21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кіроўцу вызвалялi выратавальнiкi

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кіроўцу вызвалялi выратавальнiкi

У Мiнску ў панядзелак а палове восьмай вечара на праспекце Незалежнасцi аўтамабiль "Форд Сiера" лоб у лоб сутыкнуўся з джыпам "Вольва ХС90" пасля чаго загарэўся.

Як паведамiлi ў аддзеле па агiтацыi i прапагандзе ДАІ ГУУС Мiнгарвыканкама, паводле слоў вiдавочцаў, "Форд Сiера", за рулём якога знаходзiўся 46-гадовы мужчына, вельмi спяшаўся i выехаў на паласу сустрэчнага руху для абгону праз дзве суцэльныя лiнii разметкi. У джыпа ад удару адарвала пярэдняе кола, пасля чаго машына па iнерцыi праехала яшчэ 300 метраў на трох колах. А "Форд Сiеру" патушылi вiдавочцы i сведкi здарэння. Кiроўцу апошняй машыны зацiснула ў салоне, i яго давялося вызваляць выратавальнiкам: у бальнiцу ён шпiталiзаваны з закрытай ЧМТ лёгкай ступенi, закрытым пераломам левага сцягна i ударам грудной клеткi.

Iгар ГРЫШЫН.

 

Шчаслiўчыкi атрымаюць памятную манету

Па вынiках iнтэрнэт-галасавання, якое праводзiцца з 15 красавiка па 31 мая, вызначацца пераможцы ў намiнацыi "Прыз глядацкiх сiмпатый" Мiжнароднага конкурсу манет "Манетнае сузор’е-2009", якi арганiзуе выдавецтва "Уотэр Марк", паведамiлi "Звяздзе" ва ўпраўленнi iнфармацыi Нацбанка.

Нацыянальным банкам Беларусi на конкурс, у якiм бяруць удзел памятныя манеты, выпушчаныя з 1 студзеня па 31 снежня 2008 года, прадстаўлены манеты "Вялiкая белая чапля", "Дзяды", "Легенда пра "зязюлю", "Заказнiк "Лiпiчанская пушча", "Наваселле", "Прападобны Серафiм Сароўскi", "Прападобны Сергiй Раданежскi", "Свяцiцель Мiкалай Цудатворца", "Велiкамучанiк i лекар Панцеляймон", "Прападобная Ефрасiння Полацкая", "Рысь", "Рысi", Турандот", "Алiмпiйскiя гульнi. Фiгурнае катанне". Па вынiках iнтэрнэт-галасавання, у якiм могуць узяць удзел усе ахвотныя на сайце httр//www.соinсоnfеrеnсе.соm/сgi-bin/соins2009_rus.сgi, манета, што набярэ максiмальную колькасць галасоў, атрымае спецыяльны прыз глядацкiх сiмпатый. Кожнай манеце можна паставiць ацэнку: ад 1 бала (самая нiзкая) да 10 балаў (самая высокая). Сярод усiх удзельнiкаў iнтэрнэт-галасавання будуць разыграныя 10 памятных манет з каштоўных металаў.

Iгар ГРЫШЫН.

 

Нецвярозы бамбiст

33-гадовы грамадзянiн Расiйскай Федэрацыi нарабiў перапалоху на беларуска-ўкраiнскай мяжы.

Днём ён патэлефанаваў па тэлефоне 101 у Мазыры, назваўся па прозвiшчы Гарбачоў i паведамiў, што ў цягнiку Жытомiр—Баранавiчы, якi вечарам будзе перасякаць беларускую мяжу, закладзена бомба. У баявую гатоўнасць былi прыведзены падраздзяленнi мiлiцыi, МНС, мытнi, аховы мяжы i КДБ Беларусi i Украiны. Састаў быў спачатку дасканальна правераны на станцыi Корасцень Жытомiрскай вобласцi, а потым дадаткова на станцыi Славечна Гомельскай. Iнфармацыя аб выбуховай прыладзе не знайшла пацвярджэння. Затрымка цягнiка склала 2 гадзiны 40 хвiлiн. Адначасова з правядзеннем комплексу мерапрыемстваў па забеспячэннi бяспекi шукалi жартаўнiка. Знайшлi ў адной з вёсак раёна ў стане алкагольнага ап’янення. Такiм ён быў i ў момант, калi тэлефанаваў у МНС. Дадаткова пра мужчыну вядома, што ён працуе цесляром на адным з мясцовых прадпрыемстваў, мае пасведчанне на права жыхарства ў Мазырскiм раёне. Удзельнiк чачэнскай вайны, дзе атрымаў кантузiю. А самае галоўнае, пра што ён даведаўся, калi была ўзбуджана крымiнальная справа: максiмальнае пакаранне за лжывае паведамленне аб небяспецы складае да пяцi гадоў пазбаўлення волi. Будзе час падумаць на цвярозую галаву.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

 

У адным ДТЗ загiнулi трое...

Увечары ў панядзелак у Старадарожскiм раёне ў дарожна-транспартнае здарэнне трапiлi кiроўцы двух "Фальксвагенаў" — "Пасата" i "Гальфа".

Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ва ўпраўленнi Дзяржаўтаiнспекцыi МУС, не справiўся з кiраваннем 23-гадовы жыхар Мiнскага раёна, якi атрымаў пасведчанне кiроўцы сёлета ў лютым: iдучы на апераджэнне на аўтамабiлi "Фальксваген-Пасат", ён выехаў на сустрэчную паласу i сутыкнуўся з аўтамабiлем "Фальксваген-Гольф", за рулём якога знаходзiўся 41-гадовы жыхар Слуцка. Для вадзiцеля апошняй машыны i яго 33-гадовага пасажыра (абодва не былi прышпiленыя рамянямi бяспекi), а таксама 67-гадовага пасажыра "Пасата" ДТЗ стала ракавым — яны загiнулi. А вадзiцель "Пасата", i тры яго пасажыры — 18-гадовы хлопец, 28-гадовая жанчына i яе пяцiгадовы сын — з траўмамi былi дастаўлены ў бальнiцу.

А ў Рагачоўскiм раёне за руль "Мерседэса" сеў 36-гадовы кiроўца, якi быў пазбаўлены пасведчання летась за кiраванне ў стане алкагольнага ап’янення. Вынiк гэтай язды таксама сумны: мужчына не справiўся з кiраваннем i "Мерседэс" з’ехаў у кювет, дзе ўдарыўся ў апору лiнii электраперадачы i дрэвы. У ДТЗ загiнула 24-гадовая жанчына, а два iншыя пасажыры змешчаны ў бальнiцу.

Iгар ГРЫШЫН.

 

Byfly — у кожную гiмназiю i дзiцячы садок

Доступ у iнтэрнэт па тэхналогii ADSL адкрывае для ўстаноў адукацыi новыя магчымасцi. Iнтэграцыя ў iнфармацыйнае асяроддзе, уменне лёгка арыентавацца i выбiраць патрэбнае з вялiкiх аб’ёмаў iнфармацыi маюць важнае значэнне ў развiццi школьнiкаў.

Byfly падтрымлiвае сацыяльную праграму развiцця навучання ў Беларусi i працягвае супрацоўнiцтва з установамi адукацыi. З 20 красавiка byfly пашырае сферу дзеяння сваiх пакетаў "Школьны эканом" i "Школьны стандарт". Цяпер на гэтыя пакеты могуць падключыцца не толькi агульнаадукацыйныя школы, але i спецыяльныя школы, дашкольныя ўстановы, гiмназii i лiцэi, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, а таксама ўстановы прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi. Зразумела, што "школьныя" тарыфы выгадна адрознiваюцца ад iншых.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску ў панядзелак а палове восьмай вечара на праспекце Незалежнасцi аўтамабiль "Форд Сiера" лоб у лоб сутыкнуўся з джыпам "Вольва Х
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика