21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Спадарыня... Дазвольце ёй застацца!

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спадарыня... Дазвольце ёй застацца!

Рэзананс

 

Яны i мы

Найперш хачу зазначыць, што ўжо вельмi даўно не чытаў газетных артыкулаў з такiм задавальненнем! Дзякуй! Асобны — за расшыфроўку СМІ, сродкаў, якiя сёння i сапраўды iнФАРМУЮЦЬ велiзарную колькасць людзей. А потым яна, гэта колькасць, ужо "СФАРМАВАНАЯ" смела iдзе ў наступ. Ды хоць на што. У тым лiку i на спрадвечныя нашы каштоўнасцi...

Я па адукацыi "фiзiк", са слоўнiкамi справы нiколi не меў. Напэўна, таму ў артыкуле прывёў бы цытату са старабеларускай пра слова спадар. Вы пiшаце, што яно фiксуецца, пачынаючы з 1407-га года? Атрымлiваецца — тады нашы прашчуры разумелi, што такое слова, збiралi iх, запiсвалi, тлумачылi сэнс, а нам, iх нашчадкам, абы павыкiдваць. Сумна.

Вы пiшаце, што хацелi б пачуць як словы падтрымкi, так i словы пярэчання? Апошнiх у мяне няма.

Анатоль Мароз, г. Мiнск

г. Мiнск

"Газета з гэтай мовай будзе жыць..."

...8 красавiка на працу патэлефанаваў муж, сказаў, што "Звязда" сёння пiша, быццам адсоткi — слова ўкраiнскае i нам непатрэбнае, як i ходнiкi, дамова... Разанула па сэрцу: зноў, значыць, напад на родную мову за яе беларускасць, за яе адметнасць. А так жа радавалi адсоткi ў апошнiх нумарах, як i знiжкi, як i канчатак — яў (магчымасцяў, асаблiвасцяў)!..

I вось у руках газета... Божа, дзякуй, што ў нас ёсць каму разумна, талкова, даходлiва на цудоўных прыкладах i параўнаннях, абапiраючыся на генiяў беларускага слова давесцi, што мова наша багатая на словы, словы трапныя, гаваркiя, да таго ж мiлагучныя, напеўныя. Калi ў газеце ёсць такая адданасць iм, шчырасць успрымання, глыбiня разумення ды ў неадрыўнасцi з цiкавымi артыкуламi — газета з гэтай мовай будзе жыць i будзе даваць сiлы падпiсчыкам — для жыцця i павагi да сябе.

Г.Ф. Вештарт, г. Мiнск

г. Мiнск

Забыць — значыць, здрадзiць

...Рускi пiсьменнiк К. Паустоўскi пiсаў: "Сапраўдная любоў да сваёй краiны немагчыма без любовi да сваёй роднай мовы. Чалавек абыякавы да сваёй мовы — дзiкун. Абыякавасць да мовы тлумачыцца поўнай абыякавасцю да мiнулага, сучаснага i будучага..."

Я жыву ў сталiцы. На беларускай мове чую толькi назвы прыпынкаў, калi недзе еду. А паколькi ўжо на пенсii, — еду рэдка. Атрымлiваецца, як нi страшна гэта гучыць, што жыву сярод... каго?

Не разумею, як можна забыць сваю мову, мову, на якой мацi спявала табе калыханку, на якой яна размаўляла, на якой некалi сам сказаў свае першыя слоўкi? Забыць — гэта значыць, вырачыся, здрадзiць.

Балiць душа, гледзячы на здзекi над роднай мовай. А яна ж у нас, як музыка. Толькi прыслухайцеся — вясёлка, праменьчык, карункi, валошкi, краса... Мы цураемся iх, мы нечага чакаем.

Спадарства, пакуль не позна, давайце пачнём з сябе — давайце размаўляць, чытаць i думаць па-беларуску. Пакуль не змерлi.

Iна Казлоўская, г. Мiнск

г. Мiнск

Бо родная ў нас адна

Першы раз на сайце "Звязды"...

Цi ёсць у вас форумы, дзе можна абмеркаваць той цi iншы артыкул? Хацелася б выказацца наконт "Спадарынi...". Поўнасцю згодна з аўтаркай. I наогул усе тыя словы, якiя для многiх чытачоў чужыя i нязвыклыя, для мяне — родныя, пяшчотныя, мiлыя. Не ведаю нават, чаму... Можа ў мяне больш моцная генетычная памяць.

I яшчэ, для песiмiстаў. Беларуская мова жыве ў сэрцах значна большай колькасцi людзей, чым iм здаецца. А тое, што многiя гавораць па-руску, то гэта з прычыны абставiнаў: мой сын вымушаны ў ВНУ вучыцца па-руску...

Тамара Храпавiцкая, г. Паставы

г. Паставы

Чытала лiсты Валянцiна Доўнар.

Ад яе ж. Форума ў газеты няма. Ёсць старонкi, на якiя мы вынеслi першыя лiсты, што прыйшлi па электроннай пошце i з Мiнска.

Форума ў газеты няма. Ёсць старонкi, на якiя мы вынеслi першыя лiсты, што прыйшлi па электроннай пошце i з Мiнска.

Хочацца спадзявацца, што яны не апошнiя. Пiшыце.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Найперш хачу зазначыць, што ўжо вельмi даўно не чытаў газетных артыкулаў з такiм задавальненнем! Дзякуй! Асобны — за расшыфроўку СМІ, сродкаў, якiя сё
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика