Абрынулася агароджа балкона. Упалі двое...
Абрынулася агароджа балкона. Упалі двое...
У нядзелю ў Мiнску ў бальнiцу трапiлi двое сталiчных жыхароў, якiя пацярпелi ў вынiку частковага абрушэння агароджы балкона ў жылым доме. Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, бяда здарылася каля паловы на восьмую вечара. 39-гадовая мiнчанка i 49-гадовы сталiчны жыхар знаходзiлiся ў гасцях у 43-гадовай жанчыны, што пражывае на вулiцы Гiкала, i былi на балконе яе кватэры, калi часткова абрушылася яго агароджа. У вынiку падзення з балкона пацярпелыя з чэрапна-мазгавой траўмай сярэдняй ступенi, закрытым пераломам правага пляча, пераломамi 5-7 рэбраў i ЧМТ лёгкай ступенi, мноствам пераломаў рэбраў, унутраным крывацёкам былi дастаўлены ў бальнiцу. Мiж iншым, пяцiпавярховы дом, дзе ўсё здарылася, быў пабудаваны ў 1963 годзе, а меркаваная прычына абрушэння — старэнне металiчнай канструкцыi агароджы балкона. Праверку па гэтым факце праводзiць Савецкае РУУС. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю ў Мiнску ў бальнiцу трапiлi двое сталiчных жыхароў, якiя пацярпелi ў вынiку частковага абрушэння агароджы балкона ў жылым доме. Як паведамi |
|