Пасадзі сваё дрэва ў Год роднай зямлi
Пасадзі сваё дрэва ў Год роднай зямлi
Пад такiм дэвiзам пройдзе агульнарэспублiканская добраахвотная акцыя "Тыдзень лесу-2009". Кожны ўдзельнiк зможа пасадзiць дрэва, стварыць памятную алею... Сёлетняя акцыя сугучна з Годам роднай зямлi i 65-годдзем вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. У Мiнскай вобласцi Тыдзень лесу сёлета пройдзе з 11 па 17 красавiка. Падрабязную iнфармацыю можна знайсцi на сайце Мiнiстэрства лясной гаспадаркi i на сайтах райвыканкамаў. Усе, хто захоча ўзяць удзел у акцыi, будуць забяспечаны пасадачным матэрыялам, прыладамi працы i транспартам. Ляснiцтвы ўсiх лясгасаў будуць працаваць у рэжыме "адчыненых дзвярэй". Іна АРЭХАВА. Гарэлка i каньяк: хто лепшы? Гран-пры мiжнароднага конкурсу-дэгустацыi лiкёра-гарэлачных напояў i вiнаў у рамках выставы "Пiва. Вiны. Напоi-2009" атрымалi гарэлка "Мiнск Крышталь" i бальзам "Палессе" Гомельскага лiкёра-гарэлачнага завода. Залатымi медалямi адзначылі гарэлку "Дынастыя" (Брэсцкi лiкёра-гарэлачны завод) i "Полька Люкс" (Гродзенскi лiкёра-гарэлачны завод), настойкi горкiя "Белавежская" (завод "Мiнск Крышталь"), "Моцны арэшак" (Вiцебскi лiкёра-гарэлачны завод) i настойку "Аквадзiў Залаты ранет" (прадпрыемства "Аквадзiў"), а медалямi сярэбранымi — гарэлкi асаблiвыя "Жытняя Люкс" (Гродзенскi лiкёра-гарэлачны завод) i "Аквадзiў з водарам апельсiна" ("Аквадзiў"), гарэлкi "Радамiр класiчная" (Гомельскi лiкёра-гарэлачны завод) i "Прыдзвiнская прэмiум" (Вiцебскi лiкёра-гарэлачны завод). Залатыя медалi конкурсу-дэгустацыi вiнаў i каньякоў атрымалi савецкае шампанскае брут "Радзiвiл" Мiнскага завода пенiстых вiнаў i садавiнавае ўзмоцненае вiно палепшанай якасцi "Чырвонае дэсертнае" (Харчовы камбiнат "Весялова"). Урэшце, за лепшы дызайн i фiрменны стыль адзначана настойка горкая "Брэсцкая зуброўка" Брэсцкага лiкёра-гарэлачнага завода. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад такiм дэвiзам пройдзе агульнарэспублiканская добраахвотная акцыя "Тыдзень лесу-2009". Кожны ўдзельнiк зможа пасадзiць дрэва, стварыць па
|
|