21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Праз тры гады чалавецтва чакае катастрофа?

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праз тры гады чалавецтва чакае катастрофа?

Хочаце — верце...

 

Паводле сцвярджэння амерыканскiх вучоных, восенню 2012 года ўся наша планета можа застацца без электрычнасцi, што па маштабе разбуральных наступстваў мала чым будзе саступаць класiчнаму апакалiпсiсу — у свеце без электразабеспячэння загiнуць мiльёны.

У дакладзе "Пагрозы касмiчнага надвор’я: сацыяльныя i эканамiчныя наступствы" , падрыхтаваным спецыялiстамi НАСА па вывучэннi сонечнай актыўнасцi, сцвярджаецца, што, з-за геамагнiтных бур, якiя будуць абумоўлены каласальнымi ўспышкамi на Сонцы (каранарнымi выкiдамi), наша Зямля патоне ў цемры. Чакаецца, што сонечны шторм будзе мець наступствы, параўнальныя з ядзернай вайной цi падзеннем гiганцкага метэарыта. Самi амерыканцы прарочаць гiбель мiльёнаў сваiх суайчыннiкаў ужо ў першы год пасля трагедыi.

Успышкi на Сонцы адбываюцца з-за перамешвання газаў, якiя часам зорка "выстрэльвае" ў прастору. Дзесяткi мiльярдаў тон распаленай плазмы нясуцца насустрач Зямлi з хуткасцю ў мiльёны кiламетраў у гадзiну. На iх шляху знаходзiцца наш абаронца — магнiтасфера планеты. Пры ўдары магнiтнае поле плюшчыць i скручвае. Пры гэтым узнiкае моцны пастаянны ток. Вось ён можа ў прамым сэнсе спалiць усе электрасеткi планеты, якiя проста не разлiчаныя на такiя звышнагрузкi. Прычым самымi безабароннымi элементамi стануць трансфарматары. Яны хутка перагрэюцца i расплавяцца. Як падлiчылi амерыканцы, праз 90 секунд пасля ўдару ў iх выйдуць са строю 300 найбольш значных трансфарматараў. 130 мiльёнаў чалавек застануцца без электрычнасцi. Дадайце сюды яшчэ "веернае" адключэнне (абумоўленае ўзаемасувяззю энергетычных сетак розных краiн) — i сусветная карцiна электрычнай катастрофы гатова.

Паводле прагнозаў, канец свету будзе надзвычай эфектным: 22 верасня 2012 года над планетай праявiцца паўночнае ззянне, якiм змогуць палюбавацца жыхары самых розных раёнаў (ззянне будзе бачным нават днём). Потым будуць сыпацца снапы iскраў i электрычных разрадаў, i праз 90 секунд уся электрасiстэма планеты выйдзе са строю.

Нешта падобнае людзi перажылi восенню 1859 года (так званая Карынгтонская падзея), аднак тады чалавецтва выратавала яго тэхналагiчная неразвiтасць. Зараз нам ёсць што губляць — уся наша цывiлiзацыя грунтуецца на электрычнасцi.

— Успышкi на Сонцы адбываюцца даволi часта, i ў асноўным яны ўплываюць на магнiтасферу Зямлi, — патлумачыў кандыдат фiзiка-матэматычных навук, дырэктар Абсерваторыi БДУ Ольгерд Кузнечык. — Узрушэннi ў магнiтасферы Зямлi ў сваю чаргу ўплываюць на ўсе бiялагiчныя сiстэмы (у тым лiку чалавека), на жывёльны i раслiнны свет. Калi б успышка была вельмi-вельмi моцнай, тады быў бы магчымым сцэнарый, якi апiсалi амерыканскiя спецыялiсты. Аднак, мне здаецца, што ўспышка 2012 года не будзе такой моцнай i згаданы сцэнарый наўрад цi здзейснiцца.

Інга МIНДАЛЁВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле сцвярджэння амерыканскiх вучоных, восенню 2012 года ўся наша планета можа застацца без электрычнасцi, што па маштабе разбуральных наступстваў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика