Ён умеў радавацца поспеху iншых
Ён умеў радавацца поспеху iншых
Сорак дзён, як пайшоў з жыцця Аркадзь Апанасавiч Тоўсцiк — яркая постаць у звяздоўскiм летапiсе. За трынаццаць гадоў рэдактарства "Звязда" стала не месцам працы — жыццём Аркадзя Апанасавiча. Існавалi iншыя пасады i званнi, але ягоная прысутнасць была заўсёды з намi — ён абавязкова адгукаўся на кожную ўдалую публiкацыю, умеў шчыра радавацца поспеху iншых. Атрымаць пахвалу ад Тоўсцiка лiчылася больш пачэсным, чым адметны ганарар — ён ведаў цану газетнаму слову! Iншы раз падказваў тэмы. Мы рабiлi "Звязду", як раней, разам. Роўна праз месяц мы будзем святкаваць чарговы юбiлей Перамогi, крыху раней — Дзень друку. Мы, звядоўцы, вельмi любiм гэтыя святы, бо заўсёды збiраемся разам са сваiмi ветэранамi — хто ваяваў, хто працаваў. П’ём гарбату з печывам, спяваем, дорым гасцям кветкi. А душою такiх нашых майскiх сустрэч заўсёды быў Аркадзь Апанасавiч: умеў хораша расказаць i пра вайну, i пра газетныя буднi. Бо расказаць было што — надта змястоўным было жыццё. Моцны журналiст, ён умеў выбраць галоўнае, афарбаваць свой аповед лёгкiм гумарам. Вось так наш былы рэдактар працягваў гуртаваць калектыў, яднаючы пакаленнi. Да сёлетняга свята стары салдат не дайшоў. Але жыццё працягваецца. Штодзень спяшаецца да чытача свежы нумар нашай любiмай "Звязды" — газеты-легенды, слаўны летапiс якой пiсалi розныя пакаленнi журналiстаў. I Аркадзь Апанасавiч Тоўсцiк, чый мудры i светлы воблiк мы нясём з сабою, — як раней, на перадавой. Звяздоўцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сорак дзён, як пайшоў з жыцця Аркадзь Апанасавiч Тоўсцiк — яркая постаць у звяздоўскiм летапiсе. За трынаццаць гадоў рэдактарства "Звязда" с |
|