На выхадныя пахмурна, а месцамі невялiкая дажджы
На выхадныя пахмурна, а месцамі невялiкая дажджы
У блiжэйшыя выхадныя характар надвор’я будзе вызначацца атмасферным фронтам, якi сёння пачынае марудна рухацца з боку Заходняй Еўропы праз усю тэрыторыю Беларусi, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў. Таму ў суботу, нядзелю i панядзелак на ўсёй тэрыторыi Беларусi iстотна павялiчыцца воблачнасць, а ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ў суботу i нядзелю ўначы ад мiнус 4 градусаў па паўночным усходзе да 7 цяпла па паўднёвым захадзе, удзень — 8—14, па захадзе да плюс 16 градусаў. У панядзелак стане крыху цяплей, калi ўначы чакаецца ад мiнус 1 да плюс 6, удзень — 7—13 градусаў, на паўднёвым захадзе — 15—17 цяпла. У аўторак i сераду ападкаў ужо не будзе. Тэмпература паветра ўначы ад 1 марозу да 6 цяпла, удзень — 10—16, па захадзе да 18—20 градусаў. Сяргей КУРКАЧ.
Выпiў бутэльку — сеў за руль Зразумела, нiчым добрым гэта не магло скончыцца: напачатку кiроўца пратаранiў дзве прыпаркаваныя машыны, а пасля ўехаў у слуп вулiчнага асвятлення. Паводле звестак ДАІ ГУУС Мiнгарвыканкама, здарэнне каля дванаццацi ночы адбылося ў сталiцы на вулiцы Сялiцкага. А за рулём аўтамабiля "Форд" знаходзiўся 23-гадовы мужчына, якi, мiж iншым, ужо затрымлiваўся супрацоўнiкамi Дзяржаўтаiнспекцыi за кiраванне транспартным сродкам у п’яным выглядзе. На гэты раз, перш чым сесцi за руль, парушальнiк выпiў паўлiтра гарэлкi: у яго крывi знойдзена 2,17 прамiле алкаголю. Дарэчы, у гэтай гiсторыi ёсць яшчэ адна цiкавая акалiчнасць: як стала вядома, аўтамабiль, на якiм "рассякаў" нецвярозы кiроўца, ён атрымаў ад знаёмага, каб адрамантаваць. Цяпер аўтааматара чакае яшчэ той "сюрпрыз". Акрамя таго, у гэтым ДТЗ пацярпела дзяўчына, якая сядзела ў "Фордзе" на пярэднiм пасажырскiм месцы: у яе закрытыя пераломы сцягна i касцей правай галёнкi. Iгар ГРЫШЫН. "Пежо" вынесла на тратуар У Мiнску пасля сутыкнення двух аўтамабiляў — "Рэно" i "Пежо", апошнi выехаў на тратуар i збiў жанчыну: прычым кiроўца "Рэно", як высветлiлася, не меў пасведчання — ён быў пазбаўлены права кiравання за ўчыненне ДТЗ з цяжкiмi наступствамi i асуджаны судом Уздзенскага раёна. Паводле звестак аддзела агiтацыi i прапаганды ДАI ГУУС Мiнгарвыканкама, здарэнне зафiксавана каля шасцi вечара ў сераду на перакрыжаваннi праспекта Ракасоўскага з мясцовым праездам да кiнатэатра "Салют". 51-гадовая пацярпелая ў вынiку наезду атрымала адкрыты аскольчаты пералом абедзвюх касцей левай галёнкi i дастаўлена ў рэанiмацыю. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У блiжэйшыя выхадныя характар надвор’я будзе вызначацца атмасферным фронтам, якi сёння пачынае марудна рухацца з боку Заходняй Еўропы праз усю тэрытор |
|