21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лошыцкую сядзiбу разбiраюць...

26.08.2009 12:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лошыцкую сядзiбу разбiраюць...

На жаль, гэта сапраўды так — Лошыцкую сядзiбу пачалi разбiраць у рамках рэстаўрацыi. У мiнулыя выхадныя у iнтэрнэце з’явiлiся першыя фотаздымкi сядзiбы без даха, i такiм чынам стала вядома, што спраўдзiлiся самыя горшыя чаканнi грамадскасцi. Нагадаем, што ў канцы лiпеня мiнулага года неабыякавыя да гiсторыi мiнчане нават арганiзавалi досыць спантанны мiтынг ля сядзiбы ў Лошыцкiм парку, каб прыцягнуць увагу да яе рэстаўрацыi.

Яшчэ летам спецыялiсты (глядзiце нумар "Звязды" за 23 лiпеня 2008 года) не гублялi надзеi, што Лошыцкую сядзiбу можна выратаваць. У iх планах было спачатку поўнасцю або часткова зняць тынкоўку i паглядзець, наколькi пашкоджаны драўляныя канструкцыi. Што ж убачылi спецыялiсты-рэстаўратары i якое прынялi рашэнне, мы паспрабавалi высветлiць у панядзелак у навуковага кiраўнiка рэканструкцыi Лошыцкай сядзiбы. Аднак Наталля Баранец з УП "Мiнскпраект", якая цяпер з’яўляецца навуковым кiраўнiком i адначасова галоўным архiтэктарам праекта i як нiхто ведае гэты аб’ект, каментаваць што-небудзь адмовiлася. Маўляў, перашкаджаеце спецыялiстам працаваць i што не кожнаму чалавеку патрэбна ведаць падрабязнасцi. Але мы з ёй не згадзiлiся, бо рэстаўрацыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi — гэта не капiтальны рамонт "хрушчоўкi", i ўсё ж такi навялi даведкi пра тое, што дзеецца цяпер у Лошыцы.

Спецыялiсты, якiя маюць непасрэднае дачыненне да рэстаўратарскiх i праектных прац на аб’екце (папрасiлi не друкаваць iх прозвiшчы), расказалi, што цяпер iдзе паступовы дэмантаж сядзiбы. Будынак знаходзiцца ў аварыйным стане, а дрэва настолькi спарахнела, што месцамi ў яго можа тыцкаць нават пальцам. Разбор канструкцый праводзiцца паступова, i нават нельга прадбачыць, калi завершыцца. Напрыклад, разбiраюць у адным месцы, а пачынае валiцца ўвесь будынак. Кожны тыдзень усе зацiкаўленыя спецыялiсты збiраюцца на планёрку, дзе абмяркоўваецца зробленае i вырашаецца, як дзейнiчаць далей. Нас запэўнiлi, што сядзiба не бяздумна "iдзе пад сякеру", а што тыя элементы, якiя можна захаваць, адпраўляюць на рэстаўрацыю i потым вернуць у "новую" сядзiбу. Яна будзе адбудаваная з новых матэрыялаў, але iдэнтычных старым. Пакуль вядома, што "роднымi" ў сядзiбе застануцца комiны, фрагменты сценаў i падлогi i, магчыма, некаторыя дзверы.

Дарэчы, да лiстапада 2008 года навуковым кiраўнiком па лошыцкай сядзiбе была Галiна Левiна, якая потым ад гэтага кiраўнiцтва адмовiлася, бо не была згодная з тым, як вядуцца працы на аб’екце. Яна лiчыць, што трэба прыкласцi як мага болей намаганняў, каб захаваць сядзiбу па-максiмуму:

— Безумоўна, у драўлянага будынка ёсць праблемныя месцы, i трэба рабiць даследаваннi па кожным квадратным метры, калi трэба — выразаць, замяняць. Для гэта iснуюць методыкi, сусветная i еўрапейская практыкi. Мне заўсёды здавалася, што мы павiнны прыкласцi ўсе намаганнi, а можа i звышнамаганнi для таго, каб захаваць. Аднавiць як было — таксама важна, але сэнс у тым, што ёсць невыказныя пачуццi, калi ты знаходзiшся ў сапраўдным, iдзеш па прыступках, па якiх хадзiў Дунiн-Марцiнкевiч... Можна аднавiць, i гэта будзе прыгожа, я не сумняваюся, што майстры зробяць добра, але надта высокi кошт той няшчырасцi, якую мы пакiдаем. Як прафесiянал я разумею, што калi нейкую частку немагчыма захаваць, яе трэба замянiць, каб там грыбок не пайшоў далей... Але калi ёсць хоць адзiн шанц на захаванне, яго трэба выкарыстоўваць. І я лiчу, што такi шанц быў.

Галiна Леанiдаўна i цяпер працуе ў Лошыцы — яна з’яўлецца навуковым кiраўнiком па астатнiх аб’ектах сядзiбна-паркавага комплексу. I яна расказала пра iх далейшы лёс. Так, у домiку вартаўнiка будуць прадаваць сувенiры i квiткi ў музей, якi размесцiцца ў будынку сядзiбы. Каплiцу чакае кансервацыя ( на 1-м этапе), а таксама прадугледжана аднаўленне першапачатковага выгляду (на 2-м этапе) . Зараз рэшткi каплiцы праходзяць комплекснае навуковае даследаванне. Што датычыцца далёкага млына, то ён будзе адназначна закансервававы. Комплекс бровара цяпер знаходзiцца ў вельмi цяжкiм аварыйным стане, iдуць даследаваннi i абмеры, якiя праводзяць спецыялiсты "Праектрэстаўрацыi". У планах зрабiць там кавярню з мiнi-пякарняй (у так званым "малым млыне"), гатэль (у вялiкiм будынку каля сажалкi) i мiнi-пiваварню-музей з рэстарацыяй (доўгi будынак па вулiцы Чыжэўскiх, 17). Заказчык рэканструкцыi комплексу бровара — бiзнэс-цэнтр "Сталiца".

Нагадаем, што актыўныя працы на Лошыцкай сядзiбе пачалiся ў жнiўнi 2008 года, а скончыцца павiнны да канца гэтага года. У адноўленай сядзiбе будзе музей, для якога ўжо цяпер вядзецца пошук экспанатаў. Заказчыкам рэстаўрацыi сядзiбы выступае КУП " Упраўленне капiтальнага будаўнiцтва Мiнгарвыканкама", праект рэстаўрацыi быў распрацаваны УП "Мiнскпраект", а генеральным падрадчыкам з’яўляецца ЗАТ "НВА Эльвiра".

Павел БЕРАСНЕЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На жаль, гэта сапраўды так — Лошыцкую сядзiбу пачалi разбiраць у рамках рэстаўрацыi. У мiнулыя выхадныя у iнтэрнэце з’явiлiся першыя фотаздымкi сядзiб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика