Гуляў хлапчук з ртуццю
Гуляў хлапчук з ртуццю
Дзянiсу з Чачэрска няма яшчэ i 14 гадоў, а ў гэтым узросце, вядома, у дзяцей ёсць цiкавасць да многiх незразумелых iм прадметаў, рэчаў i з’яў. Таму, вiдаць, яго i пацягнула паглядзець, што гэта знаходзiцца ў закрытай пластмасавай колбе, якая ляжала на вулiцы Камарова. Пагуляў з ёй, выявiў там нейкую загадкавую вадкасць, ды i вылiў яе ў розных месцах, а колбу выкiнуў. Праз некаторы час было выяўлена: хлапчук меў справу са ртуццю, што ўстрывожыла адпаведныя органы. У вынiку каля дома было сабрана 40 грамаў гэтага небяспечнага рэчыва, праведзены дэмеркурызацыйныя работы, адабраны забруджаны грунт, якi змешчаны ў спецыяльнае памяшканне раённага аддзялення па надзвычайных сiтуацыях. Дзянiса, яго бацькоў i яшчэ траiх дзяцей, якiя мелi кантакт з хлапчуком, як расказала нам намеснiк галоўнага ўрача Чачэрскай райбальнiцы Нiна Мохарава, абследавалi. На шчасце, з iмi ўсё нармальна, адхiленняў нiякiх не зафiксавана. Хутчэй за ўсё, дзякуючы таму, што ветрам адносiла пару ртуцi ўбок i справа была на вулiцы. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ. Угнаеннi вярнулi У iндывiдуальнага прадпрымальнiка з в. Воля Iвацэвiцкага раёна нехта выкраў больш за тону мiнеральных угнаенняў, якiя знаходзiлiся ў адрыне пры нежылым доме. Дзверы не былi зачыненыя, ды i прадпрымальнiк з тыдзень туды не зазiраў. Так што красцi было лёгка. Падчас следства зладзеяў далёка шукаць не давялося: iмi былi двое жыхароў гэтай жа вёскi. будуешся? Вартуй!Па вул. Дзмiтрава ў Баранавiчах будуецца крама, з якой i былi ўкрадзены: радыятары, трубы, уцяпляльнiкi... I хаця прайшло даволi шмат часу i заяўнiк не мог сказаць, калi ў будынку пабывалi зладзеi, аператыўнiкi ўсё ж здолелi выйсцi на двух жыхароў в. Вольна, якiх i арыштавалi. Сымон Свiстуновiч "Залатыя" зладзеi Апошнiм часам на Гомельшчыне пачасцiлiся выпадкi крадзяжу залатых упрыгажэнняў з кватэр iх уладальнiкаў. Так, у Мазыры, узламаўшы дзвярны замок, невядомы ўкраў у адной з кватэр залатыя рэчы ды яшчэ i 150 тысяч рублёў прыхапiў з сабой. Такiм жа чынам знiклi залатыя i сярэбраныя ўпрыгажэннi з кватэры яшчэ адной мазыранкi, якая адсутнiчала днём дома ўсяго каля чатырох гадзiн. Тры выпадкi пагонi зладзеяў за золатам былi зафiксаваныя i ў Гомелi. У адным з iх залатога пярсцёнка пазбавiлася 22-гадовая дзяўчына, калi дома пiла з малазнаёмай. У другiм — нехта падабраў ключ да кватэры 47-гадовай жанчыны i "падскроб" усе прыгожыя рэчы разам з золатам. А ў трэцiм — невядомы выдраў дзвярны замок i... астатняе вядома. Мiлiцыя мяркуе: калi нехта мэтанакiравана iдзе па золата, ён ведае, куды iдзе. Толькi як знайсцi зламыснiка?
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. Дзiця нарадзiлася на прыпынку 17 красавiка а 11-й гадзiне магiляўчанка нарадзiла сына прама на прыпынку грамадскага транспарту. Жанчына патэлефанавала ў "хуткую дапамогу", але роды iмклiва пачалiся. Яна папрасiла дапамогi ў прадаўшчыцы шапiка. Смелая дзяўчына не разгубiлася: яна паспела падхапiць дзiця, загарнула яго ў сваю куртку, перарэзала пупавiну. Праз хвiлiну пад’ехалi медыкi, якiя аказалi немаўляцi, якое ў скрутку ляжала на лаве, i яго мацi першую дапамогу. Цяпер 33-х гадовая жанчына i яе сын знаходзяцца ў радзiльным аддзяленнi Магiлёўскай бальнiцы № 1. З хлопчыкам, якi нарадзiўся вагой каля 3-х кiлаграмаў, усё ў поўным парадку, паведамiў намеснiк галоўнага ўрача па акушэрстве i гiнекалогii Сяргей Корнеў. Затое ёсць пытаннi да мацi, якая ў час другой цяжарнасцi не звярталася да медыкаў i не стаяла на ўлiку, як гэта належыць. Па словах урачоў, у хатнiх альбо дарожных родах няма нiякай навiны. Жанчыны часам нараджаюць у экстрэмальных умовах, з розных прычынаў. У Магiлёве памятаюць жанчыну, якая нарадзiла дзiця дома, прама на рукi мужу: "хуткую дапамогу" выклiкалi, але чацвёртыя роды былi надта iмклiвыя. Ёсць i выпадкi iншага кшталту: жанчына нарадзiла не патрэбнае ёй дзiця i схавала немаўля ў канапу. Але сама яна вымушана была звярнуцца да медыкаў з-за крывацёку, i гэта здарэнне падарыла жыццё дзiцяцi, якое своечасова знайшлi i выратавалi. Алена Казлова. Пажар на льнозаводзе19 красавiка на Чавускiм льнозаводзе агнём знiшчаны 75 тон льнотрасты на суму каля 34 мiльёнаў рублёў. Пажар пачаўся а 17-й гадзiне: супрацоўнiкам МНС удалося за паўтары гадзiны лiквiдаваць адкрыты агонь, але давялося да ранiцы палiваць вадой iльнотрасту. Дзеяннi пажарных дазволiлi выратаваць яшчэ 75 тон льнотрасты, якая захоўвалася пад суседнiм навесам. Тэхнiчныя памяшканнi, цэхi i абсталяванне завода не пацярпелi. З прычынай пажару цяпер разбiраецца аператыўная група Чавускага РАУС. У сувязi з тым, што ў месцах для складзiравання льнотрасты няма электрычнасцi, то размова можа iсцi толькi пра чалавечы фактар: альбо падпал, альбо неасцярожнае абыходжанне з агнём. Крымiнальная справа ўжо распачата. Дарэчы, за мiнулы тыдзень гэта не першае здарэнне на Чавускiм льнозаводзе. 16 красавiка ранiцай на тэрыторыi быў знойдзены са шматлiкiмi траўмамi 55-гадовы слесар. Высветлiлася, што ён уначы ўпаў з даху вытворчага памяшкання — з вышынi прыкладна ў 4 метры. Мужчына, якога даставiлi ў раённую бальнiцу, быў у стане алкагольнага ап’янення i з агульным пераахаладжэннем. Ён пiў спiртное напярэдаднi падзення i праляжаў усю ноч на холадзе. Алена Казлова. .
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзянiсу з Чачэрска няма яшчэ i 14 гадоў, а ў гэтым узросце, вядома, у дзяцей ёсць цiкавасць да многiх незразумелых iм прадметаў, рэчаў i з’яў. Таму, в |
|