...
...
У Мiнску цяпер жывуць 74 доўгажыхары, што перакрочылi праз 100-гадовы рубеж, паведамiлi БЕЛТА ў камiтэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнгарвыканкама. Да векавога юбiлею дажылi 62 жанчыны i толькi 12 мужчын. Старэйшай жыхарцы сталiцы Клаўдзii Якiмовiч споўнiлася 114 гадоў. Збор падснежнiкаў у лесе можа абярнуцца штрафам да 50 базавых велiчыняў, што складае Br1 млн. 750 тыс. паведамiлi БЕЛТА ў Мiнскiм гарадскiм камiтэце прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя. Эколагi заклiкаюць не парушаць заканадаўства, што забараняе збор першых веснавых кветак. Яны раяць таксама не купляць кветак у браканьераў, каб не заахвочваць парушальнiкаў. Супрацоўнiкi ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласцi канфiскавалi ў жыхара Брэсцкага раёна нелегальную партыю вадкакрысталёвых тэлевiзараў i мэблi польскай вытворчасцi. Паводле папярэдняй ацэнкi, кошт тавару — больш за Br40 млн. Вядзецца праверка. Падземны пераход для жабаў з’явiцца ў Белавежскай пушчы. Ён будзе ўяўляць сабой некалькi трубаў, пракладзеных пад аўтадарожным мостам. Гэта дазволiць скарацiць гiбель амфiбiй, што iдуць на нераст, як мiнiмум удвая, лiчаць эколагi. Першы ў СНД падземны пераход для земнаводных быў пабудаваны ў 2007 г. на хуткаснай трасе Мiнск-Вiцебск на тэрыторыi Бярэзiнскага бiясфернага запаведнiка. Жыхарку Нясвiжа, якая забiла да смерцi сваю маленькую дачку, суд прыгаварыў да 20 гадоў пазбаўлення волi. 27-гадовая жыхарка Нясвiжа ў снежнi мiнулага года нанесла каля 50 удараў рукамi i драўлянай палкай сваёй дачцэ. Дзяўчынка памерла ад шоку i страты крывi. Абвiнавачаная падала касацыйную скаргу. Лельчыцкi раённы суд прыгаварыў былога мiлiцыянера, якi вiнаваты ў двух згвалтаваннях, да 9 гадоў пазбаўлення волi. 25-гадовы экс-мiлiцыянер быў затрыманы сёлета ў лютым па падазрэннi ў згвалтаваннi 15-гадовай школьнiцы. Было таксама даказана, што ён згвалцiў два гады таму работнiцу чыгуначнай станцыi. Паляванне на дзiкоў скончылася для 41-гадовага жыхара Касцюковiчаў двума гадамi папраўчых работ. Парушальнiк разам з сябрамi паляваў каля вёскi Белы Камень, але замест звера падстрэлiў аднаго з паляўнiчых, якi не папярэдзiў аб перамяшчэннi. Ад атрыманых ранаў пацярпелы памёр на месцы. Гора-паляўнiчы прызнаны вiнаватым у прычыненнi смерцi па неасцярожнасцi, яму прызначана пакаранне ў выглядзе 2 гадоў папраўчых работ па месцы працы з утрыманнем у даход дзяржавы 25 % заробку. Нехта ўкраў аўтамашыну "ВАЗ-2106", якая стаяла каля дома №32 па вул. Прамысловай у Баранавiчах. Праз два тыднi яе знайшлi ў Пухавiцкiм раёне ў нармальным стане, але без нумароў. Выявiлi i злодзея. На ўкрадзенай "шасцёрцы" праехаўся па сваiх справах жыхар г/п Гарадзiшча, што пад Баранавiчамi. ПОЎНЫ АБЗАЦДва брытанскiя гастраномы адкрылi ў цэнтры Лондана кактэйль-бар "Алкагольная архiтэктура". Гэтыя ўстановы цiкавыя не столькi сваёй назвай, колькi спосабам ужывання напояў — яны лiтаральна разлiтыя ў паветры, iх трэба ўдыхаць. Аплата ў бары, якi разлiчаны на 40 чалавек, пагадзiнная — 5 фунтаў ($7,4). Хоць наведвальнiку для таго, каб стаць весялейшым, дастаткова прабыць у бары 40 хвiлiн. Тут раздаюцца гукi, якiя нагадваюць шум вадкасцi, якая льецца, а таксама звон кубiкаў лёду ў шклянцы. Залу зацягвае "алкагольны туман", якi ўдыхаюць клiенты. Туман мае тую ж моц, што i звычайны джын з тонiкам. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два брытанскiя гастраномы адкрылi ў цэнтры Лондана кактэйль-бар "Алкагольная архiтэктура". Гэтыя ўстановы цiкавыя не столькi сваёй назвай, к |
|