Суд над нелюдзямі
Суд над нелюдзямі
пачаўся ў Брэсце на мiнулым тыднi. У абласным судзе разглядаецца справа пра серыю гучных забойстваў састарэлых у Драгiчынскiм раёне. На лаве падсудных — двое маладых мужчын, адзiн з iх прыехаў на Драгiчыншчыну з Украiны, другi наогул не мае пэўнага месца жыхарства. Ім прад’яўлена абвiнавачванне ў забойствах шасцi адзiнокiх састарэлых пенсiянерак. Следства таксама сабрала факты аб разбойных нападах гэтых грамадзян на жыхароў Гродзенскай вобласцi. Абвiнавачваныя не ўмеюць нi чытаць, ні пiсаць. Але свае злачынствы ўмела планавалi. Спачатку яны дапамагалi бабулькам па гаспадарцы, уцiралiся ў iх давер. Затым душылi сваiх ахвяраў, смерць маскiравалi пад натуральную, забiралi грошы i ўсё самае каштоўнае. Паводле слоў старшага памочнiка пракурора Брэсцкай вобласцi Вольгi Дзмiтрук, суд можа працягнуцца да двух месяцаў. Патрэбна апытаць больш за сто сведак... Святлана ЯСКЕВЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
пачаўся ў Брэсце на мiнулым тыднi. У абласным судзе разглядаецца справа пра серыю гучных забойстваў састарэлых у Драгiчынскiм раёне. На лаве падсудны |
|