21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сусветны банк аб сусветных перспектывах

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сусветны банк аб сусветных перспектывах

Незалежная экспертыза Леаніда Заiкi

 

Нядаўна, а дакладней напрыканцы сакавiка, Сусветны банк распаўсюдзiў удакладнены прагноз пад банальнай, але сёння з-за крызiсу iнтрыгуючай назвай: "Перспектывы развiцця сусветнай эканомiкi - 2009 год". Яго асобныя палажэннi i высновы наш карэспандэнт абмяркоўвае з вядомым беларускiм эканамiстам, кiраўнiком аналiтычнага цэнтра "Стратэгiя" Л.Ф. Заiкам.

— Чаму ўзнiкла нагода перагледзець ужо зроблены летась глабальны прагноз? Што гэта за дакументы i хто iх рыхтуе?

— Рабiць прагнозы — шматгадовая i руцiнная практыка ў дзейнасцi Сусветнага банка. Амаль тысяча, калi не памыляюся, яго супрацоўнiкаў — iнтэрнацыянальная каманда класных эканамiстаў з усiх кантынентаў шляхам вывучэння эканамiчнай справаздачнасцi больш чым 170 краiн спрабуе больш-менш дакладна зазiрнуць у эканамiчную будучыню планеты. Часта гэта атрымоўваецца, а часам не зусiм. Вось i з першым асноўным прагнозам на 2009 год выйшла недарэчнасць: на фоне пашырэння глабальнай рэцэсii ён аказаўся, мякка кажучы, не вельмi рэалiстычным, не адпавядаў ходу развiцця падзей. Таму i давялося тэрмiнова ўносiць карэктывы. А як iнакш, калi ў нашай роднай Еўропе iндэкс спажывецкiх чаканняў (ёсць такi паказчык) стаў на ўзроўнi 1985 года.

Дарэчы, у 50-х гадах мiнулага стагоддзя многiя слынныя эканамiсты, у тым лiку i з Сусветнага банка, аўтарытэтна прагназавалi бурны рост i небывалы дабрабыт краiнам Лацiнскай Амерыкi, нават прадказвалi iм ролю лакаматыва сусветнай эканомiкi. Азii, наадварот, адводзiлi месца аўтсайдара эканамiчнага развiцця, якая з-за велiзарнага насельнiцтва, iншых аб’ектыўных прычын будзе паступова стагнiраваць i паглыбляцца ў балота застою. А на практыцы выйшла ўсё наадварот.

— I з чым быў звязаны гэты глабальны "пракол"?

— З тым, што чалавеку ўласцiва памыляцца. Нават з выдатнай эканамiчнай адукацыяй, багатым вопытам i зайздроснымi аналiтычнымi здольнасцямi. З iншага боку, цяжка не пагадзiцца з аўтарамi новай рэдакцыi прагнозу, якiя справядлiва пiшуць: тое, што паўгода таму пачалося ўсяго як маштабны адток пазыковых сродкаў з фiнансавых рынкаў, даволi хутка абярнулася адным з найвастрэйшых глабальных эканамiчных спадаў у гiсторыi чалавецтва. Па меры вяртання буйнымi iнвестарамi дамоў сваiх замежных актываў i ўзмацнення жорсткасцi ўмоў крэдытавання паўсюдна ў свеце давялося згортваць вытворчасць i адкладаць рэалiзацыю iнвестыцыйных планаў. У вынiку мы сталi сведкамi беспрэцэдэнтнай страты сродкаў i хуткiх негатыўных перамен на рынках працы. Таму многiя спажыўцы, у тым лiку i ў нашай краiне, пачалi абмяжоўваць выдаткi, асаблiва на тавары доўгага карыстання. Адчуваеце планетарны маштаб гэтай новай з’явы? I не дзiўна, што яе спачатку недаацанiлi.

— Якiмi бачацца сёлетнiя далягляды сусветнай эканомiкi карыфеям (кажу без iронii) Сусветнага банка?

— Даволi змрочны тэкст падрыхтавалi яго эксперты. 2009 год будзе годам рэцэсii. Вось некаторыя вытрымкi. Чакаецца, што сёлета сусветны валавы ўнутраны прадукт (ВУП) скароцiцца на 1,7 %, а аб’ёмы сусветнага гандлю таварамi i паслугамi знiзяцца на 6,1 %. Пры гэтым адбудзецца рэзкае скарачэнне аб’ёмаў гандлю гатовай прадукцыяй. Цэны на нафту на працягу года складуць у сярэднiм $47 за барэль, таксама прагназуецца падзенне прыкладна на 30 % цэнаў на тавары не нафтавай групы.

Усе краiны — багатыя i небагатыя, у той цi iншай ступенi сутыкнуцца з iстотным пагаршэннем свайго падаткова-бюджэтнага балансу, асаблiва ў Еўропе i Цэнтральнай Азii, дзе ўжо назiраецца значнае скарачэнне мiжнароднага гандлю i вытворчасцi. Гэтыя краiны больш за iншых пацярпелi ад крызiсу: чакаецца, што сёлета iх ВУП скароцiцца на 2 %, тады як у 2008 годзе рост склаў 4,2 %. Там больш усяго адчуюць i недахоп фiнансавых сродкаў, асаблiва гэта датычыцца краiн, якiя актыўна карысталiся замежным капiталам для ўнутранага крэдытавання. Таксама ва ўмовах цiску на расiйскi рубель узрасце фiнансавая напружанасць у экспарцёраў нафты. Трэба памятаць, што многiя краiны ўвайшлi ў глабальны фiнансавы крызiс з вялiкiм дэфiцытам бягучых балансаў, якiя перавышаюць 10 % ВУП. А гэта робiць iх асаблiва адкрытымi i неабароненымi. Без буйнамаштабнай мiжнароднай дапамогi некаторыя краiны рэгiёна могуць сутыкнуцца з яшчэ больш рэзкiм спадам, чым той, якi адзначаецца ў новым прагнозе.

— Што сёлета чакае багатыя краiны?

— Краiны з высокiм узроўнем даходаў, згодна з гэтым прагнозам, паступова ўвойдуць у глыбокую рэцэсiю. Там яшчэ да сярэдзiны 2008 года падзенне ўнутранага попыту часткова кампенсавалася ўстойлiвым ростам экспарту капiталу i высокатэхналагiчнай прадукцыi. Цяпер сiтуацыя змянiлася на супрацьлеглую — падзенне гандлю высокапрыбытковымi экспартнымi таварамi справакавала скарачэнне ўнутранага попыту. Краiны, якiя спецыялiзуюцца на вытворчасцi сродкаў вытворчасцi, у тым лiку Японiя, Германiя, Кiтай i Злучаныя Штаты, пацярпелi ў найбольшай ступенi. Асаблiва рэзкi спад адзначаецца ў Азii. Напрыклад, аб’ём экспарту тавараў з Японii скарацiўся ў студзенi на 40 % у параўнаннi з папярэднiм годам. Экспарт Кiтая ўпаў на 30 %, Сiнгапура — 25 %.

— Але бедныя i сярэднiя па ўзроўнi жыцця краiны, як заўсёды, апынуцца ў яшчэ горшым становiшчы. Цi так?

— Так. Фiнансавы крызiс з усёй сiлай ударыў па краiнах, якiя развiваюцца. I ў асноўным з-за падзення, а ў некаторых выпадках абвалу цэнаў на сыравiнныя тавары. I гэта зразумела, бо цэны на сыравiну за апошнiя 20 гадоў часта i неапраўдана ўзнiмалiся. Бо калi нафта раптам патаннела ў тры разы, то гэта аб нечым гаворыць. Але згодна з новым прагнозам, запаволенне эканамiчнага росту ў краiнах з нiзкiм i сярэднiм узроўнем даходаў у цэлым будзе супастаўным з наступствамi ў багатых краiнах. Такое вельмi сiнхроннае знiжэнне сведчыць пра тое, што фiнансавы крызiс робiць негатыўны ўплыў на эканомiку ўсiх без выключэння краiн.

Рэгiёнамi з найбольшым дэфiцытам фiнансавання будуць краiны Лацiнскай Амерыкi i Афрыкi да поўдня ад Сахары. Паводле перспектыўных ацэнак, 84 з 109 краiн, якiя развiваюцца, сёлета сутыкнуцца з дэфiцытам фiнансавання, у большасцi выпадкаў занадта вялiкiм, каб яго можна было закрыць за лiк аднаго толькi выкарыстання рэзерваў. Гэта дазваляе выказаць меркаванне, што пры адсутнасцi дастатковай мiжнароднай падтрымкi гэтыя краiны будуць вымушаны звярнуцца да сур’ёзнага перагляду сваiх бягучых плацежных балансаў, што азначае наступнае знiжэнне ўнутранага попыту i iмпарту.

— Леанiд Фёдаравiч, сёння часта можна пачуць крытычныя заўвагi наконт таго, што ў Сусветным банку i ў Мiжнародным валютным фондзе на першых ролях зашмат прадстаўнiкоў Злучаных Штатаў — краiны, якая "падарыла" ўсiм нам цяперашнi глабальны крызiс. А вас асабiста не засмучае гэты факт?

— Дарэчы, у Сусветным банку некаторыя эканамiсты загадзя прадказвалi крызiс, называлi яго прычыны, але ў гэтых сумленных i квалiфiкаваных спецыялiстаў, як, мiж iншым, i ў самога банка, няма эфектыўных iнструментаў уздзеяння на амерыканцаў. На жаль, у Сусветным банку вельмi мала працуе еўрапейцаў. Затое амерыканцы там не толькi пакiдаюць апошняе слова за сабой, але i не забываюць заахвочваць сябе, напрыклад, вылучаюць сваiх суайчыннiкаў на Нобелеўскiя прэмii. Увогуле наспеў час адмовiцца ад долара як сусветнай валюты, ад паслуг амерыканскiх эканамiстаў i амерыканцаў як кiраўнiкоў мiжнародных фiнансавых арганiзацый.

— Кажуць, што ўвогуле прагнозы — справа няўдзячная, што iм не вельмi трэба давяраць. I тым не менш амаль усе мы прагна ловiм прагнозы наконт верагодных ваганняў валютных курсаў, росту цэнаў на жыллё, спажывецкiя тавары, паслугi г. д. Карацей, людзi хочуць ведаць...

— Я сказаў бы больш: людзi маюць права i абавязаны ведаць пра тое, што думаюць i прагназуюць эканамiсты-прафесiяналы як у сваёй краiне, так i ў мiжнародных арганiзацыях. Бо гэта напрамую закранае iх жыццё. Безумоўна, прагнозы маюць уласцiвасць не заўсёды збывацца, але, на мой погляд, яны ўсё ж карысныя i ва ўмовах глабалiзацыi эканомiкi ўвогуле неабходныя. I важна навучыцца рабiць iх своечасова i дакладна. Што датычыцца Сусветнага банка, то мы можам i павiнны разлiчваць не толькi на яго квалiфiкаваныя прагнозы, але i на большую практычную дапамогу эканомiкам канкрэтных краiн. Уплыў i аўтарытэт гэтай мiжнароднай фiнансавай структуры, i тыя дадатковыя трыльёны долараў, якiя будуць неўзабаве накiраваны ў яе авуары згодна з рашэннем антыкрызiснага самiту Вялiкай дваццаткi ў Лондане, робяць гэта рэальнай справай.

— I калi ж Сусветны банк прадказвае хоць бы пачатак выхаду з крызiсу?

— Сёння працягваюцца вострыя спрэчкi аб верагоднай даце ажыўлення дзелавой актыўнасцi ў свеце. Аднак мала хто можа дакладна яе назваць. Таму, паводле вельмi асцярожных прагнозаў экспертаў банка, умеранае аднаўленне эканомiкi магчыма ў лепшым выпадку ў 2010 годзе — эканамiчны рост можа скласцi прыкладна 2 %. Але эксперты робяць важную агаворку: захаванне вялiкiх праблем у банкаўскiм сектары i новая хваля напружанасцi на фiнансавых рынках могуць прывесцi да стагнацыi сусветнага ВУП і нават яшчэ да аднаго года эканамiчнага спаду.

Гутарыў Леанiд Лахманенка.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна, а дакладней напрыканцы сакавiка, Сусветны банк распаўсюдзiў удакладнены прагноз пад банальнай, але сёння з-за крызiсу iнтрыгуючай назвай: &qu
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика