Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым больш актыўнае ўзаемадзеянне з Расiяй у ваенна-тэхнiчнай сферы
Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым больш актыўнае ўзаемадзеянне з Расiяй у ваенна-тэхнiчнай сферы
Узаемадзеянне памiж мiнiстэрствамi абароны Беларусi i Расii — прыклад супрацоўнiцтва, якiм павiнны кiравацца i грамадзянскiя ведамствы дзвюх краiн. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 21 красавiка на сустрэчы з мiнiстрам абароны Расiйскай Федэрацыi Анатолем Сердзюковым. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў: "Я лiчу, што ў нас няма вялiкiх праблем у супрацоўнiцтве памiж ведамствамi ў галiне абароны нашай сумеснай Айчыны. У нас няма праблем у плане рэалiзацыi дасягнутых у гэтай сферы дамоўленасцяў". Закранаючы падпiсанае пагадненне аб адзiнай сiстэме ППА, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ёсць час для падрыхтоўкi пратакола да гэтага дакумента. "Я перакананы, што пытанне будзе вырашана ў iнтарэсах нашых дзяржаў", — падкрэслiў ён. Прэзiдэнт пацвердзiў, што "ўсе дасягнутыя з Расiяй дамоўленасцi, перш за ўсё ў ваеннай, ваенна-тэхнiчнай сферах, будуць няўхiльна выконвацца нашымi спецыялiстамi, мiнiстрамi, урадам". "Больш таго, я хацеў бы, каб мы пайшлi далей, паглядзелi наперад у нашым ваенным i ваенна-тэхнiчным супрацоўнiцтве — у плане сумеснай вытворчасцi якiх-небудзь абаронных сiстэм, актыўна ўключалi навуку ў нашы распрацоўкi, — падкрэслiў Прэзiдэнт Беларусi. — Мы хочам, каб патэнцыял нашай эканомiкi, як у савецкiя часы, быў запатрабаваны не толькi тут, у Беларусi, але i ў Расii". Кiраўнiк дзяржавы падзякаваў расiйскаму боку за цеснае супрацоўнiцтва з беларускiмi спецыялiстамi ў ваеннай i ваенна-тэхнiчнай сферах, а таксама асабiста мiнiстру абароны Расii за падтрымку, што аказваецца Беларусi. "Мы адкажам узаемнасцю", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. У сваю чаргу Анатоль Сердзюкоў падкрэслiў высокi ўзровень кантактаў памiж мiнiстэрствамi абароны Беларусi i Расii, якi, на яго думку, садзейнiчае развiццю ўзброеных сiлаў дзвюх краiн. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узаемадзеянне памiж мiнiстэрствамi абароны Беларусi i Расii — прыклад супрацоўнiцтва, якiм павiнны кiравацца i грамадзянскiя ведамствы дзвюх краiн. Аб
|
|