Скачок да свабоды
Скачок да свабоды
8 красавiка ўвечары пачалося самае старажытнае яўрэйская свята — Песах, альбо Пасха. Сёлета яно прадоўжыцца да 16 красавiка ўключна. Гэта свята звязана з адной з найбольш важных падзей у яўрэйскай гiсторыi — нараджэннем i станаўленнем яўрэйскага народа, таму адна з назваў свята — "Час нашай свабоды". Песах — гэта святкаванне Зыходу яўрэяў з Егiпта, дзе яны жылi на працягу многiх пакаленняў. Усе жыхары Егiпта неслi працоўную павiннасць, але яўрэi — асаблiва цяжкую. Аднаму з iх — Машэ (Маiсею) — суджана было выратаваць свой народ. Загадана гэта было яму Усявышнiм, аднак Фараон не жадаў адпускаць на свабоду шматлiкiх рабоў-яўрэяў, ды i многiя яўрэi самi аддавалi перавагу звыкламу жыццю, хай i цяжкому, перад невядомасцю. — Сапраўды, многiя людзi выбiраюць залежнасць, бо яна з’яўляецца iлюзiяй стабiльнасцi i бяспекi, — тлумачыць сэнс Песаха прэс-сакратар Мiнскага яўрэйскага абшчыннага дома Валянцiна МАРОЗ. — Быць свабодным — гэта значыць браць адказнасць на сябе за сваё жыццё. Справа яшчэ ў тым, што Зыход з Егiпта павiнен быў адбыцца не паступова, а ў лiчаныя днi, i рашыцца на гэта — усё адно што зрабiць скачок у бездань. Да таго ж, гэты скачок адносiўся да тых адчайных, калi чалавек не ведае, куды ён прызямлiцца. Перамены павiнны былi адбыцца не толькi на фiзiчным узроўнi, але, што самае галоўнае, на духоўным. Песах ад кораня "скачок праз..". Скачок да свабоды здзейснiў народ Ізраiля — да вызвалення душы ад путаў... Перад Зыходам яўрэi нават не паспелi заквасiць цеста, таму напяклi праснакоў. I дагэтуль маца — праснакi — сiмвалiзуюць выгнанне з рабства i вызваленне. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 красавiка ўвечары пачалося самае старажытнае яўрэйская свята — Песах, альбо Пасха. Сёлета яно прадоўжыцца да 16 красавiка ўключна. Гэта свята звяза |
|