ШТО Ш ВАС ДОБРАГА?
ШТО Ш ВАС ДОБРАГА?
Аляксандр ЖУРАЎСКI, памочнік генеральнага дырэктара Нацыянальнай кампанii "Белавiя": — (Смяецца). Вельмi добра, што прасоўваецца капiтальны рамонт у нашай дзевяцiпавярхоўцы. Прынамсi, асноўныя разбуральныя працэсы — замена галоўных iнжынерных камунiкацый — ужо, на шчасце, завершаны. Уяўляеце, што азначае жыць без газу, халоднай i гарачай вады, каналiзацыi ў гарадской кватэры?! Хоць, вядома ж, увесь рамонт на гэтым пакуль не скончаны, ён разлiчаны не на адзiн месяц. Што яшчэ добрага? Вось рыхтуемся да пачатку дачнага сезона, пойдзем, як кажуць, у прыроду! I свежае паветра, i фiзiчная нагрузка будзе, хоць неяк iстотна мяняць сваё стаўленне да такiх работ мы пакуль не плануем. Калi толькi крызiс не прымусiць. Наталля ЧАПУКОВА, пакаёўка санаторыя "Сосны", г. Мядзел: — Сын збiраецца ажанiцца ў жнiўнi, таму ў пэўнай ступенi зараз усе нашы думкi скiраваныя на гэтую будучую падзею. Крызiс, канешне, перашкаджае, увогуле, гэта на першы погляд дзве рэчы несумяшчальныя — вяселле i крызiс, але ж жыццё працягваецца, так? Спадзявацца трэба на лепшае! Нявестка? Ну а хто ж можа быць не задаволены сваёй нявесткай?! Яшчэ цешыць наблiжэнне лета. Зараз вось рыхтуемся распачаць сельскагаспадарчы сезон. Тым больш што сям’я наша са з’яўленнем нявесткi павялiчыцца, так што i "пасяўныя плошчы" думаем пашырыць. Радуе цяперашняе сонечнае надвор’е. Мы жывем лiтаральна побач з возерам Нарач, у нас тут усё пачынае зелянець, вельмi прыгожа. Шпакi пад балконам свае песнi спяваюць! А сёння яшчэ голуб — птушка мiру — заляцеў у пакой. Хочацца думаць, што гэта да ўсяго самага добрага. Тамара МАЦКЕВIЧ, галоўны спецыялiст аддзела адукацыi Жыткавiцкага райвыканкама: — Сын учора вярнуўся з армii! Ён скончыў унiверсiтэт i ў лiпенi мiнулага года быў прызваны. А 6 лютага ў мяне нарадзiлася унучка! I сын амаль адначасова ажанiўся! I хоць пасля заканчэння ўнiверсiтэта ён павiнен быў адслужыць год, фактычна знаходзiўся ў войску дзевяць месяцаў: яго датэрмiнова дэмабiлiзавалi ў сувязi з нараджэннем дачкi. А ў канцы красавiка другi сын збiраецца ажанiцца, зараз рыхтуемся да вяселля! Бачыце, якая куча (смяецца) падзей за адзiн год! Сяргей СТАРЫНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр ЖУРАЎСКI, памочнік генеральнага дырэктара Нацыянальнай кампанii "Белавiя": — (Смяецца). Вельмi добра, што прасоўваецца капiталь |
|