Пра амністыю, зарплату, рэгістрацыю...
Пра амністыю, зарплату, рэгістрацыю...
Дэпутаты прынялi ў двух чытаннях законапраект аб амнiстыi Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу прыняла ў двух чытаннях законапраект "Аб амнiстыi ў сувязi з 65-годдзем вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў". Як падкрэслiў выконваючы абавязкi мiнiстра ўнутраных спраў Беларусi Анатоль Куляшоў, у Беларусi прымяняецца прынцып гуманiзму адносна асобаў, якiя адбываюць пакаранне. Паводле яго слоў, будучая амнiстыя закране асобаў, якiя станоўча характарызуюцца ў ходзе адбывання пакарання. Цяпер у Беларусi адбываюць пакаранне 37 тыс. 578 чалавек, з iх 46 працэнтаў — за ўчыненне злачынстваў, накiраваных супраць уласнасцi i парадку ажыццяўлення эканамiчнай дзейнасцi. У адпаведнасцi з праектам закона традыцыйна будуць вызвалены ад крымiнальнай адказнасцi непаўналетнiя, цяжарныя жанчыны, пенсiянеры, iнвалiды, хворыя на актыўную форму туберкулёзу, ВІЧ-iнфiцыраваныя, ветэраны баявых дзеянняў, удзельнiкi лiквiдацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, iншых радыяцыйных аварый i асобы, якiя пацярпелi ад гэтых аварый. У названым пералiку таксама асобы, якiя атрымалi раненнi пры выкананнi абавязкаў у перыяд праходжання службы, якiя ўчынiлi злачынствы, што не ўяўляюць вялiкай грамадскай небяспекi (да 2 гадоў пазбаўлення волi) i менш цяжкiя злачынствы (да 6 гадоў пазбаўлення волi). Акрамя таго, будуць вызвалены ад крымiнальнай адказнасцi жанчыны i адзiнокiя мужчыны, якiя маюць няпоўнагадовых дзяцей. Згодна з законапраектам iншыя катэгорыi асобаў будуць вызваляцца ад пакарання ў выглядзе арышту, абмежавання волi, накiравання ў дысцыплiнарную воiнскую часць, пазбаўлення волi пры асуджэннi: за злачынствы, якiя не ўяўляюць вялiкай грамадскай небяспекi; за менш цяжкiя злачынствы — пры адбыццi не менш за адну чвэрць тэрмiну пакарання; за асобныя цяжкiя эканамiчныя злачынствы — крадзеж, махлярства, прысваенне або растрату, крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнiкi ў буйным i асаблiва буйным памеры (за выключэннем асобаў, якiя ўчынiлi злачынствы ў складзе арганiзаванай групы) — пры адбыццi не менш за адну трэць тэрмiну пакарання; за iншыя злачынствы — калi да завяршэння тэрмiну адбывання пакарання засталося менш за адзiн год. Разам з тым амнiстыя, праводзiмая ў 2009 годзе, не будзе распаўсюджвацца на асобаў, да якiх раней прымянялiся амнiстыя або памiлаванне i якiя зноў учынiлi наўмыснае злачынства. Не падпадуць пад амнiстыю асобы, якiя не кампенсавалi нанесены злачынствамi ўрон (за выключэннем вышэйназваных iльготных катэгорый грамадзян), а таксама якiя злосна парушаюць парадак у час адбывання пакарання, прызнаныя асаблiва небяспечнымi рэцыдывiстамi, асуджаныя да пажыццёвага зняволення, якiя ўчынiлi наўмысныя забойствы або згвалтаванне, злачынствы супраць дзяржавы, якiя стварылi злачынную арганiзацыю або ўдзельнiчалi ў ёй, якiя ўчынiлi карупцыйныя злачынствы. Анатоль Куляшоў адзначыў, што паводле папярэднiх падлiкаў будучая амнiстыя дасць магчымасць зэканомiць амаль Br2 млрд рэспублiканскага бюджэту. Па праекту закона ад далейшага адбывання пакарання прагназуецца вызваленне з папраўчых устаноў закрытага тыпу 2495 чалавек i з устаноў адкрытага тыпу — 1849. Усяго розным формам амнiстыi падлягаюць 29 тыс. 594 чалавекi. Асобы, якiя вызваляцца з месцаў пазбаўлення волi ў вынiку амнiстыi, не створаць праблем грамадству. "Як правiла, людзi, да якiх была прыменена амнiстыя, даражаць гэтым актам i разумеюць, што наступнага разу не будзе", — адзначыў Анатоль Куляшоў. Ён дадаў, што да 37 працэнтаў зняволеных адбываюць пакаранне ўпершыню. Хворыя на туберкулёз, якiя трапiлi пад амнiстыю, не застануцца без медыцынскага нагляду. У месцах пазбаўлення волi ўтрымлiваюцца амаль 3 тыс. чалавек, якiя хворыя на адкрытую форму туберкулёзу. Чакаецца, што па амнiстыi будуць вызвалены амаль 30 з iх. Беларускiя зняволеныя маюць запазычанасць больш як Br1 трлн. Выканаўчыя лiсты маюць 74 працэнты ўсiх зняволеных. Напрыклад, пакаранне адбываюць больш як 2 тыс. злосных неплацельшчыкаў алiментаў, якiя павiнны кампенсаваць амаль Br8 млрд. У ходзе амнiстыi ў першую чаргу з месцаў пазбаўлення волi будуць вызваляць асобаў, якiя добраахвотна пагасiлi свае запазычанасцi. Анатоль Куляшоў таксама адзначыў, што 97 працэнтаў усiх зняволеных працаўладкаваны. Сярэдняя заработная плата складае Br68 тыс., пры гэтым утрыманне аднаго зняволенага каштуе дзяржаве Br336 тыс. у месяц. Амнiстыя зняволеных магчыма i ў наступным годзе Аб гэтым старшыня Пастаяннай камiсii па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Вiктар Гумiнскi заявiў на прэс-канферэнцыi. "Я не выключаю, што ў наступным годзе да 65-годдзя Вялiкай Перамогi таксама будзе праведзена амнiстыя", — сказаў Вiктар Гумiнскi. Пры гэтым ён выказаў думку, што дасягнуць значнага знiжэння колькасцi зняволеных за кошт правядзення амнiстыi наўрад цi ўдасца. На думку дэпутата, для гэтага неабходна ўносiць iстотныя змяненнi ў заканадаўства i ў сiстэму назначэння пакаранняў. Паводле слоў Вiктара Гумiнскага, цяпер у Беларусi распрацоўваецца новае крымiнальнае заканадаўства, дзе ў коранi пераглядаецца падыход да назначэння пакарання. Пры гэтым уважлiва будуць вывучаны англа-амерыканская, франка-нямецкая i iншыя крымiнальныя сiстэмы. "Вiдавочна, што людзi, якiя ўчынiлi злачынствы па неасцярожнасцi, ненаўмысныя эканамiчныя злачынствы, не павiнны знаходзiцца на ўтрыманнi ў падаткаплацельшчыка, а павiнны пагасiць урон i, можа, дадаткова заплацiць штраф", — сказаў парламентарый. Ён адзначыў, што з 37 тыс. зняволеных, якiя ёсць у Беларусi цяпер, 47 працэнтаў асуджаны за эканамiчныя злачынствы. Асiгнаваннi на павелiчэнне заработнай платы закладзены ва ўдакладненнях да бюджэту-2009 Ва ўдакладненнях да бюджэту Беларусi на 2009 год закладзены асiгнаваннi на павелiчэнне заработнай платы — 5 працэнтаў тарыфнай стаўкi першага разраду. Аб гэтым паведамiў мiнiстр фiнансаў Беларусi Андрэй Харкавец, адказваючы на пытаннi дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў. "Але калi раней мы планавалi гэта павышэнне ў маi, то сёння эканамiчная сiтуацыя паказала, што бюджэт не зможа забяспечыць гэта павышэнне менавiта ў гэтым месяцы. Таму мы будзем прымаць рашэннi аб павелiчэннi заработнай платы i пенсiй адэкватна iснуючым рэсурсам", — сказаў Андрэй Харкавец. Згодна з падрыхтаваным Мiнiстэрствам фiнансаў удакладненнем да бюджэту плануецца рэалiзацыя шэрагу мераў па скарачэннi бюджэтных расходаў. "Скарачэнне прадугледжваецца значнае, гэта будуць дастаткова радыкальныя меры ў бюджэтным працэсе". "Тым не менш першы квартал гэтага года мы завяршылi, збалансаваўшы расходы бюджэту з iснуючымi рэсурсамi. Бюджэтная сфера хоць i адчула скарачэнне расходаў, разам з тым былi забяспечаны поўнасцю ўсе мерапрыемствы, якiя планавалiся для рэалiзацыi бюджэтнымi арганiзацыямi". Андрэй Харкавец пацвердзiў зацiкаўленасць беларускага боку ў атрыманнi крэдыту Сусветнага банка ў памеры $1 млрд. Мiнiстэрства фiнансаў Беларусi разлiчвае правесцi ў красавiку перагаворы з Расiяй аб прыцягненнi двух крэдытаў — 100 млрд расiйскiх рублёў i $2 млрд. Дэпутаты прынялi да ведама дэкрэт, што спрашчае рэгiстрацыю суб’ектаў гаспадарання Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi прыняла да ведама Дэкрэт Прэзiдэнта "Аб дзяржаўнай рэгiстрацыi i лiквiдацыi (спыненнi дзейнасцi) суб’ектаў гаспадарання". Прадстаўляючы гэты дэкрэт, мiнiстр юстыцыi Беларусi Вiктар Галаванаў растлумачыў, што дакумент уводзiць паўнацэнны заяўны прынцып дзяржаўнай рэгiстрацыi суб’ектаў гаспадарання, акрамя банкаў i нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацый. У адпаведнасцi з дэкрэтам, дзяржаўная рэгiстрацыя суб’ектаў гаспадарання ажыццяўляецца ў дзень падачы неабходных дакументаў. У якасцi прыкладу Вiктар Галаванаў прывёў Арменiю, дзе для такой рэгiстрацыi неабходна 30 дзён, Расiю — 5 дзён, Украiну — 3 днi. Акрамя таго, максiмальна скарочаны пералiк дакументаў, неабходных для рэгiстрацыi. У прыватнасцi, для юрыдычнай асобы заяўнiк прадастаўляе адпаведную заяву, статут, якi цяпер не трэба натарыяльна засведчваць, i дакумент, якi пацвярджае аплату дзяржаўнай пошлiны. Пры прадастаўленнi неабходнага пакета дакументаў адмова ў дзяржаўнай рэгiстрацыi не дапускаецца. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутаты прынялi ў двух чытаннях законапраект аб амнiстыi Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу прыняла ў двух чытаннях законапраект "Аб ам |
|