21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Помсты не атрымалася

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Помсты не атрымалася

59-гадовы супрацоўнiк пазаведамаснай аховы чыгуначнага моста цераз Днепр у горадзе Рэчыца быў выклiканы на працу для афармлення дакументаў на звальненне за п’янку на ахоўным аб’екце. Самым нечаканым чынам ён вырашыў адпомсцiць калегам за тое, што пазбавiўся працы. У адмiнiстрацыйным будынку ён дастаў з кiшэнi адзення баявую гранату Ф-1, другой рукой трымаўся за кальцо загваздкi, пры гэтым нiчога не казаў. Людзi спалохалiся i пачалi яго ўгаворваць не рабiць глупства. Звольнены перайшоў чыгуначны пуць, вырваў кальцо i кiнуў ручную гранату ўбок — на адкрыты ўчастак мясцовасцi.Граната не разарвалася. Выбуховая прылада была ўзарваная на месцы падзення спецыялiстамi сапёрнай групы.

Ірына АСТАШКЕВIЧ. Скрадзенае мяса прадавалi на Камароўцы

— Шмат коней, кароў i iншых жывёл зламыснiкi скралi з гаспадарак Вiцебскай вобласцi. I што абурае, у лiку iншага — з ахоўных аб’ектаў. Мы адпраўлялi ў мiнулым месяцы адпаведнае прадпiсанне у адзiн з райвыканкамаў, чакаем адказу аб зробленых захадах, каб болей такога не дапусцiць. Менавiта ў Лепельскiм раёне ўчынена больш за ўсё крадзяжоў! — каментуе навiну пра скрадзеных жывёл намеснiк начальнiка УУС Вiцебскага аблвыканкама Аляксандр Бядункевiч.

Па звестках следства, усяго налiчваецца 32 эпiзоды крадзяжоў. Па адным — ва Ушацкiм, у Шумiлiнскiм, Бешанковiцкiм раёнах, а астатнiя ў Лепельскiм. "Крымiнальная чацвёрка", сярод якiх i дзве жанчыны, жыхары розных раёнаў, па начах кралi коней, кароў, коз з тэрыторыi дзяржаўных сельскагаспадарчых арганiзацый. Пакутавалi i радавыя грамадзяне, скацiну якiх таксама скралi. Коней i iншых жывёл забiвалi на продаж мяса, што пацвярджаюць матэрыялы следства. "Апрацоўвалi" тушы, а потым везлi на продаж у асноўным у Мiнск, у тым лiку на знакамiты Камароўскi рынак. Частку рэалiзоўвалi ў Вiцебску.

Як расказала "Звяздзе" старшы следчы следчага ўпраўлення УУС Вiцебскага аблвыканкама Аксана Муравiцкая, група дзейнiчала ў 2007— 2008 гадах. Злачынную дзейнасць каардынавалi муж i жонка, якiя жылi ў Чашнiках. Дапамагалi iм яшчэ адна дама i мужчына з Бешанковiцкага раёна. Усяго яны скралi жывёлы на агульную суму болей за 74,3 мiльёна рублёў. Крымiнальная справа перададзена на разгляд у суд.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
59-гадовы супрацоўнiк пазаведамаснай аховы чыгуначнага моста цераз Днепр у горадзе Рэчыца быў выклiканы на працу для афармлення дакументаў на звальнен
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика