Мэблевы форум: з густам і за невялiкiя грошы?
Мэблевы форум: з густам і за невялiкiя грошы?
Цi можна падчас фiнансавага крызiсу абнавiць абсталяванне ў жыллi? Учора ў Мiнску ў Нацыянальным выставачным цэнтры па вулiцы Я. Купалы, 27 распачаў сваю працу "Мэблевы форум-2009", якi будзе доўжыцца да 17 красавiка ўключна. Плануецца, што ў iм сёлета возьмуць удзел больш за 160 вытворцаў мэблi з Беларусi, Расii, Украiны, Польшчы, Лiтвы i iншых краiн, што размесцяць свае экспазiцыi на агульнай плошчы ў больш чым 7 тысяч квадратных метраў. Мэблевы форум уяўляе сабой "сплаў" некалькiх выстаў i салонаў, прысвечаных кожны асобнай тэматыцы (кухонная мэбля, офiсная, корпусная i мяккая, мэблевыя тэхналогii), што робiць гэта мерапрыемства прыцягальным у аднолькавай ступенi як для прафесiяналаў-вытворцаў, так i для звычайных пакупнiкоў. Апошнiх, бясспрэчна, найперш можа зацiкавiць канчатковы прадукт экспанентаў — тая цi iншая мэбля для гарадской кватэры, дачы, загараднага катэджа, якую можна нагледзець на форуме i цi адразу яе заказаць для сябе, цi аформiць заказ крыху пазней праз гандлёвыя арганiзацыi. Журналiсты "Звязды" наведалi Нацыянальны выставачны форум яшчэ задоўга да яго афiцыйнага адкрыцця. Задачу мы сабе паставiлi простую: адшукаць тут мэблю, якая па суадносiнах цана/якасць магла б задаволiць патрэбы i магчымасцi сярэднестатыстычнай сям’i. Крызiс, як кажуць, крызiсам, аднак такiя рэчы доўгатэрмiновага карыстання нават падчас фiнансавай нестабiльнасцi — цi не лепшы спосаб укладання сродкаў, асаблiва калi сапраўды наспела неабходнасць мяняць у жыллi абстаноўку. Што ў нас атрымалася адшукаць? Можа, у жыхароў сталiцы кватэры крыху большыя? — жартуе майстар вытворчасцi гомельскага прадпрыемства ТДА К.В.П. Алена Скрыпунова, якая ўдзельнiчае ўжо ў чацвёртай па лiку мэблевай выставе. — Каштуе гэты ўзор 2 мiльёны 990 тысяч рублёў. Гэта фабрычная цана, калi браць праз гандаль, нацэнка складзе да 30 працэнтаў ад кошту. (Ад сябе зазначу, што ў доларавым эквiваленце гэта цана i раней адносiлася — асаблiва ўлiчваючы памеры канапы — да сярэдняга коштавага сегмента.) Можа, у жыхароў сталiцы кватэры крыху большыя? — жартуе майстар вытворчасцi гомельскага прадпрыемства ТДА К.В.П. Алена Скрыпунова, якая ўдзельнiчае ўжо ў чацвёртай па лiку мэблевай выставе. — Каштуе гэты ўзор 2 мiльёны 990 тысяч рублёў. Гэта фабрычная цана, калi браць праз гандаль, нацэнка складзе да 30 працэнтаў ад кошту. (Ад сябе зазначу, што ў доларавым эквiваленце гэта цана i раней адносiлася — асаблiва ўлiчваючы памеры канапы — да сярэдняга коштавага сегмента.)Сваю навiнку — набор мэблi для дзiцячага пакоя — РУП "Целяханы" запусцiла адносна нядаўна. Гэта прадпрыемства, як мы ведаем, вырабляла вядомыя ўсiм лыжы — ажно з 1946 года. — Аднак клiмат змяняецца, i мы мусiлi пашырыць вытворчасць мэблi, — кажа нам намеснiк дырэктара па маркетынгу Алег Чарапоўскi. — Калi раней у агульным аб’ёме вытворчасцi лыжы займалi 80 працэнтаў, а мэбля — толькi 20 працэнтаў, дык сёння ўсё выглядае з дакладнасцю да наадварот. Як мы жартуем, моладзь зараз па "Клiнскае" на лыжах не бегае. Навiнка прызначана найперш для нашых малагабарытных кватэр. Раней гэты набор уяўляў сабой двух’ярусны ложак. Аднак далёка не ў кожнай сям’i выхоўваецца па двое дзетак, а ў апошнiх, у сваю чаргу, цяпер камп’ютар не з’яўляецца вялiкай рэдкасцю. Таму i было вырашана замест нiжняга яруса абсталяваць працоўнае месца для падлетка. Зараз набор складаецца са спальнага месца (шырынёй 70 сантыметраў, даўжынёй — 2 метры), камп’ютарнага стала, камодкi i стэлажа, дзе дзiця без праблем можа захоўваць усе свае асабiстыя рэчы. — Заводская цана 616 тысяч рублёў — мы заклалi толькi 5 працэнтаў рэнтабельнасцi. З улiкам дастаўкi за 250 кiламетраў з Целяханаў такi набор будзе каштаваць пакупнiку 640 тысяч рублёў. У гандлi ён будзе недзе на 30 працэнтаў даражэйшы. Працуем мы пад заказ i на складзе такiя наборы не залежваюцца. Што варта дадаць, дык гэта пра матэрыял — масiў сасны, пакрыты лакам. У выпадку неабходнасцi любы гаспадар зможа падрэстаўраваць яго самастойна, — дадаў Алег Аляксандравiч. Увогуле, "лiнейка" мэблi ад гэтага прадпрыемства налiчвае каля 20 найменняў. На што мы яшчэ звярнулi ўвагу, дык гэта на арыгiнальны дзiцячы ложак-трансформер. Як жартуе намеснiк дырэктара па маркетынгу, ён прызначаны для дзiцяцi ад яго нараджэння да шлюбу. I, напэўна, гэта сапраўды так. Трансформер мае агульную даўжыню 2 метры, такую ж стандартную шырыню — 70 сантыметраў. На iм размешчаны дзiцячы ложак-люлька, у галаве — камода з некалькiмi шуфлядамi для чыстай бялiзны, а ззаду размешчаны даволi ўмяшчальны адсек для выкарыстанай. Знiзу пад канструкцыяй ёсць дзве высоўныя скрынi, напрыклад, для цацак. Калi дзiця падрастае, люлька здымаецца ўвогуле, камода таксама, але яе можна пакiнуць побач, i нашым вачам адкрываецца паўнацэннае спальнае месца. Каштуе такi набор-трансформер 780 тысяч, з дастаўкай — 800-810 тысяч рублёў. Ружанская мэблевая фабрыка вырабляе корпусную мэблю, ёсць i цэх па вытворчасцi мяккай. На выставе прадпрыемства прэзентавала ўвазе наведвальнiкаў i патэнцыйных пакупнiкоў тахту "Людмiла" (шырыня 86 сантыметраў, у раскладзеным стане — 1,45, даўжыня — 1,96). Кошт мяккага вырабу быў даволi дэмакратычным — 890 тысяч рублёў (як i вуглавой канапы побач — за 1025 тысяч). Набор корпуснай мэблi для спальнага пакоя з МДФ таксама не па- даўся занадта дарагiм, асаблiва калi ўлiчыць, што ў яго ўваходзiла: ложак, чатырохдзверная шафа, дзве тумбачкi, камода, люстэрка. Каштаваў такi набор мэблi 1480 тысяч рублёў. Вырабы ўсе стандартных фабрычных памераў, а вось колер афарбоўкi клiент можа выбiраць на свой густ. Калi ёсць жаданне набыць штосьцi больш дарагое (хоць гэты выраз — даволi адносны), можна звярнуць увагу на кухонную мэблю беларускай вытворчасцi з масiву дубу, вольхi, ясеню. Пагонны метр будзе каштаваць — у залежнасцi ад выбранага матэрыялу — 1-1,1 тысячы долараў. Зразумела, без цаны кухоннай тэхнiкi. Да прыкладу, гатовы выраб са светлага ясеню памерам 3х2,7 метра будзе каштаваць больш за 16 мiльёнаў рублёў. Вырабяць такую кухню недзе за месяц, летам, паведамiлi нам прадстаўнiкi вытворцы, тэрмiны з-за павелiчэння колькасцi заказаў могуць падоўжыцца. Прыцягвае ўвагу i прадукцыя ад шэрагу польскiх фабрык — мэбля з масiву вольхi, танiраваная ў высакародны колер. Зразумела, не кожны зможа аддаць за камоду 3,2 мiльёна рублёў, за люстэрка — каля 700 тысяч, а за вуглавую канапу з масiву буку i натуральнай скуры двух колераў каля 4 мiльёнаў рублёў. З iншага боку, як сказалi нам, па-першае, спажывец патрабуе ўпадабаныя мадэлi, што вырабляюцца ўжо далёка не першы год, але зняць якiя з вытворчасцi не атрымлiваецца менавiта з-за попыту на iх; па-другое, запэўнiлi нас, некаторыя аналагiчныя ўзоры мэблi ад айчынных вытворцаў каштуюць даражэй за польскiя... Дзятве, ды i дарослым таксама, зараз вельмi падабаюцца так званыя жывыя фатэлi. Гэта бескаркасная мяккая мэбля, што ўяўляе сабой чахол з тканiны, скуры цi яе заменнiка, напоўнены мяккiмi шарыкамi. Такiя фатэлi прымаюць форму цела чалавека, яны даволi лёгкiя. Паводле слоў Лiлii Асаковiч, менеджара па рэкламе гродзенскай фiрмы "Вялiкiя шышкi", а таксама яе супрацоўнiцы Яўгенii Гурбо, якiя рэкламавалi вырабы каля ўваходу ў Нацыянальны выставачны цэнтр з дапамогай невялiчкага аўтамабiльчыка, бескаркасныя фатэлi могуць быць трох памераў, iх зробяць для заказчыка за два-тры тыднi. Сярэднi кошт складае ад 80 да 130 долараў. ...Напiсаць пра ўсё, што ёсць на мэблевым форуме, — нiякага месца ў газеце не хопiць. Лепш яго наведаць, прыгледзецца самому. Калi пашанцуе, можна нават не купiць, а атрымаць дарма адну з двух канапаў ад беларускiх вытворцаў, якiя ў рамках рэкламнай гульнi будуць разыгрывацца сярод наведвальнiкаў. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цi можна падчас фiнансавага крызiсу абнавiць абсталяванне ў жыллi? Учора ў Мiнску ў Нацыянальным выставачным цэнтры па вулiцы Я. Купалы, 27 распачаў |
|