Злодзей не абхітрыў сiгналiзацыю
Злодзей не абхітрыў сiгналiзацыю
5 красавiка, у ноч з суботы на нядзелю спрацавала сiгналiзацыя ў адной з кватэр на вулiцы Арлоўскага ў Магiлёве. Адтуль паступiла некалькi сiгналаў на пульт аховы, таму на месца выехалi адразу дзве групы затрымання. Яны адразу знайшлi каля сцяны дома крэсла i ўбачылi разбiтую фортку. У святле лiхтароў супрацоўнiкi аховы заўважылi рухi чалавека ў кватэры i блакiравалi яе. Злодзей спрабаваў збегчы праз балкон, але быў затрыманы. Мужчына 45-цi гадоў без пэўнага месца жыхарства быў неаднаразова асуджаны за крадзяжы. Як паведамiлi ў прэс-службе Магiлёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы, злодзей з вечара назiраў за выбранай кватэрай — званiў у дамафон i глядзеў у вокны. Ён вырашыў, што ў выхадныя днi гаспадары з’ехалi, i дзейнiчаў паэтапна. Спачатку ўначы разбiў фортку i схаваўся. Потым залез на кухню i чакаў. У гэтым пакоi не было датчыкаў сiгналiзацыi, таму пасля пэўнага часу злодзей стаў смела рухацца па ўсёй кватэры. Аднак сiгналiзацыя спрацавала ў iншых пакоях, злачынца быў затрыманы, а дабро людзей уратаванае. Алена Казлова. А ў гаражы...Каля дома № 9 па вул. Камунiстычнай у Баранавiчах мiлiцыянеры затрымалi "Сiтраен", на якiм беспрацоўны перавозiў 80 лiтраў спiрту. А калi на наступны дзень правяралi гаражы па вул. 50 гадоў ВЛКСМ i Прамысловай, то ў гаражы вадзiцеля "Сiтраена" знайшлi яшчэ 880 лiтраў спiрту. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 красавiка, у ноч з суботы на нядзелю спрацавала сiгналiзацыя ў адной з кватэр на вулiцы Арлоўскага ў Магiлёве. Адтуль паступiла некалькi сiгналаў н |
|