацый, звязаных з экспартам тавараў i паслуг, i павысiць давер насельнiцтва да банкаў. Iдзе таксама падрыхтоўка да разгляду праекта Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб падтрымцы малога i сярэдняга прадпрымальнiцтва", у якiм прадугледжваецца стварэнне цэласнай iнфраструктуры такой падтрымкi, фонду фiнансавай дапамогi i iншых механiзмаў, якiя з’яўляюцца найважнейшымi складальнiкамi эканамiчнага развiцця дзяржавы.

Цяпер адной з асноўных задач Парламента з’яўляецца прыняцце законаў, якiя ўдасканальваюць падатковую сiстэму. Гэта ў поўнай меры адносiцца i да праекта Асаблiвай часткi Падатковага кодэкса Рэспублiкi Беларусь. Яго палажэннi накiраваны на сiстэматызацыю заканадаўчых актаў, што рэгламентуюць пытаннi падаткаабкладання, спрашчэнне фiскальнай сiстэмы i знiжэнне падатковай нагрузкi суб’ектаў гаспадарання. У ходзе другой сесii мы таксама прадоўжым работу над законапраектамi ў сферы аховы здароўя, сацыяльнай абароны грамадзян, прыродакарыстання i аховы навакольнага асяроддзя, нацыянальнай бяспекi.

Паважаныя члены Савета Рэспублiкi!

Дзейнасць Савета Рэспублiкi ў мiжсесiйны перыяд была асаблiва насычанай у сферы мiжнародных i мiжпарламенцкiх сувязяў. За апошнi час з боку заходнееўрапейскiх парламенцкiх структур прыкметна ўзрасла цiкавасць да супрацоўнiцтва з Нацыянальным сходам Рэспублiкi Беларусь. Актывiзавалiся нашы адносiны з такiмi арганiзацыямi, як Парламенцкая асамблея Савета Еўропы i Парламенцкая асамблея Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтве ў Еўропе. Пацвярджэннем узаемнага iмкнення да аднаўлення канструктыўнага дыялога памiж Рэспублiкай Беларусь i ПАСЕ з’яўляецца вiзiт дэлегацыi Камiсii ПАСЕ па палiтычных пытаннях у Мiнск i ўдзел нашых прадстаўнiкоў у яе пасяджэннi ў Парыжы. Аб гэтым жа сведчаць i мае перагаворы са Старшынёй ПАСЕ i Генеральным сакратаром Савета Еўропы ў Страсбургу.

Перспектыўны характар набываюць нашы двухбаковыя адносiны з парламентамi такiх краiн Еўрапейскага саюза, як Iталiя, Фiнляндыя i Чэхiя. Актывiзацыi дзейнасцi рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па супрацоўнiцтве з парламентамi замежных дзяржаў будуць садзейнiчаць вiзiты ў Мiнск парламенцкiх груп Францыi i ФРГ.

Пашыраецца ўзаемадзеянне беларускага Парламента з парламентамi дзяржаў — членаў СНД. Асноўны акцэнт робiцца на пошуку шляхоў далейшага паглыблення iнтэграцыi, што асаблiва актуальна цяпер, у перыяд сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу.

Новы iмпульс у сваiм развiццi атрымалi беларуска-армянскiя мiжпарламенцкiя адносiны. Адбылося чарговае пасяджэнне мiжпарламенцкай камiсii па супрацоўнiцтве нашых заканадаўчых органаў. У Савеце Рэспублiкi прайшла таксама сустрэча з Намеснiкам Старшынi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Арменiя.

У абноўленым складзе пачала работу i Мiжпарламенцкая камiсiя Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь i Вярхоўнай Рады Украiны. На яе пасяджэннi было вызначана кола праблем, якiя неабходна вырашыць у найблiжэйшай пер-спектыве.

На больш высокi ўзровень выходзiць i дзейнасць Савета па ўзаемадзеяннi органаў мясцовага самакiравання пры Савеце Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. Упершыню пасля атрымання статусу наглядальнiка ў Кангрэсе мясцовых i рэгiянальных уладаў Савета Еўропы мы прынялi ўдзел у яго сесii ў Страсбургу. У ходзе праведзеных перагавораў былi вызначаны перспектывы супрацоўнiцтва з гэтай арганiзацыяй у мэтах удасканалення сiстэмы мясцовага самакiравання ў Рэспублiцы Беларусь.

Для павышэння эфектыўнасцi iнстытута мясцовага самакiравання мы прапануем стварыць у Рэспублiцы Беларусь на базе Савета па ўзаемадзеяннi органаў мясцовага самакiравання нацыянальную асацыяцыю мясцовых i рэгiянальных уладаў. Гэта будзе садзейнiчаць кансалiдацыi намаганняў, накiраваных на эканамiчнае i сацыяльнае развiццё рэгiёнаў. Кангрэс мясцовых i рэгiянальных уладаў Савета Еўропы можа аказаць кансультатыўную i арганiзацыйную дапамогу ў такой рабоце. Наша iнiцыятыва знайшла падтрымку ў Кiраўнiка дзяржавы, i цяпер нам разам са старшынямi абласных Саветаў дэпутатаў i аблвыканкамаў трэба больш падрабязна вывучыць гэта пытанне.

У цэнтры нашай увагi застаецца i фiнансавае становiшча рэгiёнаў. Цяпер неабходна павышаць самастойнасць, адказнасць i iнiцыятыўнасць мясцовых органаў улады ў гэтай сферы. Кiраўнiкi ўсiх узроўняў павiнны памятаць пра тое, што сацыяльна-эканамiчнае развiццё давераных iм тэрыторый у многiм залежыць ад iх прадпрымальнасцi i кампетэнтнасцi. Калi выкарыстаць увесь патэнцыял дзеючых праграм па актывiзацыi малога i сярэдняга прадпрымальнiцтва i стымуляваннi вытворчасцi ў вёсцы, у малых i сярэднiх гарадах, то можна забяспечыць значныя падатковыя паступленнi ў мясцовыя бюджэты.

Паважаныя калегi!

Хутка будзе адзначацца 65-я гадавiна вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Члены Савета Рэспублiкi павiнны актыўна ўключыцца ў работу па падрыхтоўцы святочных мерапрыемстваў. Акрамя таго, заканадаўцы непасрэдна самi павiнны дайсцi да кожнага ветэрана i спытаць аб тых праблемах, з якiмi ён жыве сёння. Нам жа вядома, што гэтыя пажылыя людзi далёка не заўсёды могуць запiсацца i прыйсцi на прыём. Аказаць iм усялякую сацыяльную падтрымку — наша задача. Лiчыце гэта маiм асабiстым даручэннем кожнаму з вас!

Паважаныя калегi!

Ва ўмовах крызiсных з’яў у эканомiцы кожны з нас павiнен унесцi свой пасiльны ўклад у iх пераадоленне. У сувязi з гэтым прашу вас:

па-першае, пастаянна i аператыўна ўзаемадзейнiчаць з органамi дзяржаўнай улады на месцах па вырашэннi надзённых праблем простых людзей;

па-другое, арганiзаваць рэгулярнае iнфармаванне грамадзян аб мерах па аздараўленнi сiтуацыi ў эканомiцы, што прымаюцца як органамi дзяржаўнай улады ў цэлым, так i Саветам Рэспублiкi ў прыватнасцi;

па-трэцяе, дасканала аналiзаваць законапраекты, што паступаюць да вас на разгляд, на прадмет не толькi эканамiчных, але i сацыяльных вынiкаў i самае галоўнае — самiм прапаноўваць шляхi вырашэння праблем, якiя ўзнiкаюць.

Я перакананы, што мы пераадолеем усе перашкоды, бо нас аб’ядноўвае адна мэта — пабудова моцнай, квiтнеючай дзяржавы.

Жадаю вам плённай працы!

Дзякуй за ўвагу!

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выступленне Старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Батуры Б.В. на адкрыццi другой сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика