Прэзідэнт павiншаваў Алу Пугачову
Прэзідэнт павiншаваў Алу Пугачову
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў народную артыстку СССР Алу Пугачову з юбiлеем. "Вы адна з найвялiкшых зорак сусветнай эстрады, чый непаўторны голас, найвышэйшае вакальнае майстэрства i жаночае абаянне раз i назаўсёды скараюць сэрца, — гаворыцца ў вiншаваннi. — Дзякуючы Вашаму ўнiкальнаму таленту, тонкаму густу, садружнасцi з цудоўнымi паэтамi i музыкантамi на свет з’явiлася мноства залатых шлягераў, напоўненых глыбокiмi пачуццямi, рамантыкай, надзеяй i верай у каханне". "З вялiзнай шчодрасцю душы Вы дапамагаеце выканаўцам-пачаткоўцам, адкрываеце iм дарогу ў вялiкае мастацтва", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. Прэзiдэнт пажадаў Але Пугачовай заўсёды заставацца такой жа яркай, энергiчнай i прывабнай, радаваць сваёй творчасцю, а таксама здароўя, натхнення, поспехаў, шчасця i дабрабыту. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў народную артыстку СССР Алу Пугачову з юбiлеем. |
|