21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ЗДАМ КВАТЭРУ Ў ДОБРЫЯ РУКІ!

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЗДАМ КВАТЭРУ Ў ДОБРЫЯ РУКІ!

Хто ж не марыць пра ўласнае жыллё?! Бяда толькi ў тым, што не ўсiм "па кiшэнi" набыць кватэру. А так хочацца жыць самастойна, без бацькоў i павучанняў з iх боку! Калi вы падзяляеце думку, што сваякоў лепш любiць на адлегласцi, застаецца — здымаць кватэру.

Калi для гэтых мэтаў вы вырашылi звярнуцца ў агенцтва, то патрэбна ведаць, што ў Мiнску кампанii, якiя займаюцца пошукам кватэр для арэнды, працуюць двума спосабамi. Першы, калi клiенту, якi хоча зняць жыллё, проста даюць спiс з адрасамi кватэр, нумарамi тэлефонаў гаспадароў. Далей ён сам звязваецца з кватэраздатчыкамi i падбiрае сабе жыллё.

Другi спосаб працы — па факце. Гэта калi супрацоўнiк агенцтва разам з клiентам выбiраюць варыянты для прагляду, аб’язджаюць кватэры, якiя здаюцца, каб выбраць тую, што найбольш падыходзiць. Па такiм прынцыпе працуе i агенцтва нерухомасцi "Твая сталiца". З чалавекам, якi звяртаецца туды, заключаецца дагавор на паслугу па падборы жылля.

Як расказала дырэктар агенцтва Людмiла КРАСОЎСКАЯ, цяпер на рынку нерухомасцi попыт на арэнду кватэр малы, больш прапаноў. Таму ў тых людзей, што шукаюць сабе жыллё, ёсць выбар.

Па прагнозах Людмiлы Васiльеўны, такая тэндэнцыя захаваецца да канца лета. Потым, калi пачнецца вясельны бум, у сталiцу на вучобу прыедуць студэнты, усё памяняецца. Тады ўжо надта не павыбiраеш. Калi ты не возьмеш гэтую кватэру, то яе забярэ хто-небудзь iншы.

— Восенню ў нас бывалi выпадкi, калi ў агенцтва з чамаданамi прыходзiлi мамы i плакалi, прасiлiся хоць што-небудзь падабраць для iх дзяцей-студэнтаў, толькi каб сынок цi дачушка не засталiся на вулiцы, — успамiнае дырэктар агенцтва.

ЗАПАЛКI, ВЯДРО I ШЧЫРЫЯ РАЗМОВЫ...

У студэнцкую пару мне даводзiлася неаднойчы здымаць не кватэру нават, а пакой, бо на большае не хапала грошай. Так атрымлiвалася, што кожную новую сесiю я жыла ў iншай гаспадынi. Усе яны былi вельмi розныя, са сваiм характарам, звычкамi, але ўсё ж нешта iх аб’ядноўвала.

Гаспадыня адной з кватэр, дзе мне давялося пажыць, чамусьцi вельмi берагла запалкi. Калi я iшла на кухню, каб прыгатаваць ежу, а на плiце ўжо нешта варылася, гаспадыня прасiла мяне браць старую запалку, ад канфоркi, якая гарэла, падпальваць яе i толькi тады ўключаць новую. У яе нават была спецыяльная скрынка для ўжо выкарыстаных запалак. Калi ж я забывалася i падпальвала новую запалку, мая гаспадыня злавалася i казала, што я няправiльна жыву, не так ўсё раблю i ўвогуле з маiм марнатраўствам мяне замуж нiхто не возьме.

Яшчэ адна гаспадыня прымушала мыць посуд у спецыяльным тазiку. Потым ваду, што выкарыстоўвалася для гэтай мэты, патрэбна было вылiваць ў вядро, што стаяла ў прыбiральнi. Пасля кожнага наведвання прыбiральнi змываць патрэбна было менавiта вадой з гэтага вядра. I гэта пры тым, што ў кватэры функцыянавалi водаправод i каналiзацыя.

Але больш за ўсiх мне запомнiлася гаспадыня, у якой я жыла на кватэры ў апошнi раз. Жанчыне было ўжо за 80. Яна была невысокага росту, даволi мажная, заўсёды нафарбаваная i з манiкюрам. Хадзiла яна з палачкай, бо ў яе былi праблемы з нагамi. Нiякай спецыяльнай скрыначкi для запалак у яе не было i вядра ў прыбiральнi таксама, затое мая бабулька вельмi любiла пагаварыць. Ды не абы пра што, а пра сваё iнтымнае жыццё. Уявiце сабе, я, маладая 23-гадовая дзяўчына i яна, 80-гадовая бабуля, якая расказвае мне ўсе падрабязнасцi свайго iнтымнага жыцця. Мяне ў чырвань кiдала ад гэтых падрабязнасцяў, i я не ведала, як спынiць такiя размовы. А бабулька кожны вечар прыходзiла да мяне ў пакой, садзiлася ў мяккае крэсла, свой кiёчак ставiла побач i пачынала... Яна расказвала, як да яе заляцаецца 70-гадовы мужчына i яна не ведае, адмовiць яму ў спатканнi цi не. Назаўтра бабуля паведамляла ўжо пра спатканне, якое праходзiла ў яе кватэры, бо i яна, i той мужчына перасоўвалiся з дапамогай кiёчкаў i iм было цяжка сустракацца яшчэ дзе-небудзь. На трэцi, чацвёрты i пяты днi iшлi падрабязнасцi iх iнтымных зносiнаў. А потым мая гаспадыня прыйшла i сказала: "Усё, выгнала! Мужчына ён хоць куды i палюбоўнiк адменны, але такi скупы, што i не перадаць. Дзе ж гэта бачна: прыходзiць да дамы толькi з бутэлечкай, а да бутэлечкi я павiнна падносiць. Так жа i разарыцца нядоўга. Не, трэба другога кавалера шукаць". Знайшла яна сабе другога цi не, на маё шчасце, я так i не даведалася, бо хутка з’ехала ад гаварлiвай бабулькi.

ШТО ПА ЧЫМ?

Каб не патрапiць у такую сiтуацыю, вядома, лепш здымаць асобную кватэру. Для гэтага i час зараз спрыяльны — зацiшша на рынку кватэр "у наём". Такая сiтуацыя назiраецца кожную вясну-лета. Адзiнае, чым сёлетнi сезон адрознiваецца ад iншых — славуты крызiс паўплываў на цэны. Калi да новага года, каб зняць "аднапакаёўку", патрэбна было мець 300 долараў, то цяпер i 180 дастаткова. Нярэдка гаспадары згодныя нават аплачваць камунальныя паслугi, каб толькi здаць жыллё.

З’яўленне вялiкай колькасцi кватэр звязана яшчэ вось з чым. Уладальнiкi, якiя хацелi прадаць кватэру, зразумелi: за тую цану, што яны прасiлi, яе нiхто не купiць, а аддаваць за меншую яны не хочуць. Таму гаспадары занялi чакальную пазiцыю, а каб жыллё не пуставала, вырашылi здаваць яго.

Сёння за 180-200 "зялёненькiх" можна зняць аднапакаёвую кватэру ў Курасоўшчыне, Серабранцы, Чыжоўцы, Малiнаўцы, Паўднёвым Захадзе, на вул. Ангарская, Герасiменкi. Трошкi даражэй, 200-220 долараў, каштуюць кватэры ва Уруччы, у Зялёным Лузе, Кунцаўшчыне, Сухарава, на Захадзе, Лошыцы, 210-230 — каля станцыi метро Пушкiнская. Ад 220 да 350 долараў патрэбна будзе заплацiць, калi хочаце жыць у Вяснянцы. У раёне вулiцы Захарава, пл. Перамогi, Камароўкi "аднапакаёўкi" каштуюць 250-350 умоўных адзiнак. Самае дарагое жыллё — у цэнтры сталiцы: 300-450.

Зразумела, што танныя "аднапакаёўкi" карыстаюцца найбольшым попытам. Iх ахвотна "бяруць" студэнты, маладыя, якiя толькi пажанiлiся, i людзi, якiя скасавалi шлюб.

"Двушкi" здымаюць часцей сем’i з дзецьмi. На двухпакаёвыя кватэры цэны прыкладна такiя: Курасоўшчына, Лошыца, Серабранка — 210-250 долараў; Малiнаўка, Паўднёвы Захад — 230-250; Кунцаўшчына, Сухарава, Захад — 250-270; Уручча — 250-300; Камароўка — 250-330; Зялёны Луг — 300; Захарава, плошча Перамогi — 300-380; каля станцыi метро Пушкiнская — 300-450. Ад 350 долараў каштуе жыллё ў Вяснянцы, на праспекце Пераможцаў, на вулiцы Заслаўская. Самыя танныя "двухпакаёўкi" — у Чыжоўцы, у раёне вулiц Ангарская, Герасiменкi (200-220), а самыя дарагiя — у цэнтры (400-530).

Але дырэктар агенцтва ўпэўненая, што больш выгадна не здымаць жыллё i плацiць грошы ў чужую кiшэню, а з дапамогай крэдыту купiць уласную кватэру.

— Зараз для набыцця свайго "даху" самы спрыяльны час, — кажа Людмiла Васiльеўна. — Раней, каб купiць "аднапакаёўку", патрэбна было мець каля 70 тысяч долараў, цяпер яе можна знайсцi за 50 i нават меней. Чакаць таго, што кватэры патаннеюць яшчэ, на маю думку, не варта. Цэны, можа, i паўзуць пакрыху ўнiз, але танныя кватэры разбiраюць, i ёсць небяспека, што хутка iх не застанецца.

ДАГАВОР НАЙМУ: БЫЦЬ або не БЫЦЬ?

Як паведамiлi мне ў агенцтве нерухомасцi, часта дагавор найму заключаецца тады, калi здаецца кватэра з добрымi рамонтам i мэбляй. Гаспадар хоча сябе засцерагчы ад небяспекi, каб у вынiку якiх-небудзь прэтэнзiй да кватэраздымшчыка ў яго была падстава звярнуцца ў суд.

Каля 70 працэнтаў тых, хто звяртаецца ў агенцтва, заключаюць дагавор найму. Гэта выгадна i для кватэраздымшчыка (чалавек можа быць упэўнены, што яго не папросяць з кватэры праз месяц), i гарантыя спакою для ўладальнiка. Бывалi выпадкi, калi праз месяц у агенцтва зноў прыходзiлi людзi, якiм нядаўна падабралi жыллё. Дагавор найму з гаспадаром яны не заключалi, той чамусьцi перадумаў здаваць кватэру i папрасiў кватэраздымшчыкаў "вызвалiць памяшканне". Вядома, за ўладальнiкаў агенцтва не адказвае, але ў гэтым выпадку давялося для клiента шукаць новае жыллё бясплатна. Марку трэба трымаць!

Больш за тое, дагавор найму — гарантыя, што аднойчы да вас у дзверы не пастукаецца прадстаўнiк падатковай iнспекцыi.

— Калi чалавек здае сваё жыллё неафiцыйна, рана цi позна мы ўсё адно яго знойдзем, — жартуе Iрына ЯСКЕВIЧ, начальнiк упраўлення кантролю за iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi i фiзiчнымi асобамi iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах па горадзе Мiнску.

Адным словам, заплацi што патрэбна — i спi спакойна. Вось i спяць спакойна 23 855 кватэраздатчыкаў, якiя на 1 красавiка 2009 года зарэгiстравалiся ў якасцi плацельшчыкаў падатку з даходаў ад здачы памяшкання ў наём. У параўнаннi з мiнулым годам iх колькасць павялiчылася на 3439.

Толькi за першы квартал гэтага года ад такiх плацельшчыкаў у бюджэт паступiла 2,8 млрд рублёў. Грошы паступаюць не толькi ад добрасумленных падаткаплацельшчыкаў, але i ад тых, хто здае кватэру неафiцыйна. Так, за студзень-сакавiк 2009 года было праверана 197 чалавек i высветлiлася, што 193 з iх здавалi кватэру незаконна. У вынiку гэтыя людзi заплацiлi штрафаў i падаткаў на суму 34 мiльёны рублёў.

Каб пазбегнуць праблем з падатковай iнспекцыяй, дастаткова толькi ў ЖЭСе па месцы жыхарства запоўнiць тыпавы дагавор з абавязковым пазначэннем сумы, за якую здаецца кватэра, а потым выплачваць падаходны падатак не пазней за першы дзень кожнага месяца. Яшчэ падатак можа выплачвацца раз у год. Гэты спосаб больш выгадны, бо пры змяненнi базавай велiчынi, ад якой залежыць сума падатку, даплата рабiцца не будзе. Калi ж чалавек наведвае iнспекцыю штомесяц, то са змяненнем базавай велiчынi мяняецца i сума.

Падатак вызначаецца ў залежнасцi ад колькасцi здадзеных пакояў. Калi здаецца адзiн пакой — адна базавая велiчыня, два — дзве i г.д. Праўда, iснуе яшчэ такое паняцце, як павышаючы каэфiцыент. Гэта значыць, падатак вызначаецца ад месца знаходжання кватэры. Напрыклад, калi яна ў цэнтры сталiцы, тады за адзiн пакой гаспадар будзе плацiць не адну базавую велiчыню, а дзве. Дзе-небудзь на ўскраiне горада такога каэфiцыента няма.

Калi кватэра здаецца на гадзiны, суткi, размова iдзе пра прадпрымальнiцкую дзейнасць. У гэтым выпадку чалавеку патрэбна зарэгiстравацца ў якасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка. Яшчэ нядаўна па гэтым вiдзе дзейнасцi не iснавала стаўкi адзiнага падатку. А цяпер, згодна са змяненнямi, унесенымi ва Указ Прэзiдэнта № 285 i рашэннем Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 11 сакавiка 2009 № 219, вызначаны наступныя стаўкi адзiнага падатку: калi прадпрымальнiк здае адну кватэру — 70 еўра ў месяц, дзве i больш — 100, жылы дом цi катэдж — 130 еўра. Але, зноў жа, сума залежыць ад месца знаходжання кватэры. Напрыклад, у Шабанах за здачу адной кватэры падатак складзе 56 еўра, дзвюх i больш — 80.

Марына ЛЯВОШКА.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хто ж не марыць пра ўласнае жыллё?! Бяда толькi ў тым, што не ўсiм "па кiшэнi" набыць кватэру. А так хочацца жыць самастойна, без бацькоў i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика