21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сярэдняя зарплата ў прамысловасці была ў лютым на 11 працэнтаў вышэйшая, чым у сярэднiм па Беларусi

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сярэдняя зарплата ў прамысловасці была ў лютым на 11 працэнтаў вышэйшая, чым у сярэднiм па Беларусi

На прамысловых прадпрыемствах Беларусi сярэдняя заработная плата ў лютым гэтага года склала Br1 млн. 6,1 тыс. Як паведамiлi ў Нацыянальным статыстычным камiтэце, гэта на 11 працэнтаў вышэй за сярэднерэспублiканскi ўзровень аплаты працы.

Найбольш высокi ўзровень аплаты працы ў лютым склаўся на прадпрыемствах чорнай металургii — Br1 млн. 919,7 тыс., нафтаперапрацоўчай прамысловасцi — Br1 млн. 816,9 тыс., хiмiчнай прамысловасцi — Br1 млн. 301,8 тыс. Сярэдняя заработная плата на прадпрыемствах швейнай прамысловасцi была ў памеры Br552,1 тыс., тэкстыльнай — Br621,2 тыс., гарбарнай, футравай, абутковай — Br737,7 тыс., дрэваапрацоўчай — Br763,3 тыс. (на 45-24 працэнты нiжэй, чым у сярэднiм па прамысловасцi). У будаўнiчых арганiзацыях — Br1 млн. 181,8 тыс. У арганiзацыях транспарту — Br1 млн. 64,6 тыс., у тым лiку аўтамабiльнага — Br867,2 тыс., чыгуначнага — Br1 млн. 218,1 тыс., трубаправоднага — Br1 млн. 407,9 тыс., авiяцыйнага — Br1 млн. 597,5 тыс.

Сярэднi заробак у арганiзацыях сувязi склаў Br1 млн. 74 тыс., жыллёва-камунальнай гаспадаркi — Br863 тыс., гандлю i грамадскага харчавання — Br784 тыс., лясной гаспадаркi — Br702 тыс.

У арганiзацыях сельскай гаспадаркi — Br574 тыс. (на 36,7 працэнта нiжэй, чым у сярэднiм па рэспублiцы).

Пратэрмiнаваная запазычанасць па заработнай плаце на 1 красавiка 2009 года ў арганiзацыях склала Br2 млрд. 310,2 млн., або 0,1 працэнта ад фонду заработнай платы гэтых арганiзацый.

Запазычанасць арганiзацый па крэдытах i пазыках на выплату заработнай платы па стану на 1 сакавiка 2009 года была Br782,4 млрд., або 26,1 працэнта ад налiчанага за месяц фонду заработнай платы. Для параўнання: гэтыя паказчыкi на 1 студзеня 2009 года складалi Br751,4 млрд., або 22,3 працэнта, на 1 лютага — Br598 млрд., або 19,5 працэнта. Найбольш высокая ўдзельная вага запазычанасцi склалася ў арганiзацыях Мiнпрама (96,4 працэнта ад налiчанага фонду заработнай платы), канцэрнаў "Беллегпрам" (94,2 працэнта) i "Беллеспаперапрам" (83,9 працэнта).

Як паведамляла ўжо БЕЛТА, намiнальная налiчаная сярэдняя заработная плата работнiкаў Беларусi ў студзенi-лютым гэтага года склала Br912,2 тыс., у тым лiку ў лютым Br906,2 тыс. — на 1,5 працэнта (на Br13,5 тыс.) менш у параўнаннi са студзенем 2009 года. Рэальная налiчаная заработная плата (разлiчаная з улiкам росту спажывецкiх цэнаў на тавары i паслугi) у лютым гэтага года ўзрасла на 2,7 працэнта да лютага 2008 года, але ў параўнаннi са студзенем гэтага года гэты паказчык зменшыўся на 2,7 працэнта.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На прамысловых прадпрыемствах Беларусi сярэдняя заработная плата ў лютым гэтага года склала Br1 млн. 6,1 тыс. Як паведамiлi ў Нацыянальным статыстычны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика