21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ад малочнай залозы да мужнай

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ад малочнай залозы да мужнай

На пытанні чытачоў адказалі спецыялiсты Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогii i медыцынскай радыялогii iмя М.М. Аляксандрава — намеснiк дырэктара па навуковай працы, доктар медыцынскiх навук Сяргей КРАСНЫ i загадчык аддзела анкагiнекалогii, доктар медыцынскiх навук Ірына КАСЭНКА.

 

(Працяг. Пачатак у нумарах за 4, 7, 8 красавіка.)

 

(Працяг. Пачатак у нумарах за 4, 7, 8 красавіка.)

( — Капыльскi раён, Марыя Апанасаўна. 63 гады. У 2004 годзе ў Бараўлянах выдалiлi левую нырку. Дыягназ— мочакаменная хвароба правай ныркi, камень 8 мм. Нефраптоз справа, хранiчны пiеланефрыт, хранiчная ныркавая недастатковасць 1 ступенi. Прымаю салесан, цыстон, канефрон, мачагонныя травы. Спадарожныя захворваннi — цукровы дыябет, iшэмiчная хвароба сэрца, артэрыяльная гiпертэнзiя, рызыка 4. Цi можна з такiмi хваробамi атрымаць iнвалiдную групу? Хто павiнен выдаць пасыльны лiст на кантрольную камiсiю — анколаг, уролаг, эндакрынолаг або тэрапеўт?

— Кожнае з пералiчаных вамi захворванняў можа даваць групу iнвалiднасцi. У вас досыць частая сiтуацыя, калi ўрачы не могуць вызначыцца, якое захворванне найбольш важнае, хто павiнен напiсаць пасыльны лiст. Калi ўзнiкае такая сiтуацыя, то можна звярнуцца непасрэдна да намеснiка галоўнага ўрача па экспертызе раённай бальнiцы. Ён збярэ патрэбных спецыялiстаў, i яны вырашаць, якая паталогiя ў гэтым выпадку з’яўляецца найбольш важнай.

( — Вiцебск, Пётр Мiхайлавiч. 72 гады. На працягу гадзiны можа назiрацца да 5-6 позываў мачыцца. Пазбегнуць гэтага на пару дзён дапамагае лазня, але ж кожны другi дзень не будзеш хадзiць у лазню... Летась прымаў прастамол, iншыя прэпараты, якiя рэкамендаваў уролаг. Раз у паўгода здаю аналiз на ПСА, раз у год робяць бiяпсiю прастаты. Паводле апошняга абследавання, анкаўролаг прапанаваў на працягу 50 дзён прымаць флутамiд, а таксама катэгарычна адмовiцца ад лазнi. Але ж лазня дапамагае пераадолець маю праблему... Што рабiць?

— Мяркуючы па тым прэпараце, якi вы назвалi, вам сапраўды не варта пакуль парыцца ў лазнi. Не выключана, што вам спатрэбiцца прастатэктамiя — выдаленне прастаты. Патэлефануйце, калi ласка, у рэдакцыю для растлумачэння сiтуацыi па нумары 8 (017) 287 18 29 (Святлане Барысенцы). Паспрабуем вам дапамагчы.

( — Мiнскi раён, Канстанцiн Львовiч. Цi ёсць у цэнтры анкалогii платныя паслугi? Якога яны характару?

— У цэнтры ёсць аддзел платных паслуг. Яго нумар 265 34 10. Любы чалавек, якi вырашыў атрымаць кансультацыю любога спецыялiста — радавога ўрача цi прафесара — можа пад’ехаць у галоўны корпус цэнтра, першы паверх... Усе нашы ўрачы вопытныя. Спектр абследаванняў, якiя прапануюцца — самы шырокi.

( — Марына, Жлобiн. Зараз вельмi многiя жанчыны самi сабе "прызначаюць" ультрагукавое абследаванне. Ходзяць спачатку не да ўрача, а ў платныя цэнтры. Як вы ставiцеся да гэтага? I цi можна ўбачыць рак на ўльтрагуку?

— Сапраўды, такая тэндэнцыя самавольнага абследавання ёсць, але не магу сказаць, што яна цалкам адмоўная. Радуе ўжо тое, што жанчыны клапоцяцца пра сваё здароўе, i калi нешта ў iх выяўляюць на ўльтрагуку, то абавязкова прыходзяць да ўрача... Жанчыны наогул павiнны не толькi рабiць ультрагук органаў малога таза раз у год, але i ўвогуле ведаць аб небяспецы захворвання, штодня клапацiцца аб сваiм здароўi, пазiтыўным настроi. Было б нядрэнна, каб яны яшчэ ведалi асноўныя сiмптомы пэўных захворванняў. Iнфармацыя ж зараз цалкам даступная... Што датычыцца непасрэдна ўльтрагуку, то падчас гэтага даследавання мы ўбачым утварэнне прыдаткаў, павелiчэнне маткi, але не эрозiю, напрыклад. Пачатковую пухлiну на шыйцы маткi можа ўбачыць толькi гiнеколаг падчас непасрэднага агляду. Так што грэбаваць вiзiтам да спецыялiста не варта.

( — Мiнск, Антанiна Сяргееўна, 47 гадоў. Восенню я перанесла аперацыю на малочнай залозе з прычыны злаякаснай пухлiны. Пасля яе прайшла курсы прамянёвай i хiмiятэрапii. Адчуваю сябе, быццам, нядрэнна. Цi можна мне ў вераснi паехаць адпачываць на поўдзень? Калi так, то якiх правiлаў трэба прытрымлiвацца падчас адпачынку?

— Паважаная Антанiна Сяргееўна, я лiчу, што ў вераснi вы можаце паехаць адпачываць на поўдзень. Але вы не павiнны знаходзiцца на адкрытым сонцы. Паветраныя ванны рэкамендуецца прымаць да 11 гадзiн ранiцы i пасля 17 гадзiн увечары. А ў самы санцапёк лепш адпачываць у памяшканнi.

( — Iгар Станiслававiч, Брэст. 50 гадоў. Чуў, што iснуе даследаванне пад назвай ПСА, з дапамогай якога можна выявiць раннiя стадыi раку прастаты. У чым яго сутнасць i дзе яго можна прайсцi?

— Сапраўды, iснуе абследаванне на прастатычны спецыфiчны антыген — ПСА. Для вызначэння ўзроўню ПСА неабходна здаць аналiз крывi. Гэта абследаванне паказана ўсiм мужчынам ва ўзросце пасля 50 гадоў. Вам ужо можна здаваць такi аналiз. Раю звярнуцца ў Брэсцкi анкалагiчны дыспансэр цi абласную бальнiцу, дзе вам падкажуць, як можна выканаць гэта даследаванне... Аднак заўважу, што аналiз на ПСА не з’яўляецца строга спецыфiчным для раку прастаты. Ён толькi дазваляе вызначыць групу людзей, якiм неабходна больш дэталёвае абследаванне для выключэння раку прастаты.

( — Салiгорск, Таццяна. Дачцэ 27 гадоў. Каля двух месяцаў таму ёй выстаўлены дыягназ — дысплазiя шыйкi маткi 2-й ступенi. Прайшла курс лячэння, вынiк не змянiўся, засталiся крывяныя выдзяленнi. Цяпер прызначылi свечкi. Але мы баiмся, што гэта не дапаможа, страцiм час. Дзе можна абследавацца больш грунтоўна i атрымаць эфектыўныя рэкамендацыi для лячэння?

— Мяркуючы па ўсiм, праведзенае лячэнне было кансерватыўным, iнакш кажучы, без прымянення актыўных моцнадзейных сродкаў. На першым этапе лячэння такi варыянт — правiльны. Але цяпер, калi эрозiя не прападае i, тым больш, яна краваточыць, ваша дачка мае патрэбу ў паўторным абследаваннi i ўдакладненнi дыягназу. У гэтым выпадку будзе прызначана ўжо лячэнне наступнага этапа — больш грунтоўнае. Такiм чынам, трэба прайсцi курс лячэння свечкамi i зноў звярнуцца да гiнеколага, якi пры неабходнасцi зробiць паўторныя аналiзы, каб удакладнiць характар паталогii i прызначыць больш эфектыўнае лячэнне.

( — Пётр Пятровiч, Мiнск. Скажыце, цi можа быць рак прастаты спадчынным захворваннем?

— Сапраўды, рак прастаты можа быць спадчынным захворваннем. У 7 працэнтах выпадкаў гэта паталогiя перадаецца генетычна. Калi ў вас блiзкi сваяк — напрыклад, бацька, брат хварэў на рак прастаты, то вам трэба абследавацца ўжо не з 50 гадоў, як усiм мужчынам, а з 40—45. Штогод неабходна вызначаць узровень ПСА. У выпадку перавышэння нормы прастатспецыфiчнага антыгену — больш за 4 нгр/мл — варта правесцi больш дэталёвае абследаванне.

( — Гродна, Таццяна, 29 гадоў. У мяне — гiперактыўнасць i лейкаплакiя мачавога пухiра. Цярплю ад боляў ужо два гады. Як можна лячыцца?

— Трэба, каб доктар яшчэ раз паглядзеў мачавы пухiр. Калi высветлiцца, што лейкаплакiя застаецца цi павялiчваецца, то ёсць такi метад лячэння, як яе выдаленне цi прыпяканне. Гэта эндаскапiчная аперацыя, якая робiцца праз мочаспускальны канал. Правесцi яе могуць ва ўралагiчным аддзяленнi вашай абласной бальнiцы. Аднак выконваецца аперацыя толькi пасля правядзення кансерватыўнага лячэння, якое не дапамагло.

( — Андрэй, Мiнск. Цi трэба пасля выдалення адэномы прастаты рэгулярна назiрацца ў анкаўролага?

— Калi пасля аперацыi пры гiсталагiчным даследаваннi ўсё было нармальна i няма падазрэння на пухлiну, то вам у анколага назiрацца не трэба. Аднак раз на год неабходна праходзiць абследаванне на ПСА. Адэнома i рак прастаты — гэта два самастойныя захворваннi, якiя могуць развiвацца паралельна, цалкам незалежна адно ад другога. Адно другое не выключае.

( — Капыльскi раён, Iрына Канстанцiнаўна, 40 гадоў. У мяне мiёма памерам 8 мм. Цi варта яе выдаляць, як лячыцца? Цi трэба захоўваць пэўны рэжым харчавання? Яшчэ ў мяне доўга, дзесяць гадоў, не лечыцца запаленне шыйкi маткi. Як з гэтым быць?

— Памеры мiёмы ў вас невялiкiя, хiрургiчнага лячэння не патрабуецца. Што да харчавання, то яно павiнна быць паўнавартасным, разнастайным, з багатым утрыманнем вiтамiнаў i мiкраэлементаў. Можна выкарыстоўваць i народныя сродкi, напрыклад, сок бульбы, якi прымаюць цыкламi, на працягу двух тыдняў, кожную ранiцу па паўшклянкi за 40 хвiлiн да яды. Можна назбiраць i гатаваць кветкi каштана, якiя таксама валодаюць уласцiвасцю тармазiць рост новаўтварэнняў. Такi чай таксама п’юць цыкламi, два тыднi. Што да запалення шыйкi маткi, яно, сапраўды, у вас доўга не лечыцца, i гэта дрэнна. Вам трэба прайсцi больш глыбокае абследаванне i больш сур’ёзнае лячэнне. Звярнiцеся да спецыялiстаў, магчыма, у абласную бальнiцу. Так пакiдаць сiтуацыю не варта.

— А цi можна мне парыцца ў лазнi?

— Можна, але без фанатызму. Заставайцеся ў парылцы не больш за 3—5 хвiлiн.

Святлана БАРЫСЕНКА, Вольга ШАЎКО.

(Заканчэнне будзе.)

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытанні чытачоў адказалі спецыялiсты Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогii i медыцынскай радыялогii iмя М.М. Аляксандрава — намесн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика