21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кожны паляўнічы i рыбалоў жадае ведаць...

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кожны паляўнічы i рыбалоў жадае ведаць...

Пра нюансы аматарскага рыбалоўства падчас забароны на лоўлю рыбы ў сувязi з яе веснавым нерастам мы напярэдаднi ўводу гэтай забароны ўжо пiсалi. Але ж яна будзе дзейнiчаць да 30 мая, ды i паляўнiчы сезон працягваецца. Словам, i ў рыбаловаў, i ў паляўнiчых узнiкае мноства пытанняў, што патрабуюць кампетэнтных адказаў i каментарыяў. Таму сёння мы працягнем тэму, якую ўзнiмалi на старонках "Звязды" 26 сакавiка — пагаворым пра найбольш характэрныя сiтуацыi, у якiя можа патрапiць рыбалоў цi паляўнiчы. Як правiльна паводзiць сябе, каб не стаць парушальнiкам заканадаўства, не нанесцi ўрону прыродзе, раскажуць работнiкi Дзяржаўнай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.

— Цi дазваляецца рыбалову-аматару ў перыяд дзеяння забароны на лоўлю рыбы мець на рыбалцы некалькi вудаў, напрыклад, паплаўковую, спiнiнг i фiдэр, але лавiць толькi на адну прыладу? Астатнiя будуць у гэты час у чахле.

— У азначаны перыяд, займаючыся аматарскiм рыбалоўствам адной вудай цi спiнiнгам з адным кручком, вы можаце мець з сабой у зачэхленым стане любую колькасць рыбалоўных прыладаў, выкарыстанне якiх дазваляецца ў гэты час.

— Цi можна падчас забароны лавiць паплаўковай вудай на жыўца?

— Адлаўлiваць жыўца пад’ёмнiкам у перыяд дзеяння забароны нельга. Аднак калi вы набылi яго ў краме, маеце пацвярджальныя дакументы, i лавiць будзеце з берага паплаўковай вудай, выкарыстоўваючы ў якасцi прынады набытага жыўца, дык гэта не будзе парушэннем.

— А ментуза ноччу можна лавiць?

— Па 30 мая рыбаловам-аматарам можна лавiць рыбу дазволенымi ў гэты час прыладамi рыбалоўства толькi ў светлы час сутак i з берага. Калi ж вы здабудзеце ментуза ў цёмны час сутак, гэта будзе парушэннем пункта 131 Правiлаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства з усiмi наступствамi.

— Як вылiчваецца ўрон пры незаконным вылаве падчас веснавой забароны "чырвонакнiжнай" рыбы?

— Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 580 ад 8 снежня 2005 года прынятыя таксы для вызначэння памеру пакрыцця ўрону, нанесенага навакольнаму асяроддзю фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi ў вынiку незаконнага вымання цi знiшчэння дзiкiх жывёл i шкоднага ўздзеяння на асяроддзе iх пражывання. Згодна з Указам, пры незаконным выманнi дзiкiх жывёл, што жывуць ва ўгоддзях, у якiх забаронена iх выманне цi знiшчэнне, або рыбы ў тэрмiны, калi яе выманне цi знiшчэнне забаронена (у тым лiку i падчас веснавой забароны), шкода пакрываецца на падставе таксаў, вылiчаных у трайным памеры па кожнай здабытай цi знiшчанай дзiкай жывёлiне або вiду рыбы. Таксама ў трайным памеры спаганяецца шкода за вылаў вiдаў рыб, уключаных у Чырвоную кнiгу Рэспублiкi Беларусь: сцерлядзь, ручаёвую фарэль, еўрапейскага харыуса, сёмгу, кумжу, корушку (снятка), рапушку, звычайнага ўсача, рыбца, падуста.

  Пры вылаве рыбы прыладамi рыбалоўства, прынцып працы якiх заснаваны на выкарыстаннi электрамагнiтнага поля, ультрагуку, шляхам выбуху ўрон пакрываецца на падставе таксаў, што вылiчваюцца ў пяцiразовым памеры. У адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку вылiчэння памеру пакрыцця шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю, i складання акта аб выяўленнi факта нанясення шкоды навакольнаму асяроддзю, гэты самы памер вылiчваецца шляхам паслядоўнага памнажэння таксаў, вызначаных Указам, на адпаведныя, вызначаныя Указам, каэфiцыенты. Да прыкладу, пры разлiку шкоды за адзiн экзэмпляр незаконна вылаўленай электравудай у перыяд веснавой забароны рыбы, уключанай у Чырвоную кнiгу Рэспублiкi Беларусь, такса вылiчваецца ў 45-разовым (3х3х5) памеры.

— А як вылiчваецца ўрон пры незаконным вылаве вугра — падчас веснавога нерасту i ў iншы час?

— Шляхам памнажэння таксаў на адпаведныя каэфiцыенты, вызначаныя вышэйназваным Указам. Каэфiцыенты, вызначаныя ў яго пункце 1.4, прадугледжваюць пакрыццё ўрону ў перыяд веснавой забароны ў трайным памеры. У адпаведнасці з таксамi для вызначэння памеру пакрыцця шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю, за здабычу вугра прадугледжана пакрыццё 5 базавых велiчынь. Такiм чынам, з 1 красавiка па 30 мая памер шкоды, нанесенай за здабычу адной асобiны вугра, складае 525 тысяч рублёў (5 базавых велiчынь памножыць на 3). У iншыя перыяды года памер шкоды за здабычу адной асобiны вугра складае 5 базавых велiчынь цi 175 тысяч рублёў.

Пры здабычы вугра з выкарыстаннем электралавiльнага прыстасавання шкода пакрываецца дадаткова ў пяцiкратным памеры. Значыць, пры здабычы адной асобiны вугра ў перыяд з 1 красавiка па 30 мая з выкарыстаннем электралавiльнага прыстасавання памер нанесенага ўрону складзе 75 базавых велiчынь або 2 625 000 рублёў. У астатнiя перыяды года — 25 базавых велiчынь цi 875 000 рублёў.

За незаконную здабычу вугра прадугледжана адмiнiстрацыйная i крымiнальная адказнасць. Прыцягненне да крымiнальнай прадугледжана за здабычу вугра, што пацягнула нанясенне навакольнаму асяроддзю шкоды на суму, якая ў сорак i больш разоў перавышае памер базавай велiчынi, цi за здабычу вугра, здзейсненую паўторна на працягу года пасля накладання адмiнiстрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне. За здабычу вугра адмiнiстрацыйная адказнасць прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ад 10 да 50 базавых велiчынь, а крымiнальная, у залежнасцi ад ступенi i сутнасцi парушэння, прадугледжвае адказнасць у выглядзе штрафу, арышту, абмежавання волi тэрмiнам да 3 гадоў, пазбаўлення права займаць пэўныя пасады, пазбаўлення права займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам, пазбаўлення волi тэрмiнам да 6 гадоў.

— Цi з’яўляецца парушэннем лоўля спiнiнгам на воблер, што мае два трайнiкi (памерам, не большым за № 10 па мiжнароднай класiфiкацыi) у перыяд веснавой забароны? Здымаць цi не здымаць другi трайнiк?

— Так, з’яўляецца. У пункце 131 Правiлаў вызначана, што ў названы перыяд аматарскае рыбалоўства дазваляецца адной вудай з адным кручком цi адным спiнiнгам, якi мае штучную прынаду, з адным адзiнарным або двайным цi трайным кручком памерам, не большым за № 10 па мiжнароднай класiфiкацыi. Другi трайнiк вы павiнны зняць.

— А пры сабе на рыбалцы (у кардоначцы) можна мець воблеры з двума трайнiкамi? А лiшнi трайнiк здымаць непасрэдна на вадаёме, перад тым, як прышпiлiць воблер да спiнiнга?

— Пры сабе вы можаце мець толькi дазволеныя ў гэты перыяд прылады лоўлi.

— Патлумачце, цi можна падчас веснавой забароны лавiць на донную вуду з адным кручком? Цi яна абавязкова павiнна быць паплаўковай?

— У адпаведнасцi з пунктам 127 Правiлаў, падчас веснавой забароны на лоўлю рыбы дазваляецца аматарскае рыбалоўства адной вудай (паплаўковай, доннай, нахлыставай) з адным кручком.

— Як праводзiцца вымярэнне злоўленай рыбы для вызначэння прамысловай меры?

— У адпаведнасцi з пунктам 70 Правiлаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства, даўжыня рыбы вызначаецца вымярэннем адлегласцi ад вяршынi рыла (пры закрытым роце) да лiнii пачатку сярэднiх промняў хваставога плаўнiка, даўжыня рака i крэветкi — ад лiнii вачэй да канца сярэдняй хваставой пласцiны.

— Хацеў бы заняцца падводным паляваннем. Якiя для гэтага патрэбны дакументы? Якую колькасць рыбы i якiх памераў можна здабываць такiм чынам?

— Каб займацца падводным паляваннем, грамадзянiн павiнен мець пасведчанне падводнага паляўнiчага i быць членам рэспублiканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання "Беларускае таварыства паляўнiчых i рыбаловаў". Пасведчанне падводнага паляўнiчага выдаюць арганiзацыi АСВОД (тэлефон у Мiнску — 203 25 52). Падводнае паляванне пры наяўнасцi такiх дакументаў можа весцiся на водных аб’ектах, перададзеных у арэнду для арганiзацыi платнага аматарскага рыбалоўства, дзе арандатарам прынята рашэнне аб арганiзацыi названага вiду аматарскага рыбалоўства. У гэтым выпадку падводнае паляванне вядзецца за плату i колькасць дазволенай да вылаву рыбы вызначаецца арандатарам.

У фондзе запасу рыбалоўных угоддзяў падводнае паляванне дазваляецца на тых водных аб’ектах, дзе райвыканкамамi прынята рашэнне аб арганiзацыi аматарскага рыбалоўства iнтэнсiўным спосабам i, у прыватнасцi, падводнага палявання. У гэтых вадаёмах падводнае паляванне вядзецца бясплатна i да вылаву дазваляецца 5 кiлаграмаў рыбы на аднаго рыбалова ў суткi.

— Цi вызначаны месцы для аматарскага рыбалоўства на тэрыторыi заказнiка "Лябяжы"?

— У адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь № 94 ад 26 студзеня 2007 года, аператыўнае кiраванне рэспублiканскiм бiялагiчным заказнiкам "Лябяжы" праводзiць Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт. У мэтах захавання вадаплаўных i балотных птушак, у тым лiку i ўключаных у Чырвоную кнiгу Рэспублiкi Беларусь, Мiнгарвыканкам лiчыць немэтазгодным вызначаць месцы для вядзення тут аматарскага рыбалоўства.

— Падчас нерасту рыбы забараняецца эксплуатацыя любых маламерных суднаў. А што рабiць з устаноўкай чучалаў пры паляваннi на качароў?

— Падчас веснавога сезона палявання, што прыпадае на перыяд веснавога нерасту рыбы з 1 красавiка па 30 мая, грамадзянам дазваляецца выкарыстоўваць маламерныя судны без рухавiкоў для ўстаноўкi (зняцця) падсадных качак, профiляў, чучалаў i пад’ёму здабытай дзiчыны. Такiм чынам, гумавую лодку цi iншае маламернае судна без рухавiка паляўнiчыя могуць выкарыстоўваць прыкладна на дыстанцыi стрэлу ад схованкi i толькi для пералiчаных мэтаў. Выкарыстанне маламерных суднаў для перасоўвання па водным аб’екце да месца палявання, адпачынку i г.д. Правiламi не дапускаюцца, парушальнiкi прыцягваюцца да адмiнiстрацыйнай адказнасцi.

— Цi дазваляецца выкарыстанне электронных вабiкаў пры паляваннi на гусей i качак?

— У веснавы сезон палявання на гусей i качак дазваляецца паляванне з падманьваннем. Вiды вабiкаў, што могуць быць выкарыстаны, Правiламi не рэгламентуюцца, адпаведна, дазваляецца выкарыстанне любых вабiкаў.

Падрыхтаваў Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра нюансы аматарскага рыбалоўства падчас забароны на лоўлю рыбы ў сувязi з яе веснавым нерастам мы напярэдаднi ўводу гэтай забароны ўжо пiсалi. Але ж
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика