БЫЦЬ АБО НЕ БЫЦЬ БУДОЎЛІ?
БЫЦЬ АБО НЕ БЫЦЬ БУДОЎЛІ?
З двух бакоў
У сераду ўвечары ў Мiнску, каля 25-га дома па вулiцы Бурдзейнага, адбываўся збор подпiсаў супраць пабудовы дамоў. Рэч у тым, што падрыхтаваны праект, паводле якога замест невялiчкага парку адпачынку, якi людзi зладзiлi сваiмi рукамi, павiнны ўзнiкнуць два дамы. Для жыхароў жа гэта, найперш, знiкненне дзiцячай пляцоўкі, месца адпачынку для сталых людзей, скарачэнне стаянак для аўтамабiляў i г.д. Да таго ж, калi абодва дамы ўзнiкнуць, дык "назiраць" за жыццём суседзяў стане нашмат лягчэй, паколькi дамы будуць знаходзiцца ад ужо пабудаваных на адлегласцi 20-25 метраў. А гэта ўжо зусiм натуральнае нежаданне дзялiцца прыватным жыццём. Рэч у тым, што падрыхтаваны праект, паводле якога замест невялiчкага парку адпачынку, якi людзi зладзiлi сваiмi рукамi, павiнны ўзнiкнуць два дамы. Для жыхароў жа гэта, найперш, знiкненне дзiцячай пляцоўкі, месца адпачынку для сталых людзей, скарачэнне стаянак для аўтамабiляў i г.д. Да таго ж, калi абодва дамы ўзнiкнуць, дык "назiраць" за жыццём суседзяў стане нашмат лягчэй, паколькi дамы будуць знаходзiцца ад ужо пабудаваных на адлегласцi 20-25 метраў. А гэта ўжо зусiм натуральнае нежаданне дзялiцца прыватным жыццём. Рэч у тым, што падрыхтаваны праект, паводле якога замест невялiчкага парку адпачынку, якi людзi зладзiлi сваiмi рукамi, павiнны ўзнiкнуць два дамы. Для жыхароў жа гэта, найперш, знiкненне дзiцячай пляцоўкі, месца адпачынку для сталых людзей, скарачэнне стаянак для аўтамабiляў i г.д. Да таго ж, калi абодва дамы ўзнiкнуць, дык "назiраць" за жыццём суседзяў стане нашмат лягчэй, паколькi дамы будуць знаходзiцца ад ужо пабудаваных на адлегласцi 20-25 метраў. А гэта ўжо зусiм натуральнае нежаданне дзялiцца прыватным жыццём.Мала таго, высветлiлася, што ўсе гэтыя планы па будаўнiцтве рабiлiся "за спiнай" у жыхароў навакольных дамоў, бо апошнiя даведалiся пра будаўнiцтва зусiм выпадкова, калi амаль усё было вырашана. А таму iнiцыятыўная група жыхароў неадкладна пачала барацьбу супраць такiх дзеянняў: — Яны, бадай, вырашылi, што мы павiнны жыць, як у куратнiку: такiм чынам, мы павiнны задыхацца, давiцца адно на адным i глядзець у гэтыя вокны, — распавядае спадарыня Людмiла Iванаўна, iнiцыятар збору подпiсаў. — Вядома, што такое становiшча рэчаў нас не задавальняе, а таму мы i вырашылi хоць неяк абаранiць свае правы — вось, зараз паклiкалi ўсiх жыхароў на сход, каб вырашыць, што рабiць... А рабiць трэба было неадкладна, бо як распавядаюць жыхары, ужо даходзiла да таго, што абяцалi прывезцi бульдозеры, каб умомант зруйнаваць гэты невялiчкi малады парк. Менавiта таму ўсе жыхары ахвотна падпiсвалiся пад зваротам у Фрунзенскi райвыканкам. Але замарудзiла справу з будаўнiцтвам толькi тое, што людзi паабяцалi класцiся пад бульдозеры, калi раптам пачнецца будоўля... — Рэч у тым, што прадстаўнiкi ЗАТ "Атлант" (фундатар будаўнiцтва. — Аўт.) прыйшлi ў нашу ЖЭС № 83 i паставiлi там на першым паверсе урну, — працягвае Людмiла Iванаўна, — у якую ўсе супрацоўнiкi гэтага прадпрыемства, што стаяць у "кватэрных" чэргах, кiдаюць паперкi, маўляў, яны за будаўнiцтва. Хоць большасць з iх жыве ў iншых месцах: хто ў Зялёным лузе, хто — ва Уруччы, у Шабанах. I атрымоўваецца, што гэтыя людзi, якiя анiякага дачынення да нашага раёна не маюць, насамрэч вырашаюць наш лёс... У дадатак, як паведамляюць жыхары, многiх супрацоўнiкаў "Атланта" прымусiлi пад пагрозай звальнення пiсаць гэтыя "ўхвальныя" лiсты... Калi ж iнiцыятыўная група паспрабавала высветлiць, паводле якiх дакументаў павiнна пачацца будаўнiцтва, то сустрэла адпор, бо, як высветлiлася, iхняга прыходу ўжо чакаў прафесiйны юрыст, якi наадрэз адмовiўся пазнаёмiць людзей з матэрыяламi па праекце. Жыхарам нiчога i не засталося, акрамя як выклiкаць мiлiцыю, пад нацiскам якой юрыст i "згадзiўся" паказаць дакументы. З апошнiх было бачна, што за людзей усё ўжо даўно вырашана, бо патрэбныя подпiсы ўжо "красавалiся" на паперцы. Самае цiкавае, што гэта ўжо другая спроба завалодаць гэтым кавалкам зямлi — першая была зроблена шэсць гадоў таму. Але тады жыхары, дзякуючы дэпутату парламента, здолелi абаранiць свой скверык ад... усё таго ж ЗАТ "Атлант": — Чаму завод халадзiльнiкаў так "пазарыўся" на гэтую зямлю? — разважае спадар Анатоль. — Бо дакладна вядома, што нiякiя iншыя ўстановы не прэтэндуюць на наш парк. Няўжо зямлi яму не хапае... Хай на пустцы будуюць колькi ўлезе!.. А тут жа ўвогуле нельга будаваць, бо прама пад намi знаходзяцца старыя могiлкi... I сапраўды, як кажуць старажылы, што яшчэ жылi ў тамашняй вёсцы Бараноўшчыне (а яна толькi нядаўна была зруйнавана i ўключана ў межы Мiнска), на гэтым месцы колiсь знаходзiлiся вясковыя могiлкi, а таму будаваць на касцях — проста блюзнерства. Дый цi захочуць жыць у гэтых дамах людзi, калi яны будуць ведаць гэта? Магчыма, таму i застаўся толькi гэты кавалак зямлi незабудаваным у савецкiя часы. — Мы збiраемся змагацца за сваю прыгажосць, свае бярозкi, свой утульны куток, бо ўлетку дык увогуле няма куды падзецца, таму што пры будаўніцтве новых дамоў сякуць старыя дрэвы, а новыя не садзяць... — працягвае спадар Анатоль. — Мы спадзяёмся на праўду, што райвыканкам зразумее i падтрымае нас. Бо, разумееце, гэтыя дамы тут не ўпiсваюцца нi ў якiя праекты... Насамрэч, як жартавалi навакольныя жыхары, можна будзе перакiдваць вяровачку ў суседнi дом, каб сумесна сушыць бялiзну, а таксама кожны дзень глядзець бясплатныя "серыялы" i, пры жаданнi, нават запiсваць iх на вiдэакамеру. Вядома, што такая перспектыва нiкому не падабалася, а таму прыкладна за паўгадзiны амаль усе жыхары навакольных дамоў паставiлi свае подпiсы пад зваротам у Фрунзенскi райвыканкам. I, вядома ж, спадзяюцца на лепшае: — Я, ведаеце, заўсёды лiчыла, — падводзiць вынiк Людмiла Iванаўна, — што нейкая справядлiвасць павiнна быць. Але тут нават я была шакiравана, калi за спiнамi людзей "цiха i тайна" робiцца гэтая справа...
ПАЗIЦЫЯ ЗАТ "АТЛАНТ": Пракаментаваць сiтуацыю згадзiўся юрыст-консульт "Атланта" Пётр ФIЛIПОВIЧ. — Цi сапраўды ваша прадпрыемства збiраецца будаваць гэтыя два дамы па вулiцы Бурдзейнага? — Цяпер iдзе грамадскае абмеркаванне па гэтым пытаннi, бо, згодна з лiстом Мiнгарвыканкама, мы сумесна з адмiнiстрацыяй Фрунзенскага раёна павiнны яго правесцi. А таму — будзе будавацца дом або не — гэта нiкому яшчэ не вядома: спецыялiсты (кампетэнтныя людзi ў гэтай справе) у хуткiм часе збiраюцца вымераць усе гэтыя нормы i правiлы, на падставе якiх i будзе прымацца рашэнне. — У 2003 годзе ЗАТ "Атлант" ужо спрабавала забудаваць гэтую самую тэрыторыю. Чаму вы праз шэсць гадоў зноў вярнулiся менавiта сюды? — Нам не важна, дзе! У дадзеным выпадку, прапанавалi па вулiцы Бурдзейнага — ну, давайце пабудуем там; дадуць iншую пляцоўку — калi ласка!.. Таму гэта не значыць, што мы ўчапiлiся дакладна ў гэтую тэрыторыю — не! — А цi ўлiчвалi вы ўвогуле доказы мясцовых жыхароў, што выступаюць супраць будаўнiцтва? — Калi ласка, няхай выказваюць свае меркаваннi — потым у адмiнiстрацыi Фрунзенскага раёна iх пачытаюць. — Сярод жыхароў па вулiцы Бурдзейнага ходзяць чуткi, што вы пад пагрозай звальнення прысылалi сваiх супрацоўнiкаў у ЖЭС № 83 з тым, каб тыя кiдалi заявы за будаўнiцтва. Цi праўда гэта? — Гэта ж усё людзi!.. Вы ж разумееце, што гэтыя чуткi — сапраўднае глупства. Разумееце, у грамадскiм абмеркаваннi бяруць удзел усе грамадзяне, якiя пражываюць на навакольных тэрыторыях: i вы можаце выказаць сваё меркаванне па гэтым пытаннi, i вашы сем’i... Увогуле, усе грамадзяне маюць права абмяркоўваць гэтае пытанне. А ў нас дзве тысячы чалавек стаiць на чарзе, i кожны з iх ведае, што мы шукаем пляцоўку для будоўлi — таму, калi ласка, яны, найхутчэй, i бяруць удзел у грамадскiм абмеркаваннi... Але нiхто нiкога не прымушае нiкуды ехаць, нешта там рабiць — зразумела, усе гэтыя чуткi з’яўляюцца глупствам, бо трэба ж людзям казаць нешта!.. — А калi дом усё ж будзе пабудаваны, цi плануецца акультурванне навакольных тэрыторый? — Безумоўна, гэта ўсё будзе!.. Але калi будзе дом, бо пра гэта яшчэ рана казаць, таму яшчэ нiчога не вырашана i шмат што будзе залежаць ад грамадскага абмеркавання.
ПОГЛЯД З 9-га ПАВЕРХА: Насамрэч, можна зразумець доказы людзей, што падтрымлiваюць будаўнiцтва, бо ў сённяшнiх умовах, адстаяўшы ў чарзе часам больш за 20 гадоў, любая кватэра, нават у раёне вельмi шчыльнай забудовы, будзе падавацца жаданай. Але i зразумець адмоўнае стаўленне жыхароў да ўсяго гэтага таксама можна, бо горад няўхiльна ператвараецца ў месца выжывання, але нiяк не сапраўднага жыцця, дзе амаль няма хоць бы маленькiх паркаў адпачынку, дзе маглi б адпачыць у спякотныя днi як бацькi з немаўлятамi, так i больш сталыя людзi. Трэба было паглядзець, як на збор подпiсаў супраць пабудовы прыязджалi людзi на iнвалiдных калясках. Рашэнне, якое магло б развязаць усе гэтыя пытаннi, упiраецца ў эканамiчныя бар’еры: будаваць жыллё на пляцоўках, куды не праведзеныя шляхi зносiнаў, справа вельмi дарагая... А грошай не шмат — тым больш у "чаргавiкоў".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду ўвечары ў Мiнску, каля 25-га дома па вулiцы Бурдзейнага, адбываўся збор подпiсаў супраць пабудовы дамоў. Рэч у тым, што падрыхтаваны праект, |
|