Інтэрнэт-партал “Тузін Гітоў” і грамадская кампанія “Будзьма беларусамі” пачынаюць новы ўнікальны музычны праект “ТУЗІН. ПЕРАЗАГРУЗКА”. Самыя цікавыя айчынныя небеларускамоўныя выканаўцы розных стыляў запішуць свае абраныя гіты для “Перазагрузкі” па-беларуску.
Зараз музыкі, да якіх зьвярнуліся арганізатары праекту, рэвізуюць сваю творчасьць ды вызначаюцца з тым з сваіх гітоў, якому наканавана набыць другое ці паралельнае жыцьцё. Перазагрузіцца ў беларускамоўны сьвет пагадзіліся найлепшыя прадстаўнікі ў сваіх кірунках: зоркі беларускай поп-сцэны і цікавыя альтэрнатыўныя выканаўцы. Усіх іх лучыць адно - арыгінальнасьць матэрыялу, прафесыйнасьць у музычным падыходзе і жаданьне эксперымэнтаваць.
“Мы разумеем, што зачараваць можа музыка хоць на якой мове, калі гэта зроблена таленавіта, - кажа аўтар праекту, галоўны рэдактар парталу “Тузін Гітоў” Сяргей Будкін. - Але нам хочацца, каб улюбёныя публікай гіты, створаныя тут, прагучалі з новай сілай і на нашай мове”.
Наступны этап праекту - пераасэнсаваньне на беларускі лад творчасьці абраных удзельнікаў, якім зоймецца каманда перакладчыкаў-прафэсыяналаў. Пасля дасягненьня літаратурнага ўзаемапаразуменьня надыйдзе чарга руплівай студыйнай працы.
“Сутнасьць гэтага праекта як і слова “Перазагрузка” адпавядаюць мэтам нашай кампаніі, - кажа каардынатар кампаніі “Будзьма” Алена Макоўская. - А гэта менавіта пагружэньне расейскамоўнай аўдыторыі ў сьвет беларускага Слова, дэманстрацыя сучаснасьці, і пэрспектыўнасьці нашай культуры, спрыяньне кансалідацыі ў грамадстве”.
Усе песьні праекту будуць публічна прэзэнтавацца на інтэрнэт-партале “Тузін Гітоў” і сайце кампаніі “Будзьма беларусамі”. Сачыце штотыдня за разьвіцьцём падзеяў. Першы ўдзельнік праекту будзе прадстаўлены публіцы 9 красавіка.
Першая прафэсыйная радыёстанцыя байнэту - Netradio.by
Першая беларуская газэта - “Наша Ніва”
Першая беларуская транспамежная FM-станцыя - Радыё Рацыя (98,1 FM у Гародні і Беластоку)
Праграма "Proдвижение" (штонядзелю апоўначы, штосераду апоўдні на тэлеканале “Лад”)
Праграма “Новая зямля” (шточацьцер а 23-ай гадзіне на Радыё Unistar (99,5 FM у Менску, 102,3 FM у Берасьце).
Даведка пра ініцыятараў праекту:
Інтэрнэт-партал “Тузін Гітоў” пачаў працу ў кастрычніку 2003 году з мэтай падтрымаць творчасць незалежных беларускіх творцаў і ўсяляк прапагандаваць здабыткі айчыннай культуры. На сёння сярэднямесячная аўдыторыя налічвае ля 20 000 карыстальнікаў. Штомесяц карыстальнікі інтэрнэту спампоўваюць больш за 60 000 разоў мр3-кампазыцыі, легальна змешчаныя на партале. Па выніках хіт-параду на “Тузіне Гітоў” выходзяць радыёпраграмы і паспяхова выдаюцца справаздачныя мультымэдыйныя CD-складанкі.
Грамадская кампанія “Будзьма беларусамі” паўстала 1 кастрычніка 2008 г, як непалітычная некамерцыйная ініцыятыва, што мае сваёй задачай папулярызацыю беларускай культуры. “Будзьма беларусамі - гэта нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі” - заклік кампаніі. За гэты час актывісты “Будзьма” зладзілі і дапамаглі ў арганізацыі некалькі сотняў культурніцкіх акцый, у тым ліку і канцэртаў беларускіх выканаўцаў. Імпрэзы кампаніі наведалі дзесяткі тысяч беларусаў па ўсёй Беларусі. Далучыцца да кампаніі можна праз сайт www.budzma.org.
3 апреля 2009 Культура Тузін Гітоў Інтэрнэт-партал “Тузін Гітоў” і грамадская кампанія “Будзьма беларусамі” пачынаюць новы ўнікальны музычны праект “ТУЗІН. ПЕРАЗАГРУЗКА”. Самыя цікавыя айчынныя небеларускамоўныя выканаўцы розных стыляў запішуць свае абраныя гіты для “Перазагрузкі” па-беларуску.Зараз музыкі, да якіх...
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.