21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Галоўная памылка жанчыны за рулём

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галоўная памылка жанчыны за рулём

Эксперты ўпэўненыя: жанчын-кiроўцаў на дарогах падводзiць празмерная нерашучасць. У той жа час мужчыны часта трапляюць у ДТЗ з-за гiпертрафiраванай самаўпэўненасцi.

У крытычнай сiтуацыi жанчыны часцей за ўсё губляюцца i панiкуюць, што павялiчвае рызыку сутыкнення. Мужчыны ж пры кожным зручным выпадку iмкнуцца перавышаць хуткасць, што i стварае небяспечныя сiтуацыi на дарозе. Так або iнакш, а адказваць кiроўцам за парушэннi дарожнага руху прыходзiцца незалежна ад палавой прыналежнасцi.

Сонца прадухiлiць утварэнне тромбаў

Доўгi час уздзеянне сонечных прамянёў звязвалi з павелiчэннем рызыкi развiцця раку. Але на гэты раз шведскiя вучоныя высветлiлi, чым карысна знаходжанне на сонцы.

"Мы выявiлi, што жанчыны, якiя загараюць, на 30 працэнтаў менш схiльныя да рызыкi развiцця тромбаў у крывяносных сасудах", — тлумачаць стакгольмскiя спецыялiсты. Таксама вучоным удалося растлумачыць, чаму ў зiмовыя месяцы прыкметна павялiчваюцца выпадкi ўтварэння тромбаў у арганiзме чалавека. Гэта напрамую звязана з тым, што ўзiмку вельмi мала сонца. Такiя высновы былi зроблены на падставе шматгадовага даследавання з удзелам 40 000 жанчын.

Характар чалавека залежыць ад штодзённага меню

Характар чалавека фармiруецца ў залежнасцi ад яго харчовых прыхiльнасцяў. Пра гэта ў адзiн голас заяўляюць псiхатэрапеўты розных краiн.

Так, турэцкi псiхiятр Нiхат Гань перакананы, што тыя, хто любiць салодкае, адчуваюць востры недахоп кахання i ўвагi. У глыбiнi душы гэта, часцей, няшчасныя людзi. Псiхатэрапеўт Уладзiмiр Есаулаў лiчыць, што прыхiльнасць да малочных прадуктаў выдае патрэбнасць у клопаце. А любоў да арэхаў i цвёрдай садавiны выдае пастаяннае жаданне перамагаць.

Кандыдат псiхалагiчных навук Аляксандр Макараў запэўнiвае, што памiдорам аддаюць перавагу велiкадушныя i дэмакратычныя людзi. Адчувальным натурам па гусце агуркi. Тыя, каму бракуе адвагi i рашучасцi, выбiраюць капусту i фасолю. Калi ж чалавек есць толькi гароднiну, то ён, верагодна, баiцца розных складанасцяў у жыццi.

Макараў лiчыць, што самыя здаровыя i псiхiчна ўраўнаважаныя людзi — аматары морквы i яблыкаў, а вось прыхiльнiкi кiслага, салёнага i марынаванага — утоеныя тыраны. Каўбасу i варанае мяса iншым прадуктам аддаюць перавагу ўседлiвыя i руплiвыя людзi. А вось любоў да тлустых прадуктаў выдае раўнiвую натуру. Нарэшце, захопленасць шашлыкамi i вэнджанай каўбасой гаворыць аб рамантычнасцi, добрай фантазii i любовi да вандровак.

Шлюбная здрада смяротна небяспечная...

Грэчаскiя ўрачы папярэджваюць, што шлюбная здрада смяротна небяспечная для мужчын, якiя перажылi iнфаркт або iнсульт, паведамляе Афiнскае агенцтва навiн са спасылкай на матэрыялы Пятага мiжнароднага кангрэса ў Салонiках па сардэчных хваробах i атэрасклерозе.

Па звестках удзельнiкаў форуму, да 80 працэнтаў раптоўных смерцяў падчас сэксу звязаныя з названымi хваробамi i адбываюцца ва ўмовах шлюбнай здрады. Асаблiва небяспечна для пажылых мужчын здраджваць жонкам са значна маладзейшымi палюбоўнiцамi, папярэджваюць урачы. У цэлым, па меркаваннi спецыялiстаў, сэксуальная дзейнасць вельмi карысная для людзей ва ўзросце — сэкс запавольвае працэс старэння, павышае самаацэнку, змагаецца з дэпрэсiяй i выконвае ролю фiзiчнага практыкавання.

Пры гэтым сэкс можа быць праблемай для тых, хто перажыў iнсульт або iнфаркт мiякарда. Такiм хворым рэкамендуецца хоць бы два тыднi ўстрымання пасля кожнай блiзкасцi, але галоўнае — катэгарычна забараняецца ўступаць у пазашлюбныя сувязi, асаблiва з маладымi партнёркамi. Стрэс пры шлюбнай нявернасцi, а таксама завышаная ацэнка ўласных магчымасцяў у пасцелi вядзе да паўтору сардэчных i сасудзiстых праблем, папярэджваюць урачы.

Таксама мужчынам з хворым сэрцам не рэкамендуюць прымаць стымулюючыя прэпараты, такiя, як "Вiягра". У спалучэннi з лекамi ад iшэмiчнай хваробы сэрца, такiя прэпараты рэзка панiжаюць цiск, што можа прывесцi да сур’ёзнага прыступу i нават да смерцi.

На Доне юнак забiў каханку па сцэнарыi рамана Драйзера

У Растоўскай вобласцi мiлiцыя раскрыла каварнае забойства, якое стала фiналам любоўнага трохкутнiка. Заблытаўшыся ў адносiнах адразу з двума сваiмi пасiямi, малады чалавек забiў адну з iх, кiруючыся зместам свайго любiмага лiтаратурнага твора — рамана Тэадора Драйзера "Амерыканская трагедыя".

Мудрагелiсты забойца выдаў злачынства за няшчасны выпадак, i толькi пранiклiвасць бацькоў загiнулай, якiя пазней знайшлi дзённiк дачкi, змагла вывесцi на след зламыснiка, паведамляе партал Life.ru са спасылкай на следчыя органы. Зараз 23-гадовы Яўген Кажанаў ужо даў прызнаўчыя паказаннi. Ён заявiў, што яго замучыла сумленне. Праўда, да гэтага часу забойца ўжо паспеў ажанiцца з другой каханай i завесцi дзiця.

Раман Юлii Табуншчыкавай i Яўгенiя Кожанава пачаўся год таму. Нiхто не мог зразумець, як выдатнiца i спартсменка магла закахацца ў хулiгана. Юля шчыра кахала Жэню i не ўяўляла без яго свайго жыцця. А ўжо пра тое, што яна ў яго не адзiная, нават падумаць не магла, пiша выданне.

"Жэня ўмела хаваў ад яе свае адносiны з iншай дзяўчынай, — кажа намеснiк начальнiка Аксайскага раённага следчага аддзела Растоўскай вобласцi Уладзiмiр Любашыц. — Развiтаўшыся з адной, ён адразу ж бег на спатканне да iншай. Паводле слоў хлопца, ён па-вар’яцку кахаў iх абедзвюх". Але трэба было рабiць выбар на карысць адной з iх...

Следчыя пазней вырашылi, што iдэю драматычнага фiналу сваiх любоўных адносiнаў Кожанаў запазычыў са свайго любiмага рамана "Амерыканская трагедыя", якi належыць пяру класiка сусветнай лiтаратуры Тэадора Драйзера. "Юнак разрываўся памiж дзвюма дзяўчатамi, як той Клайд Грыфiтс з рамана Драйзера", — тлумачыць Любашыц.

Заблытаўшыся ў любоўным трохкутнiку, Кожанаў вырашыў расправiцца з Юляй, каб спакойна ажанiцца з iншай. Для гэтага ён прызначыў ёй спатканне на беразе сажалкi.

"Без лiшнiх слоў хлопец схапiў яе за галаву i стаў тапiць, — працягвае следчы, — дзяўчына захлынулася вадой". Ажыццявiўшы задуманае, Кожанаў выцягнуў сваю ахвяру на бераг i пабег дадому: "Юля патанула! Як мне жыць без яе?!" — крычаў ён.

Бацькi юнака выклiкалi "хуткую" i пабеглi на бераг. Медыкам, якiя прыбылi на месца здарэння, i аператыўнiкам малады чалавек скрозь слёзы расказаў, што дзяўчыне стала дрэнна i, пакуль ён плыў да яе на дапамогу, яна патанула.

Выкрыць Яўгена ўдалося пасля таго, як бацькi Юлi знайшлi яе дзённiк. Як высветлiлася, перад смерцю Юля даведалася аб iснаваннi супернiцы — Таццяны. "Бачу, што ён (Жэня) даражыць мной. Тады чаму ён з ёй?! — задавалася пытаннем Юля. — Не хачу нiчога. Хай кахае яе, я забудуся пра яго. Ён — мяне...". Прачытаўшы запiскi дачкi, бацькi тут жа напiсалi заяву ў пракуратуру. Праз восем месяцаў пасля смерцi Юлi была праведзеная эксгумацыя цела памерлай i ўстаноўлена прычына яе гiбелi.

Напамiнак для турыстаў: у свеце хапае самых недарэчных абмежаванняў

Спiс самых кур’ёзных i невытлумачальных забаронаў у свеце прыводзiць адзiн з амерыканскiх часопiсаў для турыстаў. Веданне гэтых законаў дазволiць падарожнiкам захаваць свае грошы i нервы, лiчаць эксперты.

Законы iтальянскай Венецыi забараняюць кармiць галубоў, знаходзiцца ў грамадскiм месцы без кашулi, а таксама залазiць у фантаны i есцi бутэрброды на пешаходным пераходзе. Акрамя таго, нельга ныраць у фантаны i ў Рыме. Штраф за кармленне галубоў у Венецыi можа дасягаць 600 долараў, але ў выпадку неадкладнай аплаты пакаранне складзе "ўсяго" 50-60 долараў.

У Германii прыпынак на аўтабанах забараняецца нават у тым выпадку, калi ў машыне скончыўся бензiн. Акрамя таго, нельга iсцi па трасе пешшу. Штраф за парушэнне гэтых правiлаў можа дасягаць 100 долараў.

У Аб’яднаных Арабскiх Эмiратах забараняецца ўжыванне ежы i напояў на публiцы падчас свята Рамадан. Штрафы могуць дасягаць 275 долараў.

У Тайландзе забараняецца ездзiць у машыне або на матацыкле без кашулi. Штраф складае некалькi сот бат (каля 10 долараў).

У Канадзе трэба быць уважлiвым падчас шопiнгу: там забараняецца плацiць за рэч, якая каштуе больш як 25 долараў, аднадоларавымi манетамi.

Жаданне праявiць пяшчоту да свайго спадарожнiка на адным з вакзалаў Францыi або Вялiкабрытанii можа прывесцi да непрыемных наступстваў. У гэтых краiнах забараняецца цалавацца на чыгуначных вакзалах. Праўда, штрафы за гэтыя правапарушэннi адсутнiчаюць.

У Грэнадзе нельга разгульваць у межах горада ў купальным гарнiтуры. За гэта прадугледжаны штраф да 270 долараў. А ў цэнтры Еўропы вырашылi аналагiчным чынам змагацца з "нудысцкай пошасцю". Зараз у швейцарскiх Альпах вандроўнiкi больш не змогуць любавацца прыгажосцямi прыроды ў гарнiтуры Адама i Евы. У адваротным выпадку турыстам-нудыстам давядзецца плацiць прыстойны штраф у памеры амаль 200 долараў.

У Данii кiроўцы абавязаны ездзiць на аўтамабiлi з уключанымi фарамi. Штраф можа дасягаць 100 долараў.

У Расii таксама iснуюць аналагiчныя кур’ёзныя прадпiсаннi. Прычым для таго, каб у гэтым пераканацца, не трэба нават выязджаць за межы сталiцы. Так, маскоўскiя ўлады забаранiлi кiроўцам ездзiць на брудных транспартных сродках. Праўда, дакладнага азначэння юрыдычнага тэрмiна "брудны" ў адпаведным законе не даецца.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эксперты ўпэўненыя: жанчын-кiроўцаў на дарогах падводзiць празмерная нерашучасць. У той жа час мужчыны часта трапляюць у ДТЗ з-за гiпертрафiраванай са
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика