ВЫБІЦЬ ГЛЕБУ З-ПАД НОГ КАРУПЦыІ
ВЫБІЦЬ ГЛЕБУ З-ПАД НОГ КАРУПЦыІ
Карупцыю нехта трапна параўнаў з хваробай, якая можа не толькi аслабiць, але i ўвогуле разбурыць "арганiзм" эканомiкi. І аднаго "хiрургiчнага ўмяшання" — карных мераў — у барацьбе з гэтай заганай яўна недастаткова. Патрэбная прафiлактыка i лiквiдацыя асяроддзя, якое сiлкуе карупцыю. Тут як нiдзе дарэчы прыйшлiся зробленыя дзяржавай крокi па лiбералiзацыi эканамiчнага заканадаўства, спрашчэннi працэдур, аўтаматызацыi шэрагу кантрольных функцый. Карупцыю нехта трапна параўнаў з хваробай, якая можа не толькi аслабiць, але i ўвогуле разбурыць "арганiзм" эканомiкi. І аднаго "хiрургiчнага ўмяшання" — карных мераў — у барацьбе з гэтай заганай яўна недастаткова. Патрэбная прафiлактыка i лiквiдацыя асяроддзя, якое сiлкуе карупцыю. Тут як нiдзе дарэчы прыйшлiся зробленыя дзяржавай крокi па лiбералiзацыi эканамiчнага заканадаўства, спрашчэннi працэдур, аўтаматызацыi шэрагу кантрольных функцый.Так, у мэтах удасканалення дзейнага парадку лiцэнзавання асобных вiдаў дзейнасцi Саветам Мiнiстраў распрацаваны i накiраваны на разгляд Кiраўнiка дзяржавы праект Указа "Аб лiцэнзаваннi асобных вiдаў дзейнасцi", якi прадугледжвае скарачэнне колькасцi лiцензуемых вiдаў дзейнасцi, тэрмiнаў здзяйснення працэдур лiцэнзавання, дакументаў, якiя патрабуюцца для атрымання лiцэнзiй i iншых мераў, што маюць на мэце недапушчэнне карупцыйных праяў у гэтай сферы. У мэтах рэалiзацыi сацыяльна-эканамiчных i арганiзацыйна-практычных мерапрыемстваў антыкарупцыйнага характару, а таксама Дзяржаўнай праграмы спрыяння занятасцi насельнiцтва на 2008 год дзяржаўнымi органамi зроблены шэраг захадаў, накiраваных на павышэнне ўзроўню занятасцi насельнiцтва. Дзякуючы гэтаму ўзровень беспрацоўя на працягу мiнулага года пастаянна знiжаўся i на 1 студзеня 2009 года склаў усяго 0,8 працэнта да колькасцi эканамiчна актыўнага насельнiцтва. Летась вялася работа па ўдасканаленнi дыферэнцыраванай сiстэмы аплаты працы кiраўнiкоў дзяржаўных камерцыйных арганiзацый. Для павышэння зацiкаўленасцi работнiкаў такiх арганiзацый прыняты Указ Прэзiдэнта "Аб некаторых пытаннях стымулявання рэалiзацыi прадукцыi, тавараў (работ, паслуг)". Камiтэтам дзяржкантролю праведзены праверкi мэтавага i рацыянальнага засваення бюджэтных сродкаў, якiя выдаткоўваюцца на будаўнiцтва i рэканструкцыю аб’ектаў рэспублiканскай i камунальнай уласнасцi. У ходзе праверак суб’ектаў прадпрымальнiцкай дзейнасцi, якiя ажыццяўлялi будаўнiцтва ў Брэсцкай i Гомельскай абласцях, выяўлена завышэнне кошту будаўнiча-мантажных работ на 1857,7 млн рублёў. У Гродзенскай вобласцi завышэнне кошту такiх работ па аб’ектах Дзяржпраграмы "Чыстая вада" на 2006-2010 гады склала, як высветлiлася пры праверцы 8 арганiзацый, 166,1 млн рублёў. КДК пры ўдзеле Генеральнай пракуратуры i Дзярж-каммаёмасцi ў першым паўгоддзi 2008 года ва ўсiх рэгiёнах рэспублiкi праведзены праверкi выканання мясцовымi органамi ўлады i землекарыстальнiкамi патрабаванняў заканадаўства, у тым лiку парадку выдзялення зямельных участкаў фiзiчным асобам i суб’ектам гаспадарання. Выяўлена 446 парушэнняў зямельнага i прыродаахоўнага заканадаўства, большасць з якiх — самавольнае займанне зямельных участкаў i iх нямэтавае выкарыстанне. Пры вывучэннi органамi дзяржаўнага казначэйства Мiнфiна плацежных дакументаў, пададзеных да аплаты распараджальнiкамi бюджэтных сродкаў на правядзенне дзяржаўнай закупкi ў 2008 годзе, папярэджана незаконных i нямэтавых выдаткаў дзяржаўных сродкаў на суму 14,3 млрд рублёў. Летась таксама былi выяўленыя факты парушэнняў пры ажыццяўленнi знешнеэканамiчнай дзейнасцi з тытунёвымi вырабамi, вытворчасцi i абароце пiва. Шырокае распаўсюджанне атрымалi выпадкi ўцягнення пiва замежнай вытворчасцi ў ценявы абарот. Асобнымi iмпарцёрамi рэалiзавана 4,15 млн лiтраў пiва на суму 8,3 млрд рублёў фiрмам, якiя не падсправаздачныя падатковым органам, цi ўжо лiквiдаваныя, цi адмаўляюць факты атрымання пiва. Да цяперашняга часу застаюцца значнымi аб’ёмы нелегальнага абароту спiртаўтрымальнай прадукцыi i тытунёвых вырабаў. У 2008 годзе за невыкананне заканадаўства ў гэтай галiне органамi фiнансавых расследаванняў распачата 18 крымiнальных спраў, да адмiнiстрацыйнай адказнасцi прыцягнута 129 правапарушальнiкаў. Усяго апiсана i арыштавана 100,7 тысячы бутэлек алкагольнай прадукцыi, 5,2 тысячы дал спiрту на суму 2 млрд рублёў. Выяўлена больш за 820 парушэнняў заканадаўства пры ўвозе ў Беларусь i абароце на яе тэрыторыi тытунёвых вырабаў, спынена 540 спроб незаконнага ўвозу алкагольнай прадукцыi ў колькасцi 43,5 т. Падатковымi органамi выяўлена 5293 правапарушэннi ў сферы кантролю за вытворчасцю i абаротам пад-акцызных тавараў. З ценявога абароту канфiскавана 137,4 тыс лiтраў алкагольнай прадукцыi, 43,1 тыс лiтраў iншай спiртаўтрымальнай прадукцыi, 12,7 млн штук тытунёвых вырабаў, 101,7 тыс лiтраў нафтапрадуктаў i 51,1 тыс лiтраў пiва. Па вынiках праверак даналiчана 21,76 млрд рублёў падаткаў, канфiскавана выручкi ў суме 2,6 млрд рублёў. Праведзенымi летась праверкамi абаснаванасцi вяртання падатку на дадатковы кошт папярэджаны страты бюджэту на суму звыш 49 млрд рублёў. У палiўна-энергетычным комплексе летась выяўлена 85 злачынстваў карупцыйнай накiраванасцi, сума ўрону па якiх склала больш за 15 млрд рублёў, 13 суб’ектаў прадпрымальнiцкай дзейнасцi i 15 службовых асобаў прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi на суму 3,8 млрд рублёў. Падатковымi органамi даналiчаны падаткi i iншыя плацяжы ў бюджэт на суму 14,3 млрд рублёў. Актуальным пытаннем пры абароце нафтапрадуктаў была пастаўка некандыцыйных вiдаў палiва. Працягваюць мець месца факты ўцягнення ў абарот нелегальна атрыманага палiва, крадзяжоў нафтапрадуктаў на дзяржаўных прадпрыемствах, ва ўстановах i арганiзацыях, ухiлення ад выплаты падаткаў, збораў. У час праверак выканання заканадаўства ў крэдытна-фiнансавай i банкаўскай сферах да адмiнiстрацыйнай адказнасцi прыцягнуты 8 юрыдычных i 45 службовых асобаў. У вынiку праведзенай работы па скарачэннi праблемнай крэдытнай запазычанасцi пагашана больш як 5 млрд рублёў. Органамi фiнансавых расследаванняў у вынiку работы па выяўленнi i спыненнi злачынстваў, звязаных з выманьваннем крэдытных рэсурсаў банкаў i аказаннi iм садзейнiчання ў вяртаннi праблемных крэдытаў узбуджана 160 крымiнальных спраў. Вызначана, што юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi незаконна атрыманы крэдытныя сродкi на суму 3312,4 тыс. долараў ЗША, 637,1 тыс. еўра, 13,8 млрд рублёў i 17 млн расiйскiх рублёў. МУС у банкаўска-крэдытнай сферы выяўлена 135 злачынстваў, з iх 77 карупцыйнай накiраванасцi, выяўлена 39 фактаў крымiнальна каральных дзеянняў, учыненых непасрэдна службовымi асобамi i спецыялiстамi банкаўскiх устаноў, 30 з якiх маюць карупцыйную накiраванасць. Найбольшая колькасць правапарушэнняў карупцыйнай накiраванасцi адзначаецца ў працэсе крэдытавання (64 працэнты ад агульнай колькасцi ўчыненых у банкаўскай сферы злачынстваў). У сферы страхавой дзейнасцi выяўлена 69 злачынстваў, 25 з iх карупцыйнай накiраванасцi. Мiнiстэрствам лясной гаспадаркi па стане на 1 студзеня 2009 г. выдадзена 2268 лiцэнзiй на дзейнасць па нарыхтоўцы i перапрацоўцы драўнiны. У 2008 годзе за парушэнне лiцэнзiйных патрабаванняў i ўмоў анулявана 46 лiцэнзiй, 49 лiцэнзiятам дзеянне лiцэнзiй прыпынена, з iх 31 адноўлена. У 2008 годзе Дзяржаўнай iнспекцыяй аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь праведзена 4,3 тыс. праверак карыстальнiкаў паляўнiчых i рыбалоўных угоддзяў i суб’ектаў гаспадарання, якiя вядуць нарыхтоўку драўнiны i (або) iншых аб’ектаў раслiннага свету. За парушэннi прыродаахоўнага заканадаўства прыцягнута да адказнасцi 59 юрыдычных (2007 г. — 40) i 1055 службовых асобаў (2007 г. — 939). Генеральнай пракуратурай сумесна з зацiкаўленымi органамi праводзiлiся праверкi выканання заканадаўства аб прызыве на тэрмiную ваенную службу, службу ў рэзерве, а таксама захавання ў вайсковых фармiраваннях зямельнага i прыродаахоўнага заканадаўства, захаванне вызначанага парадку пры прыватызацыi аб’ектаў дзяржаўнай уласнасцi, уцягненнi ў гаспадарчы абарот дзяржаўнай маёмасцi, якая выкарыстоўваецца неэфектыўна, заканадаўства, накiраванага на папярэджанне эканамiчнай неплацежаздольнасцi. Фактаў карупцыйнай накiраванасцi ў гэтых галiнах не выяўлена. Адказнымi дзяржаўнымi органамi ў поўным аб’ёме выкананы мерапрыемствы, прадугледжаныя на 2008 год комплексам мераў па прафiлактыцы правапарушэнняў, якiя ствараюць умовы для карупцыi i карупцыйных правапарушэнняў. Сяргей АЛЯКСАНДРАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карупцыю нехта трапна параўнаў з хваробай, якая можа не толькi аслабiць, але i ўвогуле разбурыць "арганiзм" эканомiкi. І аднаго "хiрург |
|