21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дадатковыя меры па лібералiзацыi эканомiкi распрацоўваюцца ў Беларусi

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дадатковыя меры па лібералiзацыi эканомiкi распрацоўваюцца ў Беларусi

Іх плануецца рэалiзаваць да канца першага паўгоддзя, паведамiў карэспандэнту БЕЛТА намеснiк мiнiстра эканомiкi Беларусi Андрэй Тур.

План дадатковых мераў па лiбералiзацыi прадугледжвае, у прыватнасцi, далейшае стымуляванне бiзнэсу i аптымiзацыю кантрольнай дзейнасцi. Таксама распрацоўваюцца дадатковыя меры падтрымкi валаўтваральных прадпрыемстваў-экспарцёраў, у тым лiку плануецца iх крэдытная падтрымка.

Цяпер у Беларусi рэалiзуецца сумесны план урада i Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта па лiбералiзацыi ўмоў эканамiчнай дзейнасцi ў 2009 годзе, мерапрыемствы якога ў асноўным былi разлiчаны на I квартал гэтага года. "Пасля падвядзення вынiкаў работы эканомiкi ў студзенi—сакавiку будзе вырашана, што неабходна аператыўна зрабiць ужо ў блiжэйшыя тыднi, каб палепшыць сiтуацыю ў паўгоддзi ў цэлым, — адзначыў Андрэй Тур. — Але сказаць адназначна, якiя мерапрыемствы ўвойдуць у план дадатковых мераў па лiбералiзацыi, пакуль што нельга. Паступiўшых прапаноў, у тым лiку i ад бiзнэс-асацыяцый, дастаткова многа, але не ўсе яны маюць канструктыўны характар". Намеснiк мiнiстра, у прыватнасцi, не падтрымлiвае iнiцыятыву бiзнэс-саюзаў па змяншэннi плацяжоў у Фонд сацабароны насельнiцтва, адмене адзiнай тарыфнай сеткi для прыватных прадпрыемстваў, пашырэннi ў блiжэйшы час практыкi прымянення свабодных цэнаў.

Як адзначыў Андрэй Тур, I квартал быў цяжкi для Беларусi, сiтуацыя склалася далёка не адназначная ў розных сектарах эканомiкi. "Звужэнне нашых асноўных рынкаў збыту ў Расii i Еўрасаюзе сур’ёзна паўплывала на аб’ёмы экспарту i адпаведна на стан беларускiх прадпрыемстваў, — сказаў намеснiк мiнiстра. — Нiхто не ведае, колькi прадоўжыцца сусветны крызiс, але адназначна, 2009 год будзе вельмi складаны. Таму ў далейшым у Беларусi, напэўна, будуць распрацаваны новыя дадатковыя антыкрызiсныя меры. Гэта бесперапынны працэс, паколькi сiтуацыя цяжка прагназуемая i ўзнiкаюць многiя непрадбачаныя негатыўныя моманты, якiя трэба аналiзаваць i ўстараняць".

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Іх плануецца рэалiзаваць да канца першага паўгоддзя, паведамiў карэспандэнту БЕЛТА намеснiк мiнiстра эканомiкi Беларусi Андрэй Тур. План дадатковых м
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика