21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi балiць палова галавы...

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калi балiць палова галавы...

Галаўны боль — сiмптом многiх захворванняў. Але ёсць хвароба, для якой працяглы боль у галаве, якi знясiльвае i якi часам амаль немагчыма трываць — асноўная праява. Гэта мiгрэнь. Узнiкае яна пераважна ў маладым узросце (вядомыя нават выпадкi выяўлення захворвання ў 5-гадовых дзяцей). У жанчын сустракаецца ў 3—4 разы часцей, чым у мужчын. Мiгрэнь, як правiла, не ўяўляе небяспекi для жыцця i не вядзе да страты працаздольнасцi. Яна проста перашкаджае жыць...

Тэрмiн "мiгрэнь" прыйшоў да нас з французскай мовы, а паходзiць ад усечанага грэчаскага слова "hemicrania", лiтаральны пераклад якога — "палова галавы", што ўказвае на найбольш характэрную прыкмету мiгрэнi — аднабаковасць болю.

Амаль заўсёды пачатак прыступу мiгрэнi — быццам гром сярод яснага неба: раптоўна, у любым месцы, у любы час (нярэдка нават у сне). У некаторых "мiгрэнiкаў" з’яўляюцца сiмптомы-прадвеснiкi: бледнасць, санлiвасць, пазяханне, знiжаецца працаздольнасць, пагаршаецца настрой. Пры класiчнай мiгрэнi прыступу папярэднiчае аўра (часцей за ўсё гэта зрокавыя парушэннi): хворы бачыць блiскучыя кропкi, маланкападобныя ўспышкi, вогненныя шары, раздвоеныя i каляровыя контуры прадметаў; зiхатлiвыя карцiнкi могуць змяняцца выпадзеннем асобных участкаў поля зроку, чалавек перастае заўважаць перашкоды пад нагамi. Радзей адзначаюцца парушэннi рухальнай актыўнасцi канечнасцяў, прычым, калi балiць правая палова галавы, то парушэннi ўзнiкаюць у левай назе або руцэ, i наадварот.

Другая, больш распаўсюджаная форма, пры якой аўра адсутнiчае, — звычайная мiгрэнь.

Часцей за ўсё боль лакалiзуецца або ў правай, або ў левай палове галавы, у асноўным у лобна-вочна-скроневай вобласцi, носiць пульсападобны характар i змяняецца адчуваннем балючага расколвання, сцiскання. У большасцi выпадкаў з’яўляецца млоснасць, шматразовая рвота, якая зрэдку прыносiць палёгку. Боль узмацняецца ад яркага святла, моцных гукаў i рэзкiх пахаў. Любое дакрананне да цела можа стаць нясцерпным. Кожны ўдар пульсу, паводле выказванняў хворых, "адчуваецца ў галаве, нiбы ўдар молата". Вельмi характэрныя паводзiны "ахвяры" мiгрэнi: чалавек стараецца адасобiцца, зацямнiць памяшканне, легчы ў ложак, закрыць вушы падушкай, ухутацца коўдрай. Калi боль адыходзiць (а "атакаваць" ён можа ад 4 да 72 гадзiн), многiя хворыя адзначаюць поўнае фiзiчнае знясiленне.

Механiзм узнiкнення мiгрэнi да канца яшчэ не высветлены, хоць вучоныя даўно б’юцца над гэтай праблемай. Да нядаўняга часу пераважала сасудзiстая тэорыя яе ўзнiкнення. Згодна з якой у аснове прыступу мiгрэнi ляжыць спачатку спазм (рэзкае звужэнне) сасудаў галаўнога мозгу, а затым iх стойкае расшырэнне, што i выклiкае такi моцны галаўны боль. Але iснуе яшчэ не менш як дзясятак узаемадапаўняльных тэорый: парушэнне ўзаемадзеяння болевай i супрацьболевай сiстэм, сератанiнергiчная (сератанiн удзельнiчае ў рэгуляцыi сасудзiстага тонусу; заўважана, што перад прыступам i падчас яго канцэнтрацыя ў крывi гэтага гармону скачкападобна змяняецца), генетычная (прыкладна 70 працэнтаў хворых маюць сямейную схiльнасць да гэтай немачы) i iнш. На думку вучоных, развiццё прыступаў мiгрэнi абумоўлена ўзаемадзеяннем мноства сасудзiстых, эндакрынных, нейрагенных механiзмаў.

Спецыялiсты адзначаюць: iснуе, так бы мовiць, мiгрэнозная асоба, якая характарызуецца павышанай узбуджальнасцю, амбiцыйнасцю, адказнасцю, высокiм узроўнем прэтэнзiй, нецярпiмасцю да памылак iншых людзей. "Аматар дасканаласцi" — распаўсюджанае азначэнне для людзей, якiя пакутуюць ад мiгрэнi.

"Інiцыятарамi" з’яўлення галоўнага болю могуць стаць стрэс i дэпрэсiя, змена надвор’я або клiмату, гарманальныя збоi (менструальны цыкл, прыём аральных кантрацэптываў), фiзiчнае або разумовае перанапружанне, празмернае ўжыванне алкаголю. У гэты шэраг уваходзяць i харчовыя прадукты з утрыманнем такiх рэчываў, як тырамiн, фенiлэтыламiн, аспартам, нiтрыты. Яркае святло, мiльганне выявы на экране тэлевiзара або камп’ютара, моцны шум таксама могуць стаць "спускавым кручком" для мiгрэнi. Каварства апошняй яшчэ i ў тым, што нярэдка гэта "хвароба выхаднога дня". Хворыя скардзяцца, што варта iм паспаць у выхадны дзень даўжэй, асаблiва калi на працягу працоўнага тыдня сну было яўна недастаткова, — i паўнацэнны адпачынак выцясняецца чарговым прыступам мiгрэнi.

Цалкам пазбавiцца ад гэтай немачы немагчыма. Аднак можна палепшыць якасць жыцця пры дапамозе спецыяльных прэпаратаў прафiлактычнай тэрапii i сродкаў, якiя купiруюць прыступ. Назначэнне лекавых прэпаратаў — кампетэнцыя ўрача-неўролага. Пры гэтым доктар можа параiць на працягу 2—3 месяцаў весцi дзённiк i падрабязна запiсваць абставiны, якiя спадарожнiчалi ўзнiкненню галаўнога болю, каб вызначыць iндывiдуальныя фактары рызыкi. Акрамя медыкаментозных сродкаў пры ўсiх формах мiгрэнi прымяняецца псiхатэрапiя, аўтатрэнiнг, iголкатэрапiя, масаж.

Вось некалькi рэкамендацый, якiя дапамогуць "мiгрэнiку" суцiшыць боль i зменшыць частату прыступаў:

y Пры з’яўленнi прадвеснiкаў прыступу першае, што варта зрабiць, — гэта, не чакаючы ўзмацнення болю, выпiць кубак моцнага салодкага чаю з любымi ласункамi. Вялiкая колькасць глюкозы, якая неабходная галаўному мозгу ў стане гiпаксii, можа спынiць далейшае развiццё прыступу.

y Паспрабуйце папярэдзiць прыступ змяненнем тыпу дыхання: зрабiце 5—6 неглыбокiх удыхаў жыватом i больш доўгiх па часе выдыхаў.

y Прымайце лекi ў самым пачатку прыступу, да з’яўлення моцнага болю, бо пры мiгрэнi парушаецца ўсмоктвальнасць прэпаратаў i яны дрэнна засвойваюцца; пры начных формах мiгрэнi прафiлактычны прыём прэпаратаў праводзiцца ў другой палове дня.

y Паляпшаюць самаадчуванне падчас прыступу: гарчычнiк на шыю, гарачы або халодны душ галавы, тугая павязка на галаву, цёплая нажная ванна, адпачынак у зацемненым, праветраным, цiхiм пакоi.

y Лепшы сродак ад мiгрэнi — сон. Зразумела, не так i проста заснуць, калi непакояць боль, млоснасць, рвота. I тым не менш глыбокi сон хоць бы на 2—3 гадзiны, як правiла, цалкам здымае прыступ мiгрэнi.

y Плануйце свой распарадак дня. Аднак плануйце толькi тыя справы, якiя вы сапраўды зможаце зрабiць у адзiн дзень. Часта галаўны боль з’яўляецца тады, калi вы не ў стане выканаць усё запланаванае i пачынаеце перажываць з-за гэтага.

y Вызначце для сябе прадукты—правакатары мiгрэнi i выключыце iх з рацыёну. Гэта могуць быць: шакалад, какава, арэхi, бабы, сельдэрэй, цытрусавыя, бананы, слiвы, ананасы, вытрыманыя сыры, воцат, гарчыца, вэнджанае мяса, пiца, сасiскi, марынаваная гароднiна, вострыя соусы, некаторыя гатункi рыбы, а таксама сухое чырвонае вiно, шампанскае, брэндзi, пiва, кока-кола.

y Прывучыце сябе да рэгулярнага рытму сну i няспання i прытрымлiвайцеся яго ў суботу i нядзелю.

y Вядзiце актыўны лад жыцця, часцей хадзiце пешшу.

y Пазбягайце наведвання саўны: рэзкiя ваганнi тэмпературы могуць выклiкаць прыступ мiгрэнi.

y Кiньце курыць i абмяжуйце ўжыванне алкаголю.

y Старайцеся пазбягаць працяглага прагляду тэлеперадач i доўгай працы за камп’ютарам;

y Будзьце жыццярадаснымi, настройвайце сябе на адкрытасць i дабрыню, на станоўчыя эмоцыi, не назапашвайце негатыўную энергiю, якая рана цi позна таксама можа вылiцца ў прыступ мiгрэнi.

Фiтатэрапiя галаўнога болю:

y 2 ч. лыжкi сухога лiсця белакапытнiку залiце шклянкай кiпеню, настойвайце 30 хвiлiн, прымайце па 1 ст. лыжцы 3 разы на дзень;

y Лiсце мяты пярцовай, размарыну, корань першацвету, карэнiшча валяр’яну лекавага, кветкi лаванды змяшайце пароўну. 1 ст. лыжку збору залiце шклянкай кiпеню i настойвайце да ахаладжэння. Пiце па 2 шклянкi настою на дзень.

y Прыкладайце да лба i патылiцы свежае лiсце бэзу, лопуху (варсiстым бокам), капусты.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галаўны боль — сiмптом многiх захворванняў. Але ёсць хвароба, для якой працяглы боль у галаве, якi знясiльвае i якi часам амаль немагчыма трываць — ас
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика