Ад імпарцёраў рыбы — толькі сыравіна
Ад імпарцёраў рыбы — толькі сыравіна
Дваццаць новых рыбных крамаў Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь адкрыюцца ўжо ў найблiжэйшыя месяцы ў буйных гарадах i абласных цэнтрах. У глыбiнку прадукцыю Рэспублiканскага прамыслова-гандлёвага прадпрыемства "Белрыба" даставяць аўтакрамы. Мяркуецца, што стварэнне дробнааптовага i аптова-рознiчнага гандлю дазволiць знiзiць кошт на рыбныя кансервы i рыбу. Згодна з праграмай iмпартазамяшчэння, галоўнай задачай усiх пастаўшчыкоў рыбнай прадукцыi ў краiну становiцца толькi пастаўка сыравiны, а перапрацоўкай будуць займацца айчынныя рыбаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Найважнейшую ролю ў гэтым працэсе адыграе РПГП "Белрыба", дзе яшчэ летась адбылiся вялiкiя перамены. У краiну было пастаўлена каля 30 тысяч тон рыбы i морапрадуктаў, а Браслаўскi кансервавы цэх вырабiў прадукцыi амаль на 70 працэнтаў больш, чым у 2007 годзе. Цяпер "Белрыбе" належыць рэалiзаваць шэраг найважнейшых iнвестыцыйных праектаў. На стварэнне новых вытворчых магутнасцяў на Браслаўскiм рыбакансервавым заводзе мяркуецца накiраваць 12 мiльярдаў рублёў. Дзякуючы гэтаму, напрыканцы гэтага года будзе выраблена 5 мiльёнаў умоўных бляшанак кансерваў рознага асартыменту з ахалоджанай рыбы. Больш за тое, на заводзе будзе вырабляцца i разнастайная фiрменная ўпакоўка для рыбы i кансерваў. Каля 7 мiльярдаў рублёў плануецца ўкласцi ў рыбны перапрацоўчы цэх, што на вул. Казiнца ў Мiнску. На месцы старых будынiн з’явiцца сучасная вытворчасць з механiзацыяй i аўтаматызацыяй усiх вытворчых працэсаў, што дазволiць павялiчыць аб’ёмы прадукцыi, якая таксама паступiць на прылаўкi ў фiрменнай упакоўцы. Яшчэ крыху, i спажывец атрымае з памянёнага цэха фiле розных вiдаў рыбы, а таксама 22 вiды марской капусты. Максiмальнае насычэнне рынку краiны рыбай павiнна паспрыяць таму, каб ужо ў 2010 годзе кожны беларус атрымаў магчымасць спажываць 20 i болей кiлаграмаў рыбы ў год. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дваццаць новых рыбных крамаў Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь адкрыюцца ўжо ў найблiжэйшыя месяцы ў буйных гарадах i абласных цэнтр |
|