Прэзідэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам адкрыцця Года кул
Прэзідэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам адкрыцця Года культуры Расiйскай Федэрацыi ў Рэспублiцы Беларусь
"У Беларусi любяць i цэняць вялiкае рускае мастацтва, з якiм нашу культуру звязваюць агульныя славянскiя каранi i нязменнае iмкненне да сцвярджэння iдэалаў гуманiзму i духоўнасцi", — гаворыцца ў вiншаваннi. Сёння ў абноўленым Нацыянальным акадэмiчным Вялiкiм тэатры оперы i балета Беларусi сусветна вядомы Вялiкi тэатр Расii прадставiць легендарны твор — балет "Лебядзiнае возера", якi стане падарункам усiм паклоннiкам класiчнай харэаграфii. Кiраўнiк беларускай дзяржавы лiчыць сiмвалiчным, што гэта культурная акцыя праходзiць напярэдаднi святкавання 65-годдзя вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. "Няхай правядзенне Года культуры паслужыць далейшаму ўмацаванню саюза Беларусi i Расii, шматвяковай дружбы i непарушнага адзiнства брацкiх народаў", — пажадаў Аляксандр Лукашэнка. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам адкрыцця Года кул "У Беларусi любяць i цэняць вялiкае рускае мастацтва, з якiм нашу культуру звязваюць агульныя славянскiя каранi i нязменнае iмкненне да сцвярджэн |
|