Горад, Гонар, Глебаў
Горад, Гонар, Глебаў
Шануй сваё! У Чачэрску сустрэнуцца эпохi Гэтым горад абавязаны Нацыянальнаму канцэртнаму аркестру Беларусi i яго мастацкаму кiраўнiку. Народны артыст Беларусi Мiхаiл Фiнберг падкрэслiвае асаблiвую значнасць музычных iмпрэзаў у малых гарадах. Чачэрск прыцягнуў яго ўвагу тым, што яго жыхары iмкнуцца аднавiць сваё жыццё пасля Чарнобыля. Да 850-годдзя горада, якое адзначаецца сёлета, Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусi падрыхтаваў падарунак. "Чачэрскiя сустрэчы" пройдуць у трэцi раз. Сёння ў Чачэрску будуць гучаць творы Яўгена Глебава, кампазiтара, якому б споўнiлася сёлета 80 гадоў. Аўтар музыкi вядомага балета "Маленькi прынц" яшчэ пры жыццi стаў класiкам беларускай музыкi ХХ стагоддзя. "Ён ствараў музыку ў тыя 60-я, 70-я гады ХХ стагоддзя, калi мала хто ведаў беларускую музычную класiку, — адзначае музыказнаўца, прафесар Вольга Дадзiёмава. — Па яго выдатных творах, операх i балетах пазнавалi Беларусь ва ўсiм свеце". Сам родам са Смаленшчыны, ён усё жыццё працаваў дзеля беларускай музыкi, стварыўшы грандыёзныя творы паводле беларускiх сюжэтаў: "Альпiйская балада", "Мара", "Курган" i iншыя. А яшчэ за гады, калi праводзяцца "Чачэрскiя сустрэчы", людзям спадабалася адна рэч: магчымасць мець дыялог з кiраўнiкамi вобласцi, якi адбываецца ў адноўленай гарадской ратушы. Вось дзе можна агучыць усё набалелае i задаць пытаннi, якiя хвалююць. Напэўна, музыка вымагае шчырасцi... Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Чачэрску сустрэнуцца эпохi Гэтым горад абавязаны Нацыянальнаму канцэртнаму аркестру Беларусi i яго мастацкаму кiраўнiку. Народны артыст Беларусi Мi |
|