21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Залатыя правiлы бульбавода

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Залатыя правiлы бульбавода

Будзь у курсе!

 

Як украiнец не можа жыць без сала, так беларус — без бульбы. Прычым для большасцi з нас любоў да "другога хлеба" не абмяжоўваецца банальным яго паяданнем. Справа гонару — вырасцiць бульбу на сваiх прысядзiбных (дачных) "сотках". Ды такую, каб была лепшая за суседскую, i каб сабранага ўраджаю хапiла на ўсю сям’ю ажно да наступнага сезона. Калi для вас сам факт набыцця бульбы (а не спажыванне ўласнай) — прыкмета дрэннага густу, калi ў думках вы ўжо на дачным участку з рыдлёўкай у руках, звярнiце ўвагу на гэты артыкул.

Лiлея i Уладар, Янка i Рагнеда

Нават далёкiя ад сельскагаспадарчых дачных клопатаў людзi ведаюць, што ўсе сталовыя гатункi бульбы падзяляюцца па групах спеласцi: ад раннiх да познiх.

— Некалi бытавала меркаванне, што познiя гатункi больш ураджайныя за раннiя, — расказвае загадчык аддзела селекцыi Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi па бульбаводстве i плодагароднiнаводстве, кандыдат сельскагаспадарчых навук Вадзiм Маханько. — Аднак цяпер, дзякуючы поспехам селекцыi i зменам клiмату ў бок пацяплення, асаблiвай рознiцы ў прадукцыйнасцi памiж раннiмi i познiмi гатункамi не назiраецца (раннiя па ўраджайнасцi "дагналi" познiя).

Існуе 5 асноўных груп спеласцi: раннiя, сярэдняраннiя, сярэдняспелыя, сярэдняпознiя i познiя. Трэба ўлiчваць: калi першая палова лета засушлiвая, а другая — вiльготная, большы ўраджай дадуць познiя гатункi. А калi наадварот (першая палова больш вiльготная за другую) — большы ўраджай забяспечаць раннiя гатункi. З гэтай прычыны нельга вырошчваць на ўчастку толькi адзiн гатунак. Спецыялiсты заўсёды раяць высяваць 3-4 гатункi розных груп спеласцi.

— У кожнага гаспадара павiнен быць раннi гатунак (для спажывання ў летнiя месяцы), — расказвае Вадзiм Леанiдавiч, — сярэдняспелы гатунак (сярэдняспелыя, як правiла, самыя пластычныя i кожны год даюць стабiльна высокi ўраджай), i познi гатунак (для зiмовага захоўвання). Мiж iншым, многiя раннiя i сярэдняраннiя гатункi, як i познiя, выдатна захоўваюцца нават да надыходу новага пасяўнога сезона.

Многiх непакоiць той факт, што пры блiзкiм суседстве гатункаў можа адбыцца перакрыжаванае апыленне. Аднак не трэба забывацца, што бульба размнажаецца клубнямi, вегетатыўна, таму апыленне на "чысцiню" будучага ўраджаю не паўплывае.

Да раннiх гатункаў бульбы, якiя прапануюць нам беларускiя селекцыянеры, адносяцца: Лазурыт, Дэльфiн, Аксамiт, Лiлея, Уладар. Усе яны ўжо ўключаны ў дзяржаўны рэестр, найбольш папулярнымi з’яўляюцца "навiнкi" Лiлея i Уладар.

Сярэдняраннiмi з’яўляюцца: Явар, Дзiна, Архiдэя, Адысей, Брыз (навiнка).

з’яўляюцца: Явар, Дзiна, Архiдэя, Адысей, Брыз (навiнка).

Сярэдняспелыя — гэта: Скарб, Жывiца, Талiсман, Крынiца, Янка (навiнка).

— гэта: Скарб, Жывiца, Талiсман, Крынiца, Янка (навiнка).

Сярэдняпознiя: Ласунак, Журавiнка, Блакiт, Мак (навiнка), Рагнеда (навiнка).

Ласунак, Журавiнка, Блакiт, Мак (навiнка), Рагнеда (навiнка).

Познiя: Атлант, Выток, Вяснянка (навiнка), Здабытак.

Жоўты — значыць больш карысны

Адна з якасцяў клубняў, на якую абавязкова звяртае ўвагу наша насельнiцтва, — здольнасць бульбы разварвацца. Iснуе 4 кулiнарныя тыпы сталовых гатункаў бульбы: A, B, C i D (A — амаль не разварваецца, гэта "салатны" тып; B — злёгку растрэскваецца; C — разварваецца; D — разварваецца вельмi моцна). Да тыпу A адносяцца Дэльфiн, Нептун, да тыпу BЯвар, Брыз, да тыпу C — Крынiца, Ласунак, Блакiт, Журавiнка, Талiсман, тып D — гэта Выток, Здабытак.

Цiкава, што эталонам смаку сярод беларускiх гатункаў бульбы прызнаны высока крухмальны Ласунак (тып С), хоць самымi папулярнымi для вырошчвання ў насельнiцтва застаюцца Скарб i Дэльфiн, якiя амаль не разварваюцца (тып А/В, А). Уся справа — у iх выдатным знешнiм выглядзе.

— Пакупнiк у першую чаргу ацэньвае якасць гатунку бульбы па яе знешнiм выглядзе, — працягвае Вадзiм Маханько. — Улiчваецца правiльнасць формы клубняў, наяўнасць дробных "вочкаў" i блiскучасць лупiнаў, адсутнасць знешнiх дэфектаў. I толькi дома, калi набытую бульбу пачысцiлi i прыгатавалi, чалавек можа ацанiць яе смак. Падкрэслю: якiм бы смачным нi быў пэўны гатунак бульбы, калi яго клубнi не маюць таварнага выгляду, ён не стане папулярным.

Яшчэ 30 гадоў таму пагалоўная большасць беларускага насельнiцтва аддавала перавагу крухмальнай сопкай бульбе, а сёння смакавыя схiльнасцi беларусаў падзялiлiся. Адны цэняць "салатную" ("мыльную", як яе яшчэ называюць) бульбу, другiя па-ранейшаму выбiраюць крухмальную. Але i першых, i другiх аматараў бульбы сёння яднае любоў да жоўтай мякацi (Цяпер прыкладна 75 працэнтаў беларусаў пакiдаюць свой выбар менавiта за бульбай з жоўтай мякаццю, хоць яшчэ не так даўно фаварытам была белая). Падобную схiльнасць, якая цяпер пашыраецца ва ўсiм свеце, Вадзiм Маханько патлумачыў наступным чынам: "Людзi сталi больш увагi звяртаць на культуру харчавання, хочуць атрымлiваць ад кожнага спажытага прадукту максiмум карысных пажыўных рэчываў. У бульбе з жоўтай мякаццю значна больш керацiну (а ў iм — вiтамiну А)".

Залаты закон бульбавода:

...высаджваць бульбу трэба пры тэмпературы глебы + 8 °С.

— У паўднёвых раёнах краiны спрыяльны для пасадкi час надыходзiць раней, — тлумачыць навуковец, — у паўночных — пазней. Што ДАтычыцца цэнтральнага рэгiёна Беларусi (Мiнска i яго наваколля), згодна са шматлiкiмi назiраннямi, аптымальныя для пасадкi бульбы ўмовы фармiруюцца тут 25-27 красавiка. Так будзе i сёлета.

Спецыялiсты раяць не спазняцца з пасадкай больш, чым на 10-15 дзён. Памятайце, што дождж на працэс пасадкi не ўплывае.

Некалi перад пасадкай кожную бульбiну разразалi на кавалачкi. Гэта было абумоўлена банальным недахопам насеннага матэрыялу, аднак такi эканомны спосаб правакаваў распаўсюджванне хваробАЎ раслiн, таму разразанне лепш не выкарыстоўваць.

Нельга бульбу саджаць занадта глыбока цi занадта мелка. Для суглiнiстых глебаў аптымальная глыбiня — 5-6 см, для супясчаных i пясчаных — 8-10, для тарфянiкаў — 10-12 см. Бульба любiць рыхлую глебу i ваду. Адсюль вынiкае яшчэ адно залатое правiла бульбавода — рыхлiць i палiваць. Пасля пасадкi, калi бульба пачынае ўзыходзiць, неабходна да моманту змыкання бульбоўнiку (пакуль усё поле не стала зялёным) правесцi мiнiмум 4 апрацоўкi (разрыхлення). Пры гэтым падчас кожнай апрацоўкi крыху падсыпаць бульбоўнiк, фармiраваць пiрамiдальны "грэбень", каб паступова яго вышыня дасягнула 18-20 см. Гэта патрэбна для таго, каб клубням было дзе разрастацца. А вось суквеццi абрываць няма сэнсу — эксперыменты паказалi, што на ўраджайнасць гэта нiяк не паўплывае.

Здаровае насенне — гарантыя багатага ўраджаю

— У апошнiя гады колькасць хваробАЎ бульбы значна павялiчылася, — адзначае Вадзiм Маханько, — у параўнаннi з савецкiмi часамi — У дзясяткi разоў. У першую чаргу гэта абумоўлена актыўным завозам iнфiцыраванай бульбы з-за мяжы (не ўсе ведаюць, што схаваную iнфекцыю простым вокам убачыць нельга). Другую прычыну я бачу ў тым, што асноўныя аб’ёмы бульбы ў нас вырошчваецца ў прыватным сектары, дзе немагчыма ў шырокiм маштабе прымянiць абарончыя сродкi, вытрымаць каранцiн.

Даволi распаўсюджаныя захворваннi бульбы — розныя вiды гнiлi i вiрусныя iнфекцыi. Калi яны працякаюць у схаванай форме, то вiзуальна праявяцца не адразу, аднак надалей абавязкова адмоўна паўплываюць на ўраджайнасць. Для таго, каб засцерагчы свой будучы ўраджай ад магчымых iнфекцый i вiрусаў, спецыялiсты раяць набываць толькi праверанае якаснае насенне, на якое прадавец мае адпаведны сертыфiкат. "У сертыфiкаце пазначаецца гатунак прадукцыi, рэпрадукцыя (пакаленне), адрас вытворцы, подпiс i пячатка, — тлумачыць Вадзiм Леанiдавiч. — Можна набыць насенне пры нашым цэнтры ў Самахвалавiчах, цi на эксперыментальных базах, якiя ёсць у кожнай вобласцi. Яны таксама маюць права вырошчваць i рэалiзоўваць насенне".

Для таго, каб атрымаць багаты ўраджай, трэба нямнога: набыць якаснае насенне, падабраць аптымальны для сваёй глебы гатунак бульбы i вытрымаць тэхналогiю. У дзяржаўным рэестры сёння зарэгiстравана 78 гатункаў бульбы — i беларускай, i замежнай селекцыi. Усе яны прыдатныя для вырошчвання на тэрыторыi нашай краiны. Аднак самымi ўнiверсальнымi застаюцца Скраб i Дэльфiн, якiя ва ўсiх рэгiёнах Беларусi даюць стабiльна высокiя ўраджаi. Ласунак не рэкамендуецца высаджваць у суглiнiстую глебу. Суглiнкi ўвогуле не вельмi падыходзяць для бульбы. Самыя смачныя i самыя прыгожыя клубнi вырастаюць на супясчанай глебе (пры ўмове добрага ўвiльгатнення).

Дзве самыя распаўсюджаныя хваробы бульбы, якiя праяўляюцца падчас вегетацыi (росту бульбоўнiку) — фiтафтароз i альтэрнарыёз. Першая больш актыўна развiваецца ў вiльготны год, другая — у больш сухi. Абедзве паражаюць i бульбоўнiк, i клубнi. Кожны гатунак бульбы мае пэўную ступень устойлiвасцi да гэтых хваробаў, аднак 100-працэнта ўстойлiвых няма нi ў Беларусi, нi ў свеце.

— Калi хочаце атрымаць выдатны ўраджай — без хiмiчнай апрацоўкi фунгiцыдамi не абысцiся, — запэўнiвае навуковец. — Камбiнаваныя прэпараты (адразу ад дзвюх хваробаў) прадаюцца ў кожнай краме гаспадарчых тавараў. Першая прафiлактычная апрацоўка (абавязкова фунгiцыдам кантактна-сiстэмнага дзеяння) пачынаецца, калi вышыня раслiны дасягнула 15-20 см. Наступная (таксама фунгiцыдам кантактна-сiстэмнага дзеяння, але пажадана другога вытворцы) — праз 10 дзён (пры дажджлiвым надвор’i), альбо праз 14 дзён (пры сухiм). Далейшыя апрацоўкi праводзiць праз 7-10 дзён (у залежнасцi ад надвор’я) — кантактнымi прэпаратамi. У сярэднiм для Беларусi за сезон варта зрабiць 5 хiмiчных апрацовак.

— запэўнiвае навуковец. — Камбiнаваныя прэпараты (адразу ад дзвюх хваробаў) прадаюцца ў кожнай краме гаспадарчых тавараў. Першая прафiлактычная апрацоўка (абавязкова фунгiцыдам кантактна-сiстэмнага дзеяння) пачынаецца, калi вышыня раслiны дасягнула 15-20 см. Наступная (таксама фунгiцыдам кантактна-сiстэмнага дзеяння, але пажадана другога вытворцы) — праз 10 дзён (пры дажджлiвым надвор’i), альбо праз 14 дзён (пры сухiм). Далейшыя апрацоўкi праводзiць праз 7-10 дзён (у залежнасцi ад надвор’я) — кантактнымi прэпаратамi. У сярэднiм для Беларусi за сезон варта зрабiць 5 хiмiчных апрацовак.

Яшчэ адна праблема, з якой часта сутыкаюцца бульбаводы на дачных участках, — гэта каларадскi жук. Для барацьбы з iм дастаткова 1-2 хiмiчных апрацовак. Важна памятаць, што апрацоўваць бульбоўнiк трэба ў той час, калi пераважную большасць складаюць лiчынкi сярэдняга памеру (не самыя маленькiя i не самыя вялiкiя). Мiж iншых хiмiчную апрацоўку ад фiтафтарозу i альтэрнарыёзу можна праводзiць адначасова з апрацоўкай ад каларадскага жука.

Язвы на клубнях выклiкае парша. Яна не вельмi ўплывае на ўраджайнасць, аднак моцна псуе таварны выгляд бульбы. Увогуле, парша — не столькi хвароба раслiны, колькi глебы. Бульба любiць слабакiслую глебу з pH 5,3-5,8. Глебу пад бульбу нi ў якiм разе нельга вапнаваць! Калi ёсць неабходнасць можна падкiслiць (кiслымi формамi ўгнаенняў цi гiпсам). Падкiсленне дапамагае справiцца з паршой. Выдатным метадам у барацьбе з паршой лiчыцца i алейная рэдзька. Выкарыстоўваюць яе як прамежкавую культуру: пасля збору ўраджаю бульбы высяваюць на тое ж поле рэдзьку, потым косяць i праходзяць з плугам, пакiдаючы рэдзьку на полi, як зялёнае ўгнаенне.

Вялiкай праблемай для многiх дачнiкаў-бульбаводаў застаецца драцянiк (проволочник), лiчынка жука-шчаўкуна, якая "точыць" клубнi. На дачы змагацца з iм выключна цяжка, бо ён лёгка мiгрыруе з аднаго ўчастка на другi. Драцянiк любiць пырнiк i пустазелле ўвогуле, таму самымi дзейснымi метадамi барацьбы застаюцца акультурванне глебы (разрыхленне, праполка, баранаванне) i пасадка алейнай рэдзькi.

Лячэбны перыяд для бульбы

Часта даводзiцца чуць нараканнi, што сабраная на зiму бульба доўга не ляжыць — гнiе цi прарастае. Як правiла, самi бульбаводы "вiнавацяць" дрэннае надвор’е, якое стаяла падчас росту клубняў, цi непрыдатны гатунак. Насамрэч, гнiль часта бывае абумоўлена няякасным (iнфiцыраваным) насеннем. Другой прычынай можа стаць адсутнасць своечасовай хiмiчнай апрацоўкi раслiны ад фiтафтарозу i альтэрнарыёзу (увогуле, каб зменшыць рызыку распаўсюджання iнфекцыi, бульбоўнiк перад уборкай трэба закошваць, зграбаць i спальваць). Гнiць клубнi могуць пачаць i з-за недахопу кiслароду ў глебе (асаблiва гэта датычыцца суглiнкаў). Прычым праявiцца гнiль можа не адразу, а ў працэсе захоўвання ўраджаю. На суглiнiстых , "цяжкiх", пераўвiльготненых глебах можа развiцца "гумовая гнiль". Гэта хвароба, якая паражае бульбу знутры. Знешне клубень выглядае як здаровы, але сцiскаецца, як гума, i ўнутры чарнее.

Спецыялiсты рэкамендуюць выкапаную бульбу як след прасушыць i даць ёй прайсцi лячэбны перыяд (два тыднi ў сухiм цёмным месцы пры тэмпературы 12-14 градусаў). За гэты час на бульбiнах загояцца "ранкi", нарасце новая скурка, праявяцца схаваныя раней хваробы. Потым трэба перанесцi бульбу ў склеп, дзе паступова знiзiць тэмпературу да 2-3 °С. Пры такiх умовах яна будзе захоўвацца доўга. Для бульбы, якую вы пакiдаеце на насенне, лячэбны перыяд трэба арганiзаваць ў светлым памяшканнi, каб клубнi пазелянелi. Пад уздзеяннем святла ў клубнях утвараецца саланiн (прыродны антыбiётык). Такiя клубнi больш здаровыя, хоць у ежу выкарыстоўваць iх нельга.

Пажадана не захоўваць бульбу ў мяхах, лепш — у сетках цi драўляных скрынях. Можна рабiць насып — але не вышэй за 1 метр. Лiдарам па тэрмiнах захоўвання застаецца гатунак Скарб.

У бульбе ўтрымлiваецца шмат вiтамiну С плюс усе незаменныя амiнакiслоты i цэлая група антыаксiдантаў. Самая карысная бульба "ў мундзiры", бо пры такой варцы пад скуркай захоўваюцца ўсе карысныя пажыўныя рэчывы. Вараная бульба сама па сабе не вельмi каларыйная i пры разумным спажываннi не можа прывесцi да атлусцення. Адмоўна на фiгуру ўплываюць менавiта спалучэннi "мяса—бульба", таму дыетолагi раяць спалучаць бульбу з гароднiнай.

Iнга МIНДАЛЁВА.

Мiнскi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як украiнец не можа жыць без сала, так беларус — без бульбы. Прычым для большасцi з нас любоў да "другога хлеба" не абмяжоўваецца банальным
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика