Прыняты меры па роўным доступе да дзяржпадтрымкі беларускiх i расiйскiх прадпрыемстваў
Прыняты меры па роўным доступе да дзяржпадтрымкі беларускiх i расiйскiх прадпрыемстваў
Беларусь прыняла ўсе неабходныя меры па роўным доступе да дзяржпадтрымкi беларускiх i расiйскiх прадпрыемстваў. Аб гэтым Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Лукашэнку 6 красавiка праiнфармаваў прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi. Кiраўнiк беларускага ўрада далажыў аб рэалiзацыi рашэнняў, прынятых Вышэйшым Дзяржаўным Саветам Саюзнай дзяржавы ў адпаведнасцi з падпiсаным Антыкрызiсным планам сумесных дзеянняў урадаў Расiйскай Федэрацыi i Беларусi. Дакументам вызначаюцца тэрмiны прыняцця канкрэтных рашэнняў па ўзаемнай дзяржаўнай падтрымцы прадпрыемстваў у рэальным сектары эканомiкi, а таксама рашэннi, якiя датычацца дзяржаўных закупак, аб допуску беларускiх вытворцаў да дзяржзакупак у Расii, i аднаўлення лiзiнгавых паставак прадукцыi. Прэм’ер-мiнiстр паведамiў, што пасля завяршэння першага квартала ў Беларусi прынялi ўсе неабходныя рашэннi. Разам з тым расiйскi бок да гэтага часу не прыняў рашэннi, якiя забяспечваюць роўныя ўмовы доступу да мераў дзяржпадтрымкi. У прыватнасцi, не ўнесены змяненнi ў дакумент, якiм былi ўведзены прэферэнцыйныя папраўкi для тавараў расiйскага паходжання. Кiраўнiк дзяржавы яшчэ раз падкрэслiў, што агульны доступ на ўнутраныя рынкi дзвюх краiн павiнен быць на роўных умовах для суб’ектаў гаспадарання. У сувязi з гэтым ураду Беларусi даручана актывiзаваць работу з урадам Расiйскай Федэрацыi па больш хуткiм дасягненнi ўзаемавыгадных рашэнняў па тых пагадненнях, якiя былi выпрацаваны на лютаўскiм пасяджэннi Вышэйшага Дзяржаўнага Савета. На сустрэчы ў Прэзiдэнта былi разгледжаны таксама пытаннi аб аказаннi падтрымкi беларускай прамысловасцi. У прыватнасцi, урад унёс прапанову кiраўнiку дзяржавы аб падтрымцы буйных прадпрыемстваў аўтамабiльнай прамысловасцi, агрэгатных заводаў, а таксама iншых галiн эканомiкi. Вынiкi першага квартала гэтага года паказваюць наяўнасць цяжкасцяў з рэалiзацыяй беларускай прадукцыi на традыцыйных для яе таварных рынках. У сувязi з гэтым урад прапануе падтрымаць айчынны прамысловы сектар. Унесены шэраг прапаноў па набыццi тэхнiкi на беларускiм рынку, перш за ўсё, за кошт iнавацыйных фондаў мiнiстэрстваў, аблвыканкамаў, па пастаўках сельскагаспадарчай тэхнiкi для правядзення ўборачных работ. Прэм’ер-мiнiстр праiнфармаваў Прэзiдэнта аб рабоце Рэспублiканскага аргкамiтэта па падрыхтоўцы i правядзеннi святкавання 65-й гадавiны вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Пытаннi, якiя датычацца падтрымкi ветэранаў, знаходзяцца на пастаянным кантролi Савета Мiнiстраў. Своечасова аказваецца дапамога ветэранам Вялiкай Айчыннай вайны, iнвалiдам, удзельнiкам i iншым катэгорыям, прыраўнаваным да ўдзельнiкаў вайны. Прэзiдэнт яшчэ раз звярнуў увагу на тое, што гэтым катэгорыям асобаў павiнна быць удзелена самая пiльная ўвага з боку дзяржавы. На сустрэчы разгледжаны i шэраг пытанняў, якiя датычацца лiбералiзацыi эканомiкi. У прыватнасцi, размова iшла аб падаткаабкладаннi даходаў акцыянерных таварыстваў. Абмеркаваны таксама пытаннi правядзення веснавой палявой кампанii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь прыняла ўсе неабходныя меры па роўным доступе да дзяржпадтрымкi беларускiх i расiйскiх прадпрыемстваў. Аб гэтым Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларус |
|