21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Размеркаванне: як захаваць і свае, i дзяржаўныя iнтарэсы?

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Размеркаванне: як захаваць і свае, i дзяржаўныя iнтарэсы?

Размеркаванне — не менш адказны час у жыццi маладых людзей, чым прыёмная кампанiя. Тым больш што ў размеркавання ёсць i "плюсы", i "мiнусы". З аднаго боку, свяшчэнны абавязак, якi студэнты—бюджэтнiкi павiнны вярнуць дзяржаве, можа пераблытаць усе iх жыццёвыя планы. А маладых людзей зусiм не радуе перспектыва быць размеркаванымi ў "правiнцыю" цi на дзяржаўнае прадпрыемства з мiзэрнай заработнай платай. З iншага боку, далёка не ўсе выпускнiкi могуць, не маючы практычнага вопыту, самастойна працаўладкавацца па сваёй спецыяльнасцi. А размеркаванне якраз гарантуе iм прадастаўленне першага працоўнага месца. На ўсе пытаннi, якiя датычацца парадку размеркавання i ўладкавання на першым працоўным месцы, адказваюць старшыня прафсаюзных камiтэтаў навучэнскай моладзi пры Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi, намеснiк старшынi ЦК Беларускага прафсаюза работнiкаў адукацыi i навукi Раман ДАПІРА i галоўны прававы iнспектар працы ЦК Беларускага прафсаюза работнiкаў адукацыi i навукi Ларыса МАНЮК.

Iосiф Вiтольдавiч Лiсоўскi, в. Нiўнае, Стаўбцоўскi раён. Сын заканчвае БАТУ па спецыяльнасцi "перапрацоўка i захоўванне сельгаспрадукцыi". На папярэднiм размеркаваннi яму сказалi, што можна будзе размеркавацца ў адну з гаспадарак у Мiнскай вобласцi. Сын прынёс персанальную заяўку на сябе з Дзяржынскага агракамбiната. Але цяпер яго збiраюцца размеркаваць у Магiлёўскую вобласць. Хлопец нядаўна пабраўся шлюбам. Яго жонка яшчэ студэнтка. Старэйшы сын нашага чытача ужо год працуе па размеркаваннi ў Гомельскай вобласцi. Яго жонка, якая жыве i працуе ў Дзяржынскiм раёне, чакае дзiця. Чытач цiкавiцца, цi можа сын пераразмеркавацца ў Дзяржынскi раён, каб сям’я аб’ядналася.

 

— У адпаведнасцi з пунктам 9 Палажэння аб размеркаваннi, па меры задавальнення патрэбаў у спецыялiстах дзяржаўных арганiзацый i арганiзацый з дзяржаўнай доляй уласнасцi ва ўстаўным фондзе, згодна з дагаворамi на падрыхтоўку спецыялiстаў i заявак гэтых арганiзацый, у тым лiку заявак гэтых арганiзацый аб размеркаваннi на працу да iх канкрэтных выпускнiкоў, магчымае размеркаванне выпускнiкоў у iншыя арганiзацыi, а таксама разгляд заявак арганiзацый аб размеркаваннi на працу да iх канкрэтных выпускнiкоў.

У першай сiтуацыi выпускнiк мае права настойваць на размеркаваннi ў агракамбiнат "Дзяржынскi", паколькi той з’яўляецца арганiзацыяй з дзяржаўнай доляй уласнасцi ў яго статутным фондзе. Тым не менш, на падставе першага абзаца пункта 11 Палажэння аб размеркаваннi камiсiя па размеркаваннi адпаведнай установы адукацыi прымае рашэнне аб накiраваннi выпускнiка з улiкам вынiкаў яго паспяховасцi, удзелу ў навукова-даследчай, грамадскай рабоце, стану здароўя i сямейнага становiшча, а таксама з улiкам рэкамендацый ўстановы адукацыi аб найбольш мэтазгодным накiраваннi гэтага выпускнiка на працу i яго асабiстых пажаданняў. Названы нарматыўны прававы акт не ўтрымлiвае тлумачэння тэрмiна "найбольш мэтазгоднае накiраванне". Мяркуем, што яго можна трактаваць як найбольш поўную адпаведнасць вакансii, што маецца, атрыманай выпускнiком спецыяльнасцi i квалiфiкацыi, а таксама яго асобасным i сацыяльным характарыстыкам.

Атрыманне жонкай выпускнiка прафесiйнай адукацыi само па сабе не з’яўляецца прэферэнцыяй пры вырашэннi пытанняў яго размеркавання. Затое жонка гэтага выпускнiка ў будучынi пры вырашэннi пытання яе размеркавання зможа прэтэндаваць на размеркаванне ў той жа населены пункт, куды быў накiраваны на працу па размеркаваннi раней яе муж (пункт 16 Палажэння) або атрымаць права самастойнага працаўладкавання пры немагчымасцi прадастаўлення адпаведнага месца працы (пункт 20 Палажэння).

Што датычыцца другой сiтуацыi, то варта мець на ўвазе, што ў адпаведнасцi з пунктам 22 Палажэння аб размеркаваннi, установы адукацыi маюць права вырашаць пытаннi пераразмеркавання маладых спецыялiстаў на працягу аднаго года пасля атрымання прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi, двух гадоў — пасля атрымання сярэдняй спецыяльнай цi вышэйшай адукацыi i двух гадоў — пасля праходжання стажыроўкi (iнтэрнатуры) выпускнiкамi вышэйшых медыцынскiх устаноў адукацыi ў выпадках наяўнасцi мужа (жонкi), якiя не з’яўляюцца маладымi спецыялiстамi, i дзiцяцi ва ўзросце да трох гадоў.

Пытанне ад выпускнiкоў тэхнiчнай ВНУ г. Мiнска. Цi можа дэкан факультэта патрабаваць ад выпускнiкоў замяняць iмянныя заяўкi ад наймальнiкаў на безыменныя заяўкi ад тых жа наймальнiкаў на некалькiх маладых спецыялiстаў па адпаведнай спецыяльнасцi (квалiфiкацыi) з той прычыны, што iмянныя заяўкi быццам бы не разглядаюцца.

Такiя дзеяннi неправамоцныя, паколькi ў адпаведнасцi з пунктам 9 Палажэння аб размеркаваннi, па меры здавальнення патрэбаў у спецыялiстах дзяржаўных арганiзацый (чытайце вышэй. — Н.Н.), магчымае размеркаванне выпускнiкоў у iншыя арганiзацыi, а таксама разгляд заявак арганiзацый аб размеркаваннi на працу да iх канкрэтных выпускнiкоў. Акрамя таго заканадаўства Рэспублiкi Беларусь не ўскладае на выпускнiкоў абавязак весцi пошук заявак ад арганiзацый на пэўную колькасць рабочых (служачых) цi спецыялiстаў, хоць i не выключае такой формы садзейнiчання рабоце камiсii па размеркаваннi.

Цi абавязана камiсiя па размеркаваннi знаёмiць выпускнiкоў з усiмi заяўкамi? Чаму выбар у выпускнiка абмежаваны i яго знаёмяць толькi з некалькiмi падабранымi канкрэтна для яго заяўкамi?

У адпаведнасцi з пунктам 8 Палажэння аб размеркаваннi, кiраўнiк установы адукацыi не пазней чым за месяц да пачатку размеркавання абвязаны арганiзаваць работу па азнаямленнi выпускнiкоў з гэтым Палажэннем, з прапанаванымi месцамi працы, планамi размеркавання, дагаворамi аб падрыхтоўцы спецыялiстаў, рабочых (служачых), заяўкамi арганiзацый на патрэбную колькасць спецыялiстаў, рабочых (служачых) i парадкам работы камiсii. Такiм чынам папярэдняе азнаямленне выпускнiкоў з усiмi магчымымi варыянтамi працаўладкавання, якiя маюцца ў камiсii па размеркаваннi ў адпаведны перыяд, гэта абавязак кiраўнiкоў устаноў адукацыi.

Тым не менш у адпаведнасцi з пунктам 11 Палажэння аб размеркаваннi, камiсiя па размеркаваннi пры прыняццi рашэння аб накiраваннi на працу выпускнiка ўлiчвае вынiкi яго паспяховасцi, удзел у навукова-даследчай, грамадскай рабоце, стан здароўя, сямейнае становiшча, а таксама рэкамендацыi ўстановы адукацыi i асабiстыя пажаданнi выпускнiка. На практыцы часта адбываецца змешванне паняццяў папярэдняга азнаямлення з магчымасцямi працаўладкавання i прапановы выпускнiку камiсiяй канкрэтных варыянтаў працаўладкавання ў працэсе фармiравання i прыняцця рашэння аб накiраваннi на работу выпускнiка.

Мiнск. Студэнт БНТУ. Цi могуць залiчыць у тэрмiн працы па размеркаваннi работу маладога спецыялiста ў арганiзацыi ў адпаведнасцi з атрыманай спецыяльнасцю да яго размеркавання на працу ў гэту арганiзацыю (калi ён працаваў там яшчэ падчас вучобы)?

— Не могуць. Паколькi ў адпаведнасцi з пунктам 5 Палажэння аб размеркаваннi тэрмiн працы па размеркаваннi адлiчваецца толькi з дня заключэння працоўнага дагавора (кантракта) памiж маладым спецыялiстам i наймальнiкам. Маладымi спецыялiстамi, служачымi (рабочымi) з’яўляюцца выпускнiкi, якiя атрымалi прафесiйна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную цi вышэйшую адукацыю першай i другой ступеняў на дзённай бюджэтнай форме атрымання адукацыi, накiраваныя на працу па размеркаваннi. Работа ж у адпаведнай арганiзацыi да атрымання накiравання не з’яўляецца работай па размеркаваннi i, адпаведна, у тэрмiн працы па размеркаваннi не ўключаецца.

Надзея НIКАЛАЕВА.

(Працяг будзе.)

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Размеркаванне — не менш адказны час у жыццi маладых людзей, чым прыёмная кампанiя. Тым больш што ў размеркавання ёсць i "плюсы", i "мiн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика