Заўважыць прыгажосць драўнiныУ Вiктара Сафроненкi, народнага майстра Беларусi, сотнi арыгiнальных вырабаў з драўнiны. У кожным – часцiнка яго сэрца, душы i багатая фантазiя. Займаецца любiмай справай майстар ужо амаль 30 гадоў. Ён удзельнiк звыш 50 выстаў. Яго творы вабяць вока жыхароў не толькi Беларусi, але i Расii, Францыi, Iталii, Германii, ЗША. У Нацыянальным музеi гiсторыi i культуры Беларусi праходзiць другая персанальная выстава работ Вiктара Сафроненкi. На ёй прадстаўлена больш як дзвесце арыгiнальных вырабаў з розных парод дрэў: карэльскай бярозы, дуба, альхi, ясеня. Тут дэманструюцца цэлыя гарнiтуры-ансамблi, якiя складаюцца з арыгiнальных камплектаў мэблi, свяцiльняў, ваз, кашпо, чаш, дэкаратыўных кампазiцый. Ёсць таксама хлебнiцы, сальнiцы, лыжкi, рамкi i нават бiжутэрыя. Гэта першая частка выставы, якая называецца “Залатыя рукi майстра”. Другая – “Залатое пяро маэстра, або Скарбнiца мудрасцi” – распавядае пра падзвiжнiцтва Вiктара Сафроненкi ў прапагандзе народнай творчасцi i пра навучанне людзей таму, што кожны можа зрабiць сам у сваёй кватэры, каб стварыць утульнасць. Яго пяру належыць 25 кнiг, шмат публiкацый у газетах i часопiсах, выступленнi на радыё i па тэлебачаннi, у якiх Вiктар Сафроненка дзелiцца сакрэтамi свайго майстэрства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiктара Сафроненкi - сотнi арыгiнальных вырабаў з драўнiны... |
|