Калі большая не лепшая...
Калі большая не лепшая...
Летам мiнулага года мы заплацiлi грошы, памянялi сваю кватэру на большую. Зiмой высветлiлася, што сцяна ў адным з пакояў прамярзае — адстаюць шпалеры, пад iмi — цвiль. Цi можна, як кажуць, пайсцi на папятную — скасаваць дагавор мены? А.С., г. Вiцебск. У адпаведнасцi з заканадаўствам, грамадзяне, якiя абмянялi кватэры, перасяляюцца ў тыя, якiя яны займалi раней, толькi тады, калi такая здзелка з жылымi памяшканнямi прызнана судом несапраўднай. Падставай для прызнання абмену несапраўдным з’яўляецца парушэнне ўмоў абмену, якiя вызначаны ў артыкуле 33 Жыллёвага кодэкса Рэспублiкi Беларусь. У прыватнасцi, абмен не дапускаецца, калi дом падлягае зносу або пераабсталяванню, калi гаспадара кватэры ў ЖБК маюць намер выключыць з кааператыва, калi на кватэру, якая абменьваецца, накладзены арышт або забарона на адчужэнне i iнш. Абмен можа быць прызнаны судом несапраўдным i па iншых падставах, прадугледжаных грамадзянскiм заканадаўствам для прызнання здзелак несапраўднымi (напрыклад, калi ён ажыццёўлены пад уплывам памылкi, падману). Згодна з тлумачэннем Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь (пастанова Пленума Вярхоўнага Суда ад 30 сакавiка 2000 г. № 3 "Аб некаторых пытаннях прымянення судамi жыллёвага заканадаўства"), у дачыненнi да жылля памылкай прызнаецца няправiльнае ўяўленне аб такiх iстотных недахопах жылога памяшкання, якiя на момант ажыццяўлення здзелкi не маглi быць выяўлены, а выяўлены ў далейшым, i гэтыя недахопы перашкаджаюць пражыванню ў кватэры. Памылкай, якая цягне прызнанне абмену несапраўдным, можа таксама з’яўляцца супрацьпаказанне для пражывання ў атрыманым па абмене жылым памяшканнi па стане здароўя. Вiктар САВIЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летам мiнулага года мы заплацiлi грошы, памянялi сваю кватэру на большую. Зiмой высветлiлася, што сцяна ў адным з пакояў прамярзае — адстаюць шпалеры,
|
|