Апошнi снег, першыя кветкi
Апошнi снег, першыя кветкi
Сёлета спаўняецца 30 гадоў, як Бярэзiнскi запаведнiк атрымаў статус бiясфернага.
Наогул, статус запаведнасцi нададзены яму ў 1925 годзе. На скрыжаваннi Лепельскага,
Докшыцкага i Барысаўскага раёнаў захавалася i ахоўваецца вялiкая колькасць балот,
якiя агульнапрызнана лiчацца эталонам сапраўднай еўрапейскай прыроды. Недарэмна
сюды знаходзяць шляхi еўрапейскiя бiёлагі, шукальнiкі рэдкiх вiдаў птушак i жывёл,
аматары нечаканых фота i вiдэакадраў. Пачуць песню глушца, убачыць цецеруковы
ток, знайсцi першую кветку вясны... А першай у запаведнiку лiчыцца пушыца. Яна
прабiваецца з-пад снегу i ледзь з’яўляецца талая вада, балота ўжо квiтнее. Услед
за пушыцай на лясных прыпёках iмклiва з’яўляюцца купiны бэзава-блакiтнай пячоначнiцы,
за iмi разгортваюцца дываны белай ветранiцы.
Далёка не кожны беларус можа пахвалiцца сваiм блiзкiм знаёмствам з сапраўдным балотам, разуменнем яго каштоўнасцi i тым больш веданнем бiяразнастайнасцi. Дзякуючы такiм куткам, як Бярэзiнскi запаведнiк, складваецца ўяўленне пра аблiчча старажытнай зямлi з яе тысячагоддзямi некранутай прыродай. На тэрыторыi ў 809 квадратных кiламетраў налiчваецца каля шасцi тысяч бiялагiчных вiдаў. Сапраўдны нацыянальны скарб, дадзены нам Богам. "Цяпер наш лёс — зберагчы яго", — кажуць супрацоўнiкi навуковага аддзела гэтай дзяржаўнай прыродаахоўнай установы. З Пастрэжскага i Ражнянскага балатоў iмклiва знiкае снег. Без паляўнiчых ботаў зайсцi ў iх ужо немагчыма, хоць сёлета вады няшмат. Пераходны момант ад зiмы да лета на балоце надзвычай хуткацечны. У лесе тым больш, нягледзячы на тое, што пад елкамi i ў цянiстых гушчарах яшчэ заснежана. Лес, як музычная шкатулка, напоўнены вясёлымi птушынымi спевамi. А з балатоў таксама даносяцца песнi жаўрука i жураўлiныя галасы. Анатоль Кляшчук. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета спаўняецца 30 гадоў, як Бярэзiнскi запаведнiк атрымаў статус бiясфернага. Наогул, статус запаведнасцi нададзены яму ў 1925 годзе. На скрыжаванн |
|