21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

За "льготы" плацiць прадпрыемства

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За "льготы" плацiць прадпрыемства

Як вядома, з 1 студзеня ў Беларусi пачаў дзейнiчаць Закон "Аб прафесiйным пенсiйным страхаваннi". Сэнс новаўвядзенняў зразумелы амаль кожнаму — датэрмiновыя пенсii будуць аплачвацца не з агульных сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва, а за кошт дадатковых адлiчэнняў арганiзацый. Аднак пытаннi ўзнiкаюць з iншым: каго датычыцца новая сiстэма, за кошт чаго будуць прадастаўляцца датэрмiновыя пенсii, якiмi будуць iх памеры, а таксама хто i як будзе павiнен плацiць дадатковыя ўзносы? Усё гэта сталася тэмай чарговай оn-linе канферэнцыi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, удзел у якой узялi намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Валерый КАВАЛЬКОЎ, начальнiк аддзела развiцця пенсiйнай сiстэмы Таццяна ПАГОНЫШАВА, начальнiк аддзела пенсiйнага заканадаўства Ларыса Мiхайлаўна ЯШКОВА, намеснiк кiраўнiка Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Наталля ШАЎЛОЎСКАЯ i начальнiк аддзела прафесiйнага пенсiйнага страхавання Фонду Алена Мiкалаеўна ХЛУС.

Хто "пайшоў" у новую сiстэму?

Новая сiстэма датычыцца ўсiх, хто мае права на датэрмiновую пенсiю паводле "шкодных" Спiсаў № 1 i № 2, а таксама работнiкаў, якiя сфармiравалi правы на пенсiю за выслугу гадоў, — тых жа медыкаў, педагогаў, артыстаў, спартсменаў.

Прычым парадак вызначаны такiм. Наймальнiк плацiць за кожнага "льготнiка" дадатковыя ўзносы на прафесiйнае пенсiйнае страхаванне. А потым якраз за кошт гэтых узносаў i будзе аплачвацца датэрмiновая пенсiя — ад моманту яе прызначэння i да дасягнення агульнаўсталаванага пенсiйнага ўзросту.

Калi не паспяваеш?

Магчымасць атрымлiваць датэрмiновую пенсiю ў новай сiстэме будзе мець не кожны застрахаваны работнiк. Такое права з’явiцца ў тых, хто запрацуе па новых правiлах больш за палову неабходнага стажу — iнакш на работнiка проста не паспеюць пералiчыць неабходную колькасць дадатковых узносаў.

Аднак пытанне: што будзе ў выпадку, калi ў новай схеме работнiк запрацуе менш за палову неабходнага стажу, таксама вырашана — у такiм разе, як i цяпер, выплата датэрмiновай пенсii стане рабiцца з агульнага Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва.

Што лiчаць прафесiйным стажам?

Прафесiйным лiчыцца стаж у шкодных умовах, на працягу якога плацiлiся ўзносы прафесiйнага пенсiйнага страхавання. Пры гэтым маецца на ўвазе занятасць у асаблiвых умовах на працягу менавiта поўнага працоўнага дня.

Адпаведна, за перыяды, калi работнiк у асаблiвых умовах заняты не быў i не адчуваў уплыву шкодных вытворчых фактараў, узносы не выплачваюцца. І гэты час (да прыкладу, водпуску на навучанне) у прафесiйны стаж не ўваходзiць. Праўда, у гэтым правiле ёсць выключэнне — працоўныя водпускi.

Поўны дзень, няпоўны... месяц?

Калi работнiк заняты ў шкодных умовах поўны дзень, але няпоўны месяц, то ўзносы на прафесiйнае пенсiйнае страхаванне налiчвацца павiнны. Аднак прапарцыянальна адпрацаванаму ў асаблiвых умовах часу.

Цi можна скласцi стаўкi?

Таксама цiкавая сiтуацыя. Настаўнiк працуе на 0,5 стаўкi ў адной i зноў-такi на 0,5 стаўкi — у iншай школе. Цi залiчваецца гэта ў прафесiйны стаж?

Зрэшты, раскладка тут такая. Атрымлiваецца, што агульная нагрузка ў дзвюх школах складае поўную стаўку. Такiм чынам, патрапiць у сiстэму прафесiйнага страхавання настаўнiк можа. Аднак пры ўмове, што кожная са школ у сваёй частцы будзе плацiць дадатковыя прафесiйныя ўзносы.

Наколькi будзе важнай атэстацыя?

Атэстацыя працоўнага месца па ўмовах працы насамрэч мае важнае значэнне. У прыватнасцi, выплата ўзносаў на прафесiйнае пенсiйнае страхаванне павiнна пачынацца толькi пасля яе заканчэння i толькi за тых работнiкаў, якiя занятыя на месцах, што прызнаныя па вынiках атэстацыi шкоднымi.

А што студэнты?

На прадпрыемства прыйшлi студэнты-практыканты, якiм плацяць зарплату. Цi трэба рабiць за iх адлiчэнне на прафесiйнае пенсiйнае страхаванне з улiкам занятасцi ў шкодных умовах? Тым часам, адказ тут адназначны: прафесiйнаму пенсiйнаму страхаванню падлягаюць асобы, якiя занятыя на ўмовах працоўнага дагавора, на працоўным месцы з асаблiвымi ўмовамi i да таго ж поўны працоўны дзень. Студэнты-практыканты на ўмовах працоўнага дагавора не занятыя, таму новая сiстэма на iх не распаўсюджваецца.

Якая пенсiя?

Памер прафесiйнай пенсii ў кожнага атрымаецца iндывiдуальным. А вызначацца ён будзе даволi проста: шляхам дзялення агульнай сумы назапашаных на работнiка дадатковых узносаў на колькасць месяцаў датэрмiновага пенсiйнага перыяду.

Як зарабiць прыбаўку?

Пасля ўзнiкнення права на датэрмiновую пенсiю можна падаць заяву i пачаць яе атрыманне. Але iснуе i такi варыянт — не звяртацца па датэрмiновую пенсiю. Прычым дадатковыя прафесiйныя ўзносы ў апошнiм такiм выпадку не прападуць — яны будуць выплачаныя пасля дасягнення агульнага ўзросту ў якасцi прыбаўкi да пенсii працоўнай.

Прадугледжана, што памер "прыбаўкi" павiнен адпавядаць "бягучаму" бюджэту пражытковага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва. А сама працягласць такiх выплат будзе залежаць выключна ад агульнай сумы дадатковых пенсiйных узносаў, унесеных на работнiка. Iнакш кажучы, каб вызначыць тэрмiн, гэту суму падзеляць на паказчык БПМ.

Да слова, варта заўважыць: калi атрымаецца, што разлiковы тэрмiн выплаты датэрмiновай пенсii ў памеры бюджэту пражытковага мiнiмуму будзе большым за 60 месяцаў, то ўсю суму перавышэння пенсiянер па ўласным жаданнi зможа забраць аднаразова. Прычым такi выбар стане канчатковым i пераглядацца ўжо не будзе.

Каму плацiць?

Трэба падкрэслiць: дадатковыя ўзносы прафесiйнага пенсiйнага страхавання плацiць не сам работнiк, а наймальнiк. Пры гэтым дадатковыя адлiчэннi адносяцца да выдаткаў, што ўключаюцца ў сабекошт прадукцыi, работ i паслуг.

Куды паведамляць аб адлiчэннях?

Спецыяльная справаздача аб плацяжах на прафесiйнае пенсiйнае страхаванне падаецца арганiзацыяй па месцы пастаноўкi на ўлiк у Фондзе сацыяльнай абароны насельнiцтва. Рабiць гэта неабходна да 15 чысла месяца, што наступае пасля заканчэння квартала.

Галоўнае пытанне — рызыка?

Вырашана, што дадатковыя ўзносы на прафесiйнае пенсiйнае страхаванне будуць змяшчацца ў банку, якi ўпаўнаважаны абслугоўваць дзяржаўныя праграмы. Прычым мяркуецца, што даходы ад змяшчэння гэтых сродкаў дазволяць апярэдзiць iнфляцыю i нават забяспечыць пэўны прырост.

Навошта гэта трэба?

Пасля ўвядзення прафесiйнага пенсiйнага страхавання крынiцай выплат датэрмiновых пенсiй становяцца дадатковыя ўзносы. Такiм чынам, ад выдаткаў на гэтыя мэты вызваляецца агульная пенсiйная сiстэма.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вядома, з 1 студзеня ў Беларусi пачаў дзейнiчаць Закон "Аб прафесiйным пенсiйным страхаваннi". Гэта сталася тэмай чарговай оn-linе канфер
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика