21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзідэнт запатрабаваў выканання ўсіх прагнозных паказчыкаў пяцігодкі, нягледзячы на складаныя ўмовы

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт запатрабаваў выканання ўсіх прагнозных паказчыкаў пяцігодкі, нягледзячы на складаныя ўмовы

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь 16 красавіка разгледзеў кадравыя пытанні.

Кiраўнiк дзяржавы назначыў:

Дземiдовiча Васiля Мiкалаевiча — першым намеснiкам старшынi Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублiкi Беларусь;

Кiраўнiк дзяржавы назначыў:

Дземiдовiча Васiля Мiкалаевiча — першым намеснiкам старшынi Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублiкi Беларусь;

Рабцава Вiктара Мiкалаевiча — намеснiкам старшынi Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублiкi Беларусь;

— намеснiкам старшынi Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублiкi Беларусь;

Канюка Аляксандра Уладзiмiравiча — суддзёй i намеснiкам старшынi Вярхоўнага суда Рэспублiкi Беларусь;

— суддзёй i намеснiкам старшынi Вярхоўнага суда Рэспублiкi Беларусь;

Бегуна Аляксея Юр’евiча — начальнiкам Дэпартамента па грамадзянству i мiграцыi Мiнiстэрства ўнутраных спраў;

— начальнiкам Дэпартамента па грамадзянству i мiграцыi Мiнiстэрства ўнутраных спраў;

Хiтрыка Вiталя Мiхайлавiча — начальнiкам Дэпартамента фiнансаў i тылу Мiнiстэрства ўнутраных спраў.

— начальнiкам Дэпартамента фiнансаў i тылу Мiнiстэрства ўнутраных спраў.

Прэзiдэнт даў згоду на назначэнне:

Пiсарыка Андрэя Мiкалаевiча — старшынёй Камянецкага райвыканкама;

— старшынёй Камянецкага райвыканкама;

Агiевiча Васiля Мiхайлавiча — старшынёй Лунiнецкага райвыканкама;

— старшынёй Лунiнецкага райвыканкама;

Бурдука Дзмiтрыя Мiхайлавiча — старшынёй Ляхавiцкага райвыканкама;

— старшынёй Ляхавiцкага райвыканкама;

Нiкалайкiна Вiктара Паўлавiча — старшынёй Вiцебскага гарвыканкама;

— старшынёй Вiцебскага гарвыканкама;

Капыткова Аляксандра Васiльевiча — старшынёй Лельчыцкага райвыканкама;

— старшынёй Лельчыцкага райвыканкама;

Жука Iвана Алейзавiча — першым намеснiкам старшынi Гродзенскага аблвыканкама;

— першым намеснiкам старшынi Гродзенскага аблвыканкама;

Казакевiча Васiля Мiхайлавiча — намеснiкам старшынi Мiнс-кага аблвыканкама;

— намеснiкам старшынi Мiнс-кага аблвыканкама;

Ленкаўца Сяргея Дзмiтрыевiча — старшынёй Бярэзiнскага райвыканкама;

— старшынёй Бярэзiнскага райвыканкама;

Кучко Генадзя Мечыслававiча — старшынёй Маладзечанскага райвыканкама;

— старшынёй Маладзечанскага райвыканкама;

Навумовiча Уладзiмiра Антонавiча — старшынёй Валожынскага райвыканкама;

— старшынёй Валожынскага райвыканкама;

Гобарава Дзмiтрыя Дзмiтрыевiча — старшынёй Магiлёўскага райвыканкама;

— старшынёй Магiлёўскага райвыканкама;

Вiцюнава Васiля Уладзiмiравiча — старшынёй Мсцiслаўскага райвыканкама;

— старшынёй Мсцiслаўскага райвыканкама;

Калтовiча Уладзiмiра Васiльевiча — намеснiкам мiнiстра гандлю;

— намеснiкам мiнiстра гандлю;

Якубовiча Алега Анатольевiча — намеснiкам мiнiстра гандлю;

— намеснiкам мiнiстра гандлю;

Прымы Вiталя Аляксандравiча — намеснiкам мiнiстра прамысловасцi;

— намеснiкам мiнiстра прамысловасцi;

Раманоўскага Аляксандра Уладзiмiравiча — генеральным дырэктарам рэспублiканскага вытворчага ўнiтарнага прадпрыемства "Брэсцкi лiкёра-гарэлачны завод "Белалка";

— генеральным дырэктарам рэспублiканскага вытворчага ўнiтарнага прадпрыемства "Брэсцкi лiкёра-гарэлачны завод "Белалка";

Цюкава Анатоля Уладзiмiравiча — генеральным дырэктарам рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Магiлёўскi завод лiфтавага машынабудавання";

— генеральным дырэктарам рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Магiлёўскi завод лiфтавага машынабудавання";

Саладкова Аляксандра Пятровiча — рэктарам установы адукацыi "Вiцебскi дзяржаўны ўнiверсiтэт iмя П.М. Машэрава";

— рэктарам установы адукацыi "Вiцебскi дзяржаўны ўнiверсiтэт iмя П.М. Машэрава";

Мiховiча Сяргея Рыгоравiча — галоўным рэдактарам установы "Рэдакцыя газеты "Белорусская нива";

— галоўным рэдактарам установы "Рэдакцыя газеты "Белорусская нива";

Забалотца Сяргея Макаравiча — кiраўнiком прадстаўнiцтва Пастаяннага Камiтэта Саюзнай дзяржавы ў г. Мiнску;

— кiраўнiком прадстаўнiцтва Пастаяннага Камiтэта Саюзнай дзяржавы ў г. Мiнску;

Камянецкага Сяргея Уладзiмiравiча — дырэктарам арганiзацыйнага дэпартамента Выканаўчага камiтэта Садружнасцi Незалежных Дзяржаў;

— дырэктарам арганiзацыйнага дэпартамента Выканаўчага камiтэта Садружнасцi Незалежных Дзяржаў;

Кулакоўскага Юрыя Аляксандравiча — намеснiкам дырэктара iнфармацыйна-аналiтычнага дэпартамента — начальнiкам аддзела Выканаўчага камiтэта Садружнасцi Незалежных Дзяржаў;

— намеснiкам дырэктара iнфармацыйна-аналiтычнага дэпартамента — начальнiкам аддзела Выканаўчага камiтэта Садружнасцi Незалежных Дзяржаў;

Юркевiч Галiны Iванаўны — начальнiкам Сакратарыята Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь;

— начальнiкам Сакратарыята Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь;

Маркевiча Iвана Станiслававiча — кiраўнiком спраў, членам Мiнскага аблвыканкама;

— кiраўнiком спраў, членам Мiнскага аблвыканкама;

Шкiруця Юрыя Вiктаравiча — членам Мiнскага аблвыканкама.

— членам Мiнскага аблвыканкама.

Кiраўнiк дзяржавы таксама даў згоду на прадаўжэнне на 3 гады тэрмiну знаходжання Гаркуна Уладзiмiра Гiляравiча на пасадзе першага намеснiка старшынi Выканаўчага камiтэта — выканаўчага сакратара Садружнасцi Незалежных Дзяржаў.

 

Падчас разгляду кадравых пытанняў Прэзiдэнт яшчэ раз падкрэслiў сваё жорсткае патрабаванне недапушчальнасцi назначэння на пасады кіраўнікоў тых, хто не справiўся на сваiх месцах у мiнулым.

"Папрашу папярэдзiць губернатараў. Гэта прынцыповая мая пазiцыя, i я нiколi ад яе не адступлю. Калi мы прадоўжым назначаць правалiўшых справу кiраўнiкоў на ніжэйшыя кiруючыя пасады, то ў нас нiколi не будзе нi парадку, нi жадання працаваць", — падкрэслiў Кiраўнiк дзяржавы.

Задача кантролю за няўхiльным выкананнем гэтага патрабавання ўскладзена на кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi.

Аляксандр Лукашэнка таксама дадаў, што кожны з прысутных кiраўнiкоў мясцовай вертыкалi ўлады будзе несцi персанальную адказнасць за кадры, якiя iмi назначаюцца.

"Ужо не той час, каб жартаваць з кiраўнiкамi тых цi iншых прадпрыемстваў. Калi кiраўнiк не можа арганiзаваць справу, калi ён "не цягне воз", няма чаго яго трымаць: ён не прадасць сёння тую прадукцыю, якую вырабляе, ды i вырабляць не зможа", — сказаў Кiраўнiк дзяржавы.

Прэзiдэнт адзначыў, што ў сённяшняй крызiснай сiтуацыi ад кiраўнiка канкрэтнага прадпрыемства паспяховае развiццё эканомiкi залежыць часам больш, чым ад Урада цi iншых службовых асобаў. Ён таксама дадаў, што ва ўмовах сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу не iснуе сур’ёзных праблем у рабоце на тых вытворчасцях, кiраўнiкi якiх "круцяцца, спрабуюць штосьцi зрабiць".

Звяртаючыся да кiраўнiкоў мясцовых выканаўчых органаў, кiраўнiк дзяржавы нагадаў, што асноўнай сферай iх адказнасцi з’яўляецца сельская гаспадарка. Паводле слоў Прэзiдэнта, сёння гэта галiна працуе добра дзякуючы таму, што ў папярэднiя гады дзяржава зрабiла вельмi многае для таго, каб узняць узровень аграпрамысловай вытворчасцi.

"Сельская гаспадарка сёння ўжо дае аддачу. Нават у гэтых няпростых умовах у нас сельгасвытворчасць дэманструе 5—7 працэнтаў росту. Мы сёння ў асноўным рэалiзуем усю сельгаспрадукцыю. Па некаторых пазiцыях нават у Расiю ў два разы павялiчылi продаж", — сказаў Прэзiдэнт.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка выказаў занепакоенасць тым, што беларуская прадукцыя часам рэалiзуецца па цане, нiжэйшай за сабекошт.

"Я задаў Ураду адно пытанне: а па якой цане вы прадаяце i якая рэнтабельнасць гэтай прадукцыi? Гэта пытанне нумар адзiн. Нам не проста трэба збыць прадукцыю. Зараз прыдумалi матывацыю да гэтага: нам трэба рынкi ўтрымаць, таму будзем гандляваць са стратамi. А дзе возьмеце потым абаротныя сродкi? Дзе ўзяць потым грошы для аднаўлення вытворчасцi?", — задаў рэзоннае пытанне Кiраўнiк дзяржавы.

"Таму ўсё — першы квартал закончыўся, i з красавiка нiхто не мае права якi-небудзь вiд прадукцыi прадаваць са стратамi, — жорстка папярэдзiў Прэзiдэнт. — Гэта для вас пытанне нумар адзiн. I не канкурыруйце адзiн з адным на рынках, на якiя збываеце сваю прадукцыю. Аб’ядноўвайцеся, прадавайце разам для таго, каб утрымаць прымальную цану на прадукцыю сельскай гаспадаркi".

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што сённяшнiя назначэннi — гэта толькi першы этап кадравых рашэнняў. "Лiтаральна праз тыдзень-два будуць ажыццёўлены назначэннi больш iстотныя, якiя датычацца некаторых членаў Урада, некаторых кiраўнiкоў рэспублiканскiх органаў улады i кiравання".

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што гэта нi ў якiм выпадку не "чыстка радоў". "Гэта не звязана, як некаторыя думаюць, з хуткай адстаўкай урада. Той, хто сёння не можа працаваць, той сыдзе, хто можа працаваць ва Урадзе, Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, на iншых пасадах, той будзе працаваць".

"У нас няма абсалютна нiякай неабходнасцi "зачышчаць" кадравую пляцоўку. Па-першае, пад гэты "нож" можа патрапiць вялiкая колькасць прыстойных i добрых людзей, якiя сёння добра працуюць. Масавая чыстка заўсёды да гэтага прыводзiць. Па-другое, у нас не так ужо шмат людзей, якiя ў гэтых умовах з поспехам могуць працаваць", — сказаў беларускi лiдар.

Кiраўнiк дзяржавы акцэнтаваў увагу на тым, што сёння вельмi адказны перыяд, калi трэба вельмi хутка ўваходзiць у сiтуацыю.

"На раскачку часу практычна няма. Поўным ходам iдуць пасяўныя работы. Менш як два гады засталося да заканчэння пяцiгодкi. Рубяжы, на якiя мы намецiлi выйсцi, вельмi высокiя, але мы абавязаны, нягледзячы нi на што, выйсцi на гэтыя рубяжы".

У кожным рэгiёне неабходна мець канкрэтную праграму дзеянняў i настойлiва яе ўвасабляць у жыццё.

"Iншага шляху няма. Вы павiнны дакладна гэта разумець i рэалiзоўваць праз кiраўнiцкiя рашэннi, — сказаў Кiраўнiк дзяржавы, звяртаючыся да новых кiраўнiкоў. — Вам трэба будзе ствараць на месцах усе неабходныя ўмовы для ўстойлiвага развiцця эканомiкi, сацыяльнай сферы, гiбка падыходзiць да вырашэння праблемных сiтуацый, праявiць чуласць, увагу да просьбаў i зваротаў людзей".

Прэзiдэнт падкрэслiў, што сёння вельмi важна навучыцца граматна дзейнiчаць у больш складаных умовах, уключаць новыя эканамiчныя рычагi рэгiянальнага развiцця. Рэалiзаваць гэта можна праз больш актыўнае прыцягненне iнвестыцый, граматнае ўкараненне iнавацыйных тэхналогiй. "Iнiцыятыў у нас сёння дастаткова, выбiрайце лепшыя i падтрымлiвайце".

Эканомiя i беражлiвасць павiнны стаць неад’емнай рысай мышлення кiраўнiка любога рангу.

"Мы паставiлi перад сабой задачу ў 2012 годзе вырабiць не менш як чвэрць аб’ёму вытворчасцi электрычнай i цеплавой энергii за кошт выкарыстання мясцовых вiдаў палiва i альтэрнатыўных крынiц энергii. I гэта ваша надзвычай важная задача, якую неабходна вырашаць на месцах", — сказаў Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы, што ў той жа час выкананне задання ў цэлым па рэспублiцы складае пакуль толькi палову ад запланаванага.

У прамысловасцi на першы план павiнны выходзiць якасць i эфектыўнасць, а таксама максiмальнае скарачэнне затрат. "Зараз вельмi жорсткая канкурэнтная барацьба, попыт знiзiўся, людзi пачынаюць выбiраць, на што патрацiць грошы, якiх у iх нямнога. Таму калi вы i вырабляеце якую-небудзь старую прадукцыю, не паспелi мадэрнiзавацца, яна павiнна быць выключнай якасцi", — сказаў Кiраўнiк дзяржавы.

Прэзiдэнт у чарговы раз падкрэслiў, што сур’ёзныя задачы стаяць перад аграпрамысловым комплексам. "Гэты год павiнен быць апошнiм, калi я на сваiм узроўнi буду вас прасiць, прымушаць, патрабаваць ад вас заараць усе свабодныя плошчы, прывесцi ў парадак севазвароты, i ўвогуле навесцi поўны парадак на зямлi. Гэта апошнi год нашых размоў i ўгавораў".

"Я ўжо не раз гаварыў, што галоўнае ў рэалiзацыi праграм адраджэння вёскi i развiцця рэгiёнаў, малых i сярэднiх гарадскiх пасяленняў — не знешнi лоск, а высокаэфектыўная вытворчасць, укараненне найноўшых тэхналогiй, самаакупнасць i самае галоўнае — самафiнансаванне", — сказаў Кiраўнiк дзяржавы.

Ён выказаў сур’ёзную насцярожанасць тым фактам, што ў асобных абласцях марудна асвойваюцца iнвестыцыi ў малыя гарады i пасяленнi, што пагражае зрывам выканання маштабнай дзяржаўнай праграмы. Заклапочанасць выклiкае таксама знiжэнне ў гэтым годзе аб’ёмаў вытворчасцi прамысловай прадукцыi спажывецкiх тавараў у шэрагу малых гарадоў, пагаршэнне паказчыка ўзроўню беспрацоўя i нiзкiя тэмпы стварэння новых працоўных месцаў. "Але там, дзе думаюць над гэтымi праблемамi, ёсць i станоўчыя вынiкi. I ў лiдарах тут Гомельская i Магiлёўская вобласцi".

Функцыянаванне малых i сярэднiх прадпрыемстваў, размешчаных у невялiкiх населеных пунктах, у значнай меры вызначае i сацыяльнае аблiчча ўсяго рэгiёна. "Таму маё патрабаванне да вас, кiраўнiкоў "вертыкалi", — вывесцi ўсе праблемныя прадпрыемствы на стабiльную работу, без стратаў, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. — Пад’ём эканомiкi вёскi i малых гарадоў, будаўнiцтва жылля, работа жыллёва-камунальнай гаспадаркi, добраўпарадкаванне тэрыторый павiнны стаць вашымi прыярытэтамi на блiжэйшыя гады".

У той жа час Прэзiдэнт падкрэслiў, што неабходна забяспечыць дастойныя сацыяльныя стандарты як для жыхароў горада, так i жыхароў вёскi.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў год 65-годдзя вызвалення Беларусi ад фашызму асаблiвую ўвагу неабходна звярнуць на ўмовы жыцця ветэранаў, на тое, што яшчэ можна для iх зрабiць.

Улiчваючы, што сёлетнi год аб’яўлены Годам роднай зямлi, Прэзiдэнт запатрабаваў паўсюдна навесцi парадак.

Узгадняючы назначэнне кiраўнiкоў мясцовых выканаўчых органаў улады, Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз звярнуў увагу на маральны аспект iх кiраўнiцкай дзейнасцi. Прэзiдэнт падкрэслiў, што недапушчальныя i недазваляльныя карупцыя i расхлябанасць кадраў.

"Сёння ў Гомельскай вобласцi па маiм даручэннi завершана праверка так званай "паляўнiчай" справы, дзе вялiкiя начальнiкi мiлiцыi, кiраўнiкi буйных прадпрыемстваў папалявалi так, што сёння даводзiцца разбiрацца ў рамках крымiнальнай справы. Не буду забягаць наперад, людзi пра гэта даведаюцца, але даравання не будзе нiкому, — сказаў Прэзiдэнт. — Хочаш паляваць — палюй. Але ў нас ёсць закон! Аб’ядноўвайцеся, збiрайцеся, купляйце лiцэнзiю i рабiце гэта сумленна. Не думайце, што нiхто не ўбачыць таго правапарушэння, якое вы там учынiце. Ёсць людзi, якiя бачаць i ведаюць усё. Таму пераканаўча вас прашу — будзьце прыкладам для сваiх падначаленых".

"Такiя факты абуральныя, i мiма iх нiхто праходзiць не будзе. Недапушчальна, каб людзi, якiм нададзена ўлада i якiя ўвасабляюць яе, нахабна парушалi закон. Гэта недапушчальна, — адзначыў Кiраўнiк дзяржавы. — Майце на ўвазе, людзi нашы ўсё разумеюць. Яны разумеюць, у чым крынiцы крызiсу, адкуль ён прыйшоў, яны ўсё бачаць i разумеюць, i заўсёды падтрымаюць нас. Яны толькi не зразумеюць аднаго: калi ў гэтай сiтуацыi мы з вамi будзем панаваць, а людзi будуць бяднець i бачыць беспакаранасць тых з нас, хто ўздумае парушаць закон".

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што новыя кiраўнiкi выканкамаў змогуць стварыць неабходныя ўмовы для паскарэння сацыяльна-эканамiчнага развiцця рэгiёнаў.

Пры гэтым Прэзiдэнт звярнуў увагу на асцярожнасць i акуратнасць у прыняццi кадравых рашэнняў на месцах. "Не варта прыходзiць i размахваць шабляй направа i налева. Не так проста сёння знайсцi вельмi эфектыўнага, здольнага, таленавiтага кiраўнiка. Дайце любому шанц працаваць. Але папярэдзьце, што ў нас няма больш часу на раскачку, i на тое, каб вы маглi да iх прыглядзецца. Для гэтага ёсць адзiн квартал. Можаш — давай вынiк".

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што па вынiках паўгоддзя мае намер даць ацэнку рабоце ўсёй эканомiкi краiны. "Паўгода ўжо пакажуць, абсалютна дакладна, на што мы здольныя i цi зможам у гэтай сiтуацыi выжыць. Мы ўбачым, як мы працуем, якая ў нас дынамiка, цi ёсць тэндэнцыi да паляпшэння", — сказаў Кiраўнiк дзяржавы, адзначыўшы, што па вынiках першага квартала зрабiць высновы пакуль складана.

"Першае паўгоддзе — гэта той рубеж, па якiм мы з вамi павiнны будзем даваць ацэнку падпарадкаваным нам кадрам", — дадаў ён.

Прэзiдэнт таксама папрасiў не зацягваць на месцах з правядзеннем пасяўной кампанii.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што да канца пяцiгодкi мае намер сустрэцца з большасцю новапрызначаных на месцах, каб паглядзець i ацанiць iх работу. "Гэта няпростая работа, i калi поспех будзе ў вас, то ён забяспечаны i краiне", — дадаў Кiраўнiк дзяржавы.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь 16 красавіка разгледзеў кадравыя пытанні. Кiраўнiк дзяржавы назначыў: Дземiдовiча Васiля Мiкалаевiча — першым намеснi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика