Успамін з дыпломам
Успамін з дыпломам
На ІХ конкурсе імя Ежы Гедройца ў галіне культуры фільм Алега Лукашэвіча “Эпоха Адама Міцкевіча” атрымаў дыплом з адзнакай. Гэты 4-серыйны фільм з цыкла “Эпоха” прадстаўляе падрабязную біяграфію знакамітага паэта – глядач вандруе з Беларусі, дзе Міцкевіч нарадзіўся, у Літву і Францыю, дзе творца доўгі час жыў, у Турцыю, дзе скончыўся яго зямны шлях, і ў Польшчу, дзе захаваны прах паэта. Прэм’еру фільма беларусы бачылі год таму на Першым канале, а ў лістападзе 2008 года паказ з вялікім поспехам прайшоў у Польшчы. Цяпер жа работу высока ацанілі на конкурсе імя Ежы Гедройца, які заснаваў Польскі інстытут у Мінску ў 2000 годзе. Раней, дарэчы, фільм “Эпоха Марка Шагала” з гэтага ж аўтарскага цыкла Алега Лукашэвіча быў прызнаны лепшым дакументальным фільмам на ІХ Еўразійскім тэлефоруме ў Маскве, атрымаўшы дыплом і медаль. Вікторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ІХ конкурсе імя Ежы Гедройца ў галіне культуры фільм Алега Лукашэвіча “Эпоха Адама Міцкевіча” атрымаў дыплом з адзнакай. Гэты 4-серыйны фільм з цы |
|