21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як стаць у чаргу на кватэру маладому спецыялісту?

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як стаць у чаргу на кватэру маладому спецыялісту?

"З мiлым рай i ў шалашы", — сцвярджае народная мудрасць. Але што рабiць, калi ты толькi нядаўна выпусцiўся з унiвера, уласнага шалаша не прыдбаў, грошай на яго не зарабiў? А так хочацца мець свой кут... Адзiн з варыянтаў — паспрабаваць стаць на ўлiк асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў. Якiм чынам гэта зрабiць, чытайце нiжэй.

 

Хачу ў чаргу

Для таго, каб дарма не трацiць сiлы на збор дакументаў, спачатку патрэбна даведацца, цi маеце вы права стаць на ўлiк . Згодна з Указам Прэзiдэнта № 565, вы не павiнны мець жыллёвых памяшканняў у прыватнай уласнасцi, а таксама дзяржаўнай кватэры ў карыстаннi ў тым месцы, дзе збiраецеся стаць на ўлiк.

Вы маеце права на паляпшэнне жыллёвых умоў, калi агульная плошча вашай кватэры (не важна, прыватнай цi дзяржаўнай) складае менш за 15 кв.м на аднаго чалавека.

Вас размеркавалi ў сталiцу? Стаць на ўлiк можна адразу пасля размеркавання. Для гэтага трэба мець пастаянную мiнскую рэгiстрацыю. Студэнтам-платнiкам патрэбна пражыць у Мiнску пяць гадоў з дня рэгiстрацыi. Наконт астатнiх раёнаў можна не перажываць, такое абмежаванне iснуе толькi для Мiнска. Калi вы атрымалi размеркаванне ў зону радыеактыўнага забруджвання, на ўлiк вас паставяць без пытанняў.

Атрымалi размеркаванне ў вёску, i там будуецца жыллё, на ўлiк вы можаце стаць адразу ж. У некаторых гаспадарках перавага пры прадастаўленнi жылля аддаецца маладым спецыялiстам.

Вы здымаеце кватэру (павiнна быць дамова аб найме) цi жывяце ў сумежных жылых пакоях з няблiзкiмi родзiчамi (цёткай, дзядзькам, стрыечнымi братамi цi сёстрамi). Альбо месцiцеся ўдвух, а то i ўтрох у аднапакаёвай кватэры незалежна ад полу i блiзкага сваяцтва (калi гэта не ваш муж цi жонка). У гэтых выпадках вы маеце поўнае права на паляпшэнне жыллёвых умоў.

Стаць на ўлiк можна i тады, калi ваш дом-iнтэрнат па месцы працы (студэнцкi iнтэрнат не лiчыцца), ваша кватэра не адпавядае санiтарным нормам i тэхнiчным патрабаванням. Напрыклад, старая аварыйная пабудова, якая не падлягае рамонту.

Вы мацi цi бацька-адзiночка, выхоўваеце дзiця ў грамадзянскiм шлюбе, цi знаходзiцеся ў разводзе i не маеце жылля? Тады просiм у чаргу.

Калi жывяце разам з хворым родзiчам у адным пакоi цi аднапакаёвай кватэры, вам абавязкова патрэбна медыцынскае заключэнне аб тым, што захворванне перашкаджае пражыванню ў адной кватэры. Адной з такiх хваробаў з’яўляецца туберкулёз адкрытай формы.

Вы нядаўна ажанiлiся? Вiншуем. Смела можаце станавiцца на ўлiк, калi нiкому з вас не прадастаўлена дзяржаўнае жыллё ў карыстанне, i вы не маеце свайго ўласнага даху над галавой.

Вас звольнiлi з ваеннай службы з-за дрэннага здароўя, з-за скарачэння штату i г.д., вы маеце права стаць у чаргу на кватэру на працягу шасцi месяцаў з дня звальнення ў любым месцы краiны, акрамя сталiцы. Тут вы павiнны альбо блiзкiх родзiчаў мець, альбо быць зарэгiстраваным яшчэ да службы.   Каго не бяруць у чаргавiкi?

Прэтэндаваць на кватэру не могуць тыя, хто мае жыллё ва ўласнасцi. Але калi, напрыклад кватэра з’яўляецца ўласнасцю вашых бацькоў, а не вашай, то перашкодай гэта не будзе. Не маюць права на атрыманне жылля асобы, якiя пагоршылi свае жыллёвыя ўмовы. Напрыклад, вы засяляеце сваiх родзiчаў (акрамя няпоўнагадовых цi поўнагадовых непрацаздольных дзяцей, бацькоў, мужа цi жонкi), аўтаматычна знiжаецца колькасць метраў на аднаго жыхара.

У выпадку, калi ваша сям’я ўжо стаiць на ўлiку, тады па заяве вас паставяць асобна ў тую ж чаргу з моманту, калi бацькi сталi ў яе (але не раней за дату вашага нараджэння). Можна таксама перааформiць чаргу бацькоў на дзяцей.

Дарэчы, паважаныя маладыя спецыялiсты, не забывайце, што чаргi можа быць дзве: па месцы працы i па месцы жыхарства. Наваселле ў першым выпадку можа настаць нашмат раней, чым у апошнiм. І не спяшайцеся пераехаць у сталiцу. У сваiм раённым горадзе кватэру можна атрымаць нашмат хутчэй, чым у абласным, а тым больш у Мiнску.Раз даведка, два даведка...

Каб атрымаць ключы ад кватэры ў Мiнску, вам патрэбны: пашпарт, альбо iншы дакумент, якi пацвярджае вашу асобу, а таксама завераная копiя накiравання, працоўнай кнiжкi i даведка з месца працы. Пажадана, каб было пазначана, што вы працуеце па размеркаваннi. У дадатак — пасведчанне аб нараджэннi няпоўнагадовых дзяцей (калi яны ў вас ёсць) i дакумент аб праве на першачарговае прадастаўленне жылля. Плюс даведка аб прыбытку i маёмасцi ва ўласнасцi (калi маецца права на сацыяльнае жыллё). Усе гэтыя дакументы вы падаяце ў выканкам разам з заявай.

Астатнiя дакументы павiнен запытваць выканкам. Некаторыя з iх платныя. Напрыклад, даведка з гарадскога цэнтра маёмасцi Мiнска каштуе 3500 рублёў.

Калi вы думаеце, што справiцеся з гэтым хутчэй, то можаце падрыхтаваць дакументы самi. Вам спатрэбяцца даведка аб займаемай жыллёвай плошчы (у арганiзацыi, якая дае кватэру), i аб памяшканнях у вашай уласнасцi, а таксама рашэнне мясцовага выканкама аб прызнаннi жылля не адпаведным санiтарным i тэхнiчным нормам, калi гэта ваш выпадак, i медыцынскае заключэнне, калi вы жывяце з хворым родзiчам. У дадатак копii дыплома аб адукацыi i працоўнай дамовы з працадаўцам, калi размеркаванне ў зону радыеактыўнага забруджвання.Чакаць не перачакаць

Нарэшце дакументы сабраныя. Вы прыходзiце ў выканкам, а разам з вамi яшчэ пяць чалавек. Парадак чаргавiкоў у такiм выпадку вырашаецца па чарзе рэгiстрацыi заяў ў журнале.

Праз месяц пасля атрымання апошняга дакумента вам прыйдзе пiсьмовы адказ. У лiсце павiнны быць пазначаны дата прыняцця на ўлiк, падставы для прыняцця, агульны цi асобны спiс улiку, склад сям’i, нумар чаргi. А ў рашэннi аб адмове — прычыны адмовы. Калi вы лiчыце адмову беспадстаўнай, можаце абскардзiць яе ў судзе.

Вас паставiлi на ўлiк. Цяпер выканкам будзе пастаянна правяраць iнфармацыю, цi не набылi вы жыллё, цi не атрымалi яго па месцы працы, цi не выехалi на пастаяннае месца жыхарства ў iншую мясцовасць i г.д. У гэтых выпадках месца ў чарзе вы губляеце.

Калi чаканне падаецца занадта доўгiм, а хочацца ўсё i адразу, вам могуць даць iльготны крэдыт на будаўнiцтва, рэканструкцыю цi набыццё жылля з плошчай, меншай за 15 м? на аднаго члена сям’i. Лепш сiнiца ў руках, чым журавель у небе. Такiм прынцыпам кiруюцца многiя сем’i.

Настроены стаяць у чарзе? Тады давядзецца паўдзельнiчаць ў эпапеi пад назвай "Атрымай жыллё". Чакаць, як кажуць, не перачакаць. Час чакання, па сталiчных падлiках, складае 20 гадоў, крыху менш у абласных гарадах. У Гродне, напрыклад, сёлета атрымаюць жыллё чаргавiкi 2000 года.   Настасся Занько.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"З мiлым рай i ў шалашы", — сцвярджае народная мудрасць. Але што рабiць, калi ты толькi нядаўна выпусцiўся з унiвера, уласнага шалаша не пры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика