Акцыя ВЯЛІКАЕ СЭРЦА атрымала працяг
Акцыя ВЯЛІКАЕ СЭРЦА атрымала працяг
Тэлевiзiйны праект шукае новых герояў — людзей, на высакароднасцi, мужнасцi, мiласэрнасцi i чалавекалюбстве якiх трымаецца свет. Ужо з красавiка канал "ЛАД" паказвае ў эфiры гiсторыi людзей з вялiкiм сэрцам. Плануецца дэманстраваць такiя аповеды кожны месяц; а вынiкам акцыi стане ўрачыстая цырымонiя ўзнагароджання лаўрэатаў прэмii "Вялiкае сэрца". Белтэлерадыёкампанiя заснавала гэту ўзнагароду летась, а першымi яе лаўрэатамi сталi 12 чалавек з розных куткоў Беларусi. Пасля трансляцыi цырымонii ўзнагароджання на адрас канала "ЛАД" прыйшло мноства лiстоў з падзякамi i просьбамi працягнуць праект. Нагадаем, тэлевiзiйная прэмiя "Вялiкае сэрца" прысуджаецца за самаахвярныя ўчынкi на карысць iншых людзей, за выключныя выпадкi актаў мiласэрнасцi, за рашучыя дзеяннi, звязаныя з рызыкай для жыцця i здароўя, якiя выходзяць за межы або не з’яўляюцца выкананнем вайсковага, прафесiйнага, службовага абавязку. Прапаноўваць сушукальнiкаў прэмii могуць як асобныя людзi, так i арганiзацыi i ўстановы — для гэтага неабходна накiраваць лiст-заяўку, у якiм расказаць пра кандыдата i яго заслугi, на адрас: 220807, Мiнск, вул. Макаёнка, 9, тэлеканал "ЛАД" (з паметкай "Вялiкае сэрца") — або запоўнiць форму на афiцыйным сайце тэлеканала www.lаd.tvr.bу. Паводле слоў арганiзатараў акцыi, ужо атрыманыя першыя лiсты, паралельна пошук герояў вядуць журналiсты, i неўзабаве ўжо будуць знятыя першыя сюжэты. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэлевiзiйны праект шукае новых герояў — людзей, на высакароднасцi, мужнасцi, мiласэрнасцi i чалавекалюбстве якiх трымаецца свет. Ужо з красавiка канал |
|