21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кветка пакут Хрыстовых

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кветка пакут Хрыстовых

Год таму, калi мне давалi парастак гэтай кветкi, папярэдзiлi: "Пабачыш, расцвiце абавязкова на свята. Зразумела, не на 7 лiстапада". Як сапраўдны Фама, я моцна засумнявалася. І дарэмна. Першую кветку, як мне i прадказалi, я пабачыла на Пакроў Божай Мацi. А потым пайшлi — адна за адной — на святы, або напярэдаднi iх. Апошняя на маiх вачах раскрывала свой бутон у панядзелак, першы дзень праваслаўнага Страснога тыдня. Так яна апраўдвае сваю назву: "страстацвет". Мiж тым, ёсць версiя, што iезуiты бачылi ў кветцы прыладу для катавання Iсуса Хрыста, таму так назвалi раслiну.

Батанiкi яе называюць Passiflora caerulea, або пасiфлора блакiтная. Каб палюбiць гэту раслiну, не абавязкова ўжываць заспакаяльны лекавы сродак "Нова-пасiт", у склад якога яна ўваходзiць. Дастаткова пабачыць незвычайную кветку i адчуць яе тонкi водар. Яна падобная на вадзяную лiлiю з вянцом блакiтна-фiялетавых тычынак. Па асабiстым вопыце скажу — вырошчваць зусiм не складана, галоўнае, каб прыжылася. Калi ўмовы яе задаволяць, будзе вельмi хутка выганяць ва ўсе бакi галiны з лiстамi, падобнымi на растапыраную далоньку дзiцяцi. Любiць, як жанчына, па вясне зрабiць кароткую прычоску — можна не шкадаваць i абразаць на 1/3. Пасля гэтага ёсць гарантыя, што будзе расцi яшчэ хутчэй — да 4 метраў у даўжыню, i цвiсцi — кветкi з’яўляюцца на новых парастках.  

Калi знойдзецца месца на сонечным акне, таксама будзе вельмi ўдзячная. Але яе задаволяць i ўсходняе, i заходняе. Расце i на паўночным, толькi кветак значна менш дае. Сакрэты вырошчвання пасiфлоры вельмi простыя: зiмой каб не нiжэй за +7 градусаў, летам выцерпiць i спякоту, але лепш прыцянiць. Вiльготнасць любiць, таму палiваць давядзецца рэгулярна. Не будзе супраць, калi яе "падкармiць": раз у 2-3 тыднi вясной i летам. Гэтай шматгадовай лiяне абавязкова патрэбна апора. Можна купiць у краме, а можна сагнуць дрот i ўваткнуць яго ў глебу. Пасiфлора замацуецца вусiкамi i абдыме яго. Раслiну можна вырошчваць i як аднагадовую — тады прыйдзецца кожную вясну абразаць i чаранкi садзiць наноў.

У свеце вядома больш за 500 вiдаў лiян, распаўсюджаных у трапiчных лясах Амерыкi, Бразiлii, Парагвая, Аргенцiны. Мне было вельмi цiкава даведацца аб найблiжэйшых сваяках пасiфлоры. Як экзатычныя фрукты, яны вядомыя пад назвамi гранадзiла i маракуя. У Бразiлii даўно наладжана прамысловая вытворчасць соку з маракуi. У Аўстралii з гэтых пладоў робяць алкагольны напой, а нявыспелыя плады выкарыстоўваюць як гароднiну. Мiж iншым, прыдатныя да яды i плады вышэйназванай блакiтнай пасiфлоры. Жыхары Бразiлii мякаць гранадзiлы прымяняюць пры галаўным болi, астме, дызентэрыi, неўрастэнii i бяссоннiцы, а адвар лiсця — пры скурных захворваннях.

Шкада толькi, што дзiвосныя кветкi, падобныя на зоркi, так хутка закрываюцца. Але ж на маёй раслiне ёсць яшчэ адзiн бутон — вiдаць, цуда-кветку пабачу якраз на Вялiкдзень.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Год таму, калi мне давалi парастак гэтай кветкi, папярэдзiлi: "Пабачыш, расцвiце абавязкова на свята. Зразумела, не на 7 лiстапада". Як сапр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика