Мабiльнiк загаварыў па-беларуску
Мабiльнiк загаварыў па-беларуску
"Абанент часова недаступны. Перазванiце пазней". Набiраю нумар iзноў. "Абанент часова недаступны. Перазванiце пазней". Яшчэ адна спроба: "Абанент часова недаступны. Перазванiце пазней", — вяшчае ў трэцi раз цётачка-камп’ютар з дынамiка мабiльнага тэлефона. Ура! МТС загаварыў па-беларуску! Як у тым "барадатым" анекдоце, калi Вовачка тры разы перапытваў у вартаўнiка пра тое, што школа згарэла, а потым сказаў: "Век бы слухаў!" Так i я — сяджу, тэлефаную сам сабе з Вэлкома на МТС i слухаю беларускую мову. Як думаеце, цi прыйдзе мода на нашу мову? Вось МТС з 2002 года працы на рынку да нечага дакумекаў, рэклама Самсунга па горадзе вiсiць на беларускай мове, ва ўсiх аўтобусiках i тралейбусiках прыпынкi аб’яўляюць па-беларуску... Глядзiш, так i прыжывецца мова сярод нашага насельнiцтва. А то да смешнага даходзiць, калi дзецi вучаць мову ў транспарце: сам бачыў, як малая дзяўчынка пытала ў матулi, чаму слова "выхад" напiсана няправiльна, праз "а". І мацi даводзiлася тлумачыць: "дачушка, гэта ж па-беларуску напiсана".. Цi во залазiш у iнтэрнэт. I думаеш: пайду-пагляджу, чым родныя мiнiстэрствы займаюцца. Заходзiш — i вэб-старонкi прыгожыя, i фотаздымкi, i iнфармацыi шмат. Але... Па-руску! Не, безумоўна, можна спасылацца, што руская i беларуская мовы ў нас маюць роўныя правы i паглыбiцца ў лес фiласофскiх разважанняў, але ж дзе тая роўнасць, калi на роднай мове я магу пабачыць толькi адзiнкавыя сайты, напрыклад, Прэзiдэнта, Саўмiна цi часткова Гродзенскага аблвыканкама? Ды што казаць, калi нават сайт Мiнiстэрства культуры не "размаўляе" па-беларуску... Дарэчы, а вось уявiце: прачынаецеся вы ранкам, уключаеце тэлевiзар — а там навiны па-беларуску. Выходзiце з кватэры, сядаеце ў лiфт — а там iнструкцыя карыстання па-беларуску. У тралейбусе кандуктар падыходзiць i просiць аплацiць праезд па-беларуску. У сталоўку заходзiце — а там меню па-беларуску. Рэклама, цэннiкi, упакоўка, навучанне ў школах, бухгалтарскiя балансы, медыцынскiя карткi — усё па-беларуску. Вы можаце сабе такое ўявiць? Я — пакуль вельмi цьмяна... Павел БЕРАСНЕЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Абанент часова недаступны. Перазванiце пазней". Набiраю нумар iзноў. "Абанент часова недаступны. Перазванiце пазней". Яшчэ адна с |
|