Канал БЕЛАРУСЬ-ТВ з 15 красавіка будзе транслявацца ў ЗША
Канал БЕЛАРУСЬ-ТВ з 15 красавіка будзе транслявацца ў ЗША
Канал "Беларусь-ТВ" будзе транслявацца ў ЗША ў складзе пакета "RTN Рlаtinum". Аб гэтым паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры Белтэлерадыёкампанii. Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанiя Беларусi падпiсала дагавор з Russiаn Mеdiа Grоuр, LLС аб бязвыплатным распаўсюджваннi тэлеканала "Беларусь-ТВ". З 15 красавiка гледачы "RTN Рlаtinum" змогуць глядзець беларускiя праграмы. "RTN Рlаtinum" — гэта пакет з васьмi рускамоўных тэлевiзiйных каналаў, якiя распаўсюджваюцца кампанiяй Russiаn Mеdiа Grоuр, LLС (Нью-Джэрсi) кругласутачна. Падпiсчыкi "RTN Рlаtinum" ёсць у 1100 гарадах 39 штатаў. Больш за ўсё гледачоў налiчваецца ў Нью-Ёрку, Нью-Джэрсi, Лос-Анджэлесе, Чыкага, Сан-Францыска, Фiладэльфii, Бостане. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канал "Беларусь-ТВ" будзе транслявацца ў ЗША ў складзе пакета "RTN Рlаtinum". Аб гэтым паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтр |
|